Persona non grata

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пэрсона нон грата (па-лацінску: рersona non grata — літаральна «непажаданая персона») — дыпляматычны тэрмін.

Паводле артыкулу 9 Венскай канвэнцыі (1961), дзяржава-прымальнік можа «у любы час і без неабходнасьці тлумачэньня прычыны» абвясьціць любога чальца дыпляматычнага корпуса «пэрсонай нон грата», нават яшчэ да таго, як гэты чалавек прыбыў у краіну. Звычайна асоба, абвешчаная «пэрсонай нон грата», павінна пакінуць краіну, у адваротным выпадку дзяржава «можа адмовіцца прызнаваць гэтую асобу чальцом дыпляматычнай місіі».

Хоць дыпляматычны імунітэт абараняе пэрсанал дыпляматычных місій ад грамадзянскага або крымінальнага перасьледу ў залежнасьці ад рангу, паводле артыкулаў 41 і 42 Венскай канвэнцыі, яны абавязаныя паважаць законы дзяржавы-прымальніка. Абвяшчэньне асобы «пэрсонай нон грата» часта выкарыстоўваецца ў выпадку падазрэньня яго ў шпіянажы («дзейнасьці, несумяшчальнай са статусам») або як сымбалічны выраз незадавальненьня.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]