Phelsuma laticauda
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Phelsuma laticauda | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Лускаватыя |
| Падатрад | Яшчаркі |
| Інфраатрад | Геконападобныя |
| Сямейства | Геконавыя |
| Род | Фяльзумы |
| Від | Phelsuma laticauda |
| Арэал | |
Phelsuma laticauda — від геконаў з роду фяльзумаў, які жыве на Поўначы Мадагаскара і Каморскіх выспаў. Пазьней быў інтрадуцыраваны на Сэйшэлах, Гаваях і некаторых трапічных выспах. Таксама папулярныя і як хатнія гадаванцы.
Даўжыня цела дасягае 13 см, каля паловы прыпадае на хвост. Самка адкладае ад 2 да 5 яек з інкубацыйным пэрыядам 40-45 дзён. Палавой сталасьці Phelsuma laticauda дасягаюць ва ўзросьце 12 месяцаў.
Фэльзумы вядуць дзённы лад жыцьця, сілкуюцца ў асноўным казуркамі і нэктарам кветак, іх афарбоўка зьмяняецца ў залежнасьці ад тэмпэратуры і асьвятленьня.[1]
Існуюць два падвіды:[2]
Выявы [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Phelsuma laticauda — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў