Please Please Me
| «Please Please Me» | ||
|---|---|---|
| Альбом The Beatles | ||
| Выдадзены | 22 сакавіка 1963 (мона) 26 красавіка 1963(стэрэа) 26 лютага 1987 (CD) |
|
| Жанр | рок-н-рол; біг-біт | |
| Працягласьць | 32:45 | |
| Выдавец | Parlophone | |
| Прадусар | Джордж Мартын | |
| Храналёгія The Beatles | ||
| Please Please Me (1963) |
With the Beatles (1963) |
|
«Please Please Me» — дэбютны альбом гурта The Beatles. Дзесяць з чатырнадцаці песень былі запісаныя 11 лютага 1963 году — за адзін дзень. Да гэтага часу гурт існаваў ужо тры гады і за гэты час пасьпеў даць мноства канцэртаў у розных клюбах Лівэрпулу і Гамбургу, таму музычнага матэрыялу было звыш дастаткова. Як і на ўсіх наступных альбомах, большасьць песень была напісана аўтарскім дуэтам — Джонам Ленанам і Полам Макартні.
Зьмест |
Пазыцыя ў чартах [рэдагаваць]
1-е месца ў Брытанскім чарце на працягу 30 тыдняў, пачынаючы з 11 траўня 1963 году.
Шырокую папулярнасьць атрымала песьня «Please Please Me», якая была выдадзена самотнікам і стала першай песьняй The Beatles дасягнуўшай першага месца ў брытанскім сьпісе папулярнасьці. Таксама былі вельмі папулярнымі «I Saw Her Standing There» і «Love Me Do».
Сьпіс кампазыцыяў [рэдагаваць]
Аўтарамі ўсіх кампазыцыяў зьяўляюцца Джон Ленан і Пол Макартні, калі ня ўказана іншага.
Першы бок [рэдагаваць]
- «I Saw Her Standing There» («Я ўбачыў, як яна стаяла там») — 2:55
- «Misery» («Няшчасьце») — 1:50
- «Anna (Go to Him)» («Ганна (ідзі да яго)») (Аляксандар) — 2:57
- «Chains» («Ланцугі») (Гофін, Кінг) — 2:26
- «Boys» («Хлопцы») (Дыксан, Фэрал) — 2:27
- «Ask Me Why» («Спытай мяне чаму») — 2:27
- «Please Please Me» («Калі ласка, зрабі мне прыемна») — 2:03
Другі бок [рэдагаваць]
- «Love Me Do» («Кахай мяне») — 2:22
- «P.S. I Love You» («P.S. Я цябе кахаю») — 2:05
- «Baby It's You» («Лялечка, гэта ты») (Бакарак/Дэвід) — 2:38
- «Do You Want to Know a Secret» («Хочаш даведацца пра сакрэт?») — 1:59
- «A Taste of Honey» («Смак мёду») (Скот, Марлоў) — 2:05
- «There's a Place» («Ёсьць месца») — 1:52
- «Twist and Shout» («Песьні-пляскі») (Мэдлі/Расэл) — 2:33
|
||||||||||||||||