Portishead
| Portishead | |
Portishead у Wolverhampton Civic Hall у 2008 |
|
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Гады | з 1991 — дагэтуль |
| Адкуль | |
| Жанр | трып-гоп, лоў-фай |
| Выдавец | Island Records |
| Афіцыйная старонка | http://www.portishead.co.uk/ |
| Удзельнікі | |
| Удзельнікі | Джэф Бэрраў Бэт Гібанс Адрыян Атлі |
Portishead (вымаўляецца — [партысхэ́д]) — брытанскі музычны гурт з Брысталю, які іграе музыку ў стылі трып-гоп, створаны ў 1991 годзе. Калектыў названы па імені мястэчка Партысхед, разьмешчанага ў 12 мілях на захада ад Брысталю. З рупліва адабранымі сэмпламі з жывога джазу і наўмысна скажонага лоў-фай гука, гурт зьявіўся крыніцай натхненьня шматлікіх сучасных музыкаў.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Dummy (1994) [рэдагаваць]
Першы альбом Portishead «Dummy» выйшаў у сьвет у 1994 годзе. Істотны ўклад у гучаньне «Dummy» ўнёс гітарыст Адрыян Атлі. Нягледзячы на непрыязнае стаўленьне гурту да журналістаў і мэдыякампаніяў, альбом стаў вельмі пасьпяховым як у Эўропе, так і ў Злучаных Штатах (дзе альбом распрадаўся 150,000 копіямі нават да пачатку афіцыйнага туру[1]). Dummy спарадзіў тры хіт-самотніка: «Numb», «Sour Times», «Glory Box» і атрымаў Mercury Music Prize у 1995 годзе[2]. У 2003 годзе альбом разьмесьціўся на 419 радку ў сьпісе найлепшых альбомаў усіх часоў па вэрсіі амэрыканскага часопіса «Rolling Stone»[3]. Музыка Portishead таксама выкарыстоўвалася ў якасьці музыкі да рэклямных ролікаў на канале Channel 4 і гучала ў падлеткавай драме «Sugar Rush».
Дыскаграфія [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Дыскаграфія Portishead
- Dummy (1994)
- Portishead (1997)
- Third (2008)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Biography Allmusic, Retrieved on 2007-12-28 (анг.)
- ^ Mercury Music Prize Winners BBC Online, Retrieved on 2007-12-28 (анг.)
- ^ «The RS 500 Greatest Albums of All Time». Rolling Stone. 18 November 2003 (анг.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Portishead — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(анг.)