Prāta Vētra

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Prāta Vētra (Brainstorm)
Brainstorm in Mezaparks.jpg
Brainstorm у 2008 годзе
Інфармацыя
Гады 1989 — цяпер
Адкуль Латвія
Жанр поп, рок, альтэрнатыўны рок
Выдавец Microphone Records
Brainstorm Records
Зьвязаныя праекты Бі-2
Афіцыйная старонка www.brainstorm.lv
Удзельнікі
Удзельнікі Рэнарс Каўпэрс, Гундарс Маўшэвічс, Каспарс Рога, Яніс Юбалц, Марыс Міхельсанс

Prāta Vētra (Brainstorm) — латыскі поп-рок гурт.

Гісторыя ўтварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт стварылі ў 1989 годзе чатыры хлопцы звычайнай сярэдняй школы горада Елгава: Рэнарс Каўпэрс (па-латыску: Renārs Kaupers), Гундарс Маўшэвічс (Gundars Mauševics), Каспарс Рога (Kaspars Roga) й Яніс Юбалц (Jānis Jubalts). Усім гэтым хлопцам было на той час па 14 гадоў і ўсе яны вучыліся разам у адной клясе. Праз паўгоду да гурта далучыўся Марыс Міхельсанс (Māris Mihelsons), добры сябра Рэнарса, які быў на год маладзейшы за астатніх музыкаў. Першапачатковая назва гурта была «Сінія чарніла» (прыдумка на манер школьных савецкіх традыцыяў, як пасьля апраўдваўся гітарыст Яніс[1]). А вось арыгінальны назоў, пад якім гурт ведаюць сёньня, зьвіўся прыкладна ў 19921993 гадах, і падабрала яго цётка Каспара Рогі, якая пасьля аднаго з канцэртаў назвала выступ музыкаў сапраўдным «brainstorm'ам» (цётка жыла ў ЗША і на той момант, відаць, ёй ужо было спадручней выказваць свае думкі на ангельскай мове).

Склад гурта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 траўня 2004 году Гундарс Маўшэвічс загінуў у аўтакатастрофе. Пачынаючы з альбому «Četri krasti», а таксама на асобных канцэртах, партыю бас-гітары выконвае Інґарс Вілюмс, аднак да афіцыйнага складу гурта ён не далучаны.

Этапы творчасьці й асноўныя дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя спробы музыкаў былі ў стылі гранж, але досыць хутка яны схіліліся да брыт-попу. Бадай, зьмена стылёвай арыентаціі была правільным рашэньнем, бо цяжкія і гучныя гурты дагэтуль маюць у Латвіі няшмат прыхільнікаў. Першы самотнік гурта «Jo tu nāc» быў выпушчаны ў 1992 годзе, а ўжо праз год на сьвет зьявіўся і першы альбом пад назвай «Vairāk nekā skaļi». Першы відэакліп быў запісаны на песьню «Ziema» з гэтага самага альбома.

Першым гітом прынята лічыць кампазыцыю «Lidmašīnas», якая загучала на радыёстанцыях ў 1995 годзе, хоць была запісаная нашмат раней. Хлопцам яна ня надта падабалася, але выпусьціць песьню ў этэр ім парэкамэндаваў дырэктар рыскага Radio Super FM Угіс Поліс. У выніку яна стала песьняй году на гэтай радыёстанцыі і нават была прызнаная першай па продажы ў Латвіі.

Першы міжнародны самотнік гурта зьявіўся на сьвет у Нямеччыне ў 1998 годзе дзякуючы намаганьням Фолькера Гінкеля, прадусара Fool's Garden. Назва ў самотніка была «Under My Wing», і быў ён перароблены зь песьні «Tavas mājas manā azotē» — самага значнага гіта Латвіі сэзону-1996. Пачынаючы з альбома «Starp divām saulēm» (1999), гурт пачаў дубляваць усе свае арыгінальныя запісы на ангельскую, а часам і на расейскую, мовы. На існую музыку кладуцца новыя тэксты, сэмантычна адрозныя ад арыгінальных. У выніку кожны альбом гурта, нават з адной і той самай назвай, але на розных мовах, займеў свой асобны парадкавы нумар.

Значным дасягненьнем удзельнікі гурта лічаць свой выступ у Швэцыі на конкурсе Эўрабачаньне-2000. Паводле вынікаў галасаваньня PV атрымала 3 мейсца, а кампазыцыя «My Star», зь якой яны выступілі, заканамерна зрабілася гітом ва ўсіх Балтыйскіх дзяржавах. Менавіта па гэтым конкурсе адбыўся прарыў гурта на музычны рынак Беларусі.

Да гонару PV варта адзначыць, што яны сталі суаўтарамі (разам са сваімі прыхільнікамі) самага буйнога канцэрту ў гісторыі Латвіі: 21 жніўня 2005 году ў Межапарку на іхным выступе прысутнічала блізу 40 000 гледачоў. Па выніках канцэрту быў выпушчаны DVD — зноў самы пасьпяховы для музыкаў гэтай краіны, калі зьвяртаць увагу на колькасьць прададзеных копіяў.

Апошнія тры альбомы гурта (разам зь іх перакладнымі адпаведнікамі) былі выпушчаны музыкамі ўжо на ўласнай студыі Brainstorm Records. Да таго ж фатографам альбомаў «Dienās, kad lidlauks pārāk tāls» (2003) і «Četri krasti» (2005) выступіў легендарны Антон Карбэйн.

Першы канцэрт PV у Менску (у канцэртнай залі «Мінск») адбыўся 3 траўня 2006 году, другі - 27 лютага 2010 году.

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]