Pro Evolution Soccer 4

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Pro Evolution Soccer 4 (вядомая як World Soccer: Winning Eleven 8 у Японіі і World Soccer: Winning Eleven 8 International у Паўночнай Амэрыцы) — чацвертая частка сэрыі футбольнага сымулятара Pro Evolution Soccer кампаніі Konami. На вокладцы гульні выяўлены форвард Арсенала Т’еры Анры і форвард Рома Франчэска Тоцьці, а таксама сусьветны італьянскі рэфэры П’ерлуіджы Кальліна. Гэта першая частка ў сэрыі, якая мела ліцэнзаваныя лігі.

Гульня выйшла 5 жніўня 2004 году для такіх плятформаў як PlayStation 2, Xbox і ПК.

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Магчымасьць абраць у майстар-лізе да 138 каманд. Перамога ў гульні ў Master League павысіць магчымасьці гульцоў;
  • Агулам больш за 200 клюбаў і нацыянальных камандаў;
  • Рэфэры ўпершыню будзе ўдзельнічаць на полі падчас гульні. Існуе таксама анімаяваныя лайнсмэны;
  • Сьляды нашэньня вопраткі, у тым ліку і бруд, бачныя на форме гульцоў у адпаведнасьці з актуальнымі ўмовамі;
  • Палепшаны рэжым рэдагаваньня дазваляе зьмяняць лігі і імёнаў гульцоў.

Лігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З камандамі сэзону 2004/05

Цалкам ліцэнзаваныя

Неліцэнзаваныя