Rammstein

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Rammstein
Rammstein-flamethrowers.jpg
Вогненае шоў Rammstein
Інфармацыя
Гады з 1994 - цяпер
Адкуль Сьцяг Нямеччыны Бэрлін, Нямеччына
Мова нямецкая, ангельская
Жанр індастрыял-мэтал, Neue Deutsche Härte
Выдавец Motor Music, Republic, Slash, Universal, Vagrant
Зьвязаныя праекты Emigrate, Feeling B, First Arsch
Афіцыйная старонка www.rammstein.de
Удзельнікі
Удзельнікі Тыль Ліндэман
Рыхард Круспэ
Пауль Ландэрс
Олівэр Рыдэль
Крыстоф Шнайдэр
Крысціян Лорэнц

«Rammstein» (Рамштайн) — нямецкі рок-гурт. Зьяўляецца адным з найбольш вядомых рок-гуртоў Нямеччыны, добра вядомы ва ўсім сьвеце.

Музычны стыль Rammstein аб’ядноўвае элемэнты індастрыял-мэталу і электроннай музыкі. Большасьць песень напісаная на нямецкай мове. Rammstein таксама добра вядомыя сваімі сцэнічнымі шоў і эпатажнымі тэкстамі.

Зьмест

Назва гурта [рэдагаваць]

Назва «Rammstein» паходзіць ад назвы амэрыканскай вайсковай базы Рамштайн (па-нямецку: Ramstein), якая знаходзіцца на тэрыторыі Нямеччыны ля аднайменнага гораду. 28 жніўня 1988 году на базе падчас авіяшоў з удзелам італьянскай авіяцыйнай групы вышэйшага пілатажу «Фрэчэ трыкалоры» (па-італьянску: Frecce Tricolori) адбылося паветранае сутыкненьне трох самалётаў, у выніку якога загінулі 70 чалавек і больш за 300 былі параненыя (гэтай трагедыі прысьвечана аднайменная песьня гурта)[1]. Першая вэрсія назвы гурта нават выглядала як «Rammstein-Flugschau» («Авіяшоў Раммштайн»), прычым з падвоеннай літарай «М».

Ідэя назвы належыць Рыхарду Круспэ, Паулю Ландэрсу ды Крысьціяну Лорэнцу (на той час — удзельнікам гурта «Feeling B»). Пауль Ландэрс казаў[2]:

Падчас нашых падарожжаў з «Feeling B» мы ўжо мелі дзьве новыя назвы дзеля гурта. Аднойчы мы напісалі на сьцяне нашага аўтобусу «Авіяшоў Раммштайн» (па-нямецку: Rammstein Flugschau). Неяк недарэчна... Мы напісалі «Раммштайн» зь дзьвума літарамі «М», бо ня ведалі, што ў назове таго месца павінна быць толькі адна.

Rammstein з падвоеным «M» па-нямецку азначае «Таранны камень» (бетонны блок, якім у Нямеччыне адгарожваюць тратуар ад праезнай часткі). Музыкі лічаць, што гэтае слова гучыць даволі магутна і цьвёрда, а значыць — адпавядае стылю іх песень.

Дыскаграфія [рэдагаваць]

Студыйныя альбомы [рэдагаваць]

Зборнікі [рэдагаваць]

Самотнікі [рэдагаваць]

Відэакліпы [рэдагаваць]

На песьні Rammstein зьняты 21 відэакліп, большасьць зь якіх зьяўляюцца пастановачнымі і маюць зьвязны сюжэт. Некаторыя кліпы дэманструюць гвалт і аголеную натуру.

У храналягічным парадку:

  • Du riechst so gut (Ты пахнеш так добра)
  • Seemann (Марак)
  • Rammstein (Раммштайн)
  • Engel (Анёл)
  • Du hast
  • Das Modell (Мадэль) — зьняты, але не апублікаваны, бо не спадабаўся гурту
  • Stripped (Аголеная)
  • Du riechst so gut’98 (Ты пахнеш так добра)
  • Sonne (Сонца)
  • Links 2 3 4 (Левай, 2, 3, 4)
  • Ich will (Я хочу)
  • Mutter (Маці)
  • Feuer frei! (Адкрыць агонь!)
  • Mein Teil (Мая частка)
  • Amerika (Амэрыка)
  • Ohne dich (Безь цябе)
  • Keine Lust (Няма жаданьня)
  • Benzin (Бэнзын)
  • Rosenrot (Ружачка)
  • Mann gegen Mann (Мужчына супраць мужчыны, «сам-насам»)
  • Pussy (Кіска)
  • Ich tu dir weh (Я раблю табе балюча)

Афіцыйныя DVD [рэдагаваць]

Саўндтрэкі [рэдагаваць]

Вечарыны [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Rammsteinсховішча мультымэдыйных матэрыялаў