Remondis

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Remondis AG & KG
Выява лягатыпу
Тып камандзітнае таварыства[d]
Дэвіз IM AUFTRAG DER ZUKUNFT
Заснаваная 1934 год
Уласьнікі Rethmann[d]
Краіна
Разьмяшчэньне
Галіна збор сьмецьця, перапрацоўка адходаў
Лік супрацоўнікаў
  • 32 000 чал.
Даччыныя кампаніі Duales System Deutschland[d]
Кантэйнэры Remondis для асобнага збору сьмецьця ў Польшчы

Remondis AG & KGнямецкая кампанія. Асноўная сфэра дзенасьці, якой збор і перапрацоўка адходаў, сьцёкавыя воды, утылізацыі адходаў.

Гэта сямейная кампанія. Была заснавана ў 1934 годзе, і да 2005 году працавала пад назвай Rethmann. У цяперашні час зьяўляецца найбуйнейшым апэратарам па перапрацоўцы і ўтылізацыі адыходаў у Нямеччыне, мае вялікую долю рынку ў Польшчы і ў Аўстраліі, працуе яшчэ ў 18 эўрапейскіх краінах, а таксама ў Японіі, Індыі, Кітаі і на Тайвані.

Remondis-Minsk[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьмецьцявоз Remondis на вуліцах Менску

Працуе ў Менску. Прадпрыемства створана на базе «Менскіх другасных рэсурсаў» і часткі «Спэцкамунаўтатрансу». На цяперашні момант «Рэмондыс-Менск» працуе ў трох раёнах гораду: Фрунзэнскім, Кастрычніцкім і Маскоўскім. У першую чаргу, намаганьні сумеснага прадпрыемства накіраваныя на разьдзельны збор рэсурсаў.

Аб’ём прамых замежных інвэстыцыяў складае больш за 4,5 млн даляраў. Доля замежнага інвэстара ў статутным фондзе сумеснага прадпрыемства — 51 %. Агульны капітал (статутны фонд) сумеснага прадпрыемства фармуецца ў памеры каля 10 млн даляраў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]