Rolling Stone

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лягатып часопіса

«Rolling Stone» (па-беларуску: Роллінґ Стоўн) — амэрыканскі часопіс, прысьвечаны музыцы й поп-культуры. Быў заснаваны ў Сан-Францыска ў 1967 року. Выходзіць два разы на месяц. Тыраж — каля паўтара мільёна экзэмпляраў. Сёньня часопіс мае некалькі міжнародных вэрсіяў.

У 2002 року на падставе маштабнага апытаньня найбольш аўтарытэтных музыкаў і крытыкаў быў апублікаваны Сьпіс 500 найлепшых альбомаў усіх часоў па вэрсіі Rolling Stone, а ў 2004 — Сьпіс 500 найлепшых песень усіх часоў па вэрсіі Rolling Stone.

Вокладкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На вокладках часопіса шмат разоў зьяўляліся такія музыкі й гурты, як The Beatles (30 разоў), Джон Ленан (у тым ліку на вокладцы самага першага нумару), Пол Макартні, Джым Морысан, Джымі Гэндрыкс, Эрык Клэптан, Кайлі Міноўг ды інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]