Royal Crown Derby

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пара вазаў, 1772—1774, парцалянавы завод Дэрбі

«Royal Crown Derby Porcelain Company» (па-беларуску: Брытанскай кароны парцалянавая кампанія Дэрбі) — кампанія-вытворца парцаляну, разьмешчаная ў брытанскім месьце Дэрбі. Вядомая сваім высокаякасным косткавым парцалянам, вырабляе посуд з сярэдзіны 1750-х[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1745 року гугенот-імігрант Андрэ Пляншэ (Andrew Planche) пасяліўся ў Дэрбі. Тут ён заснаваў вытворчасьць косткавага парцаляну[1] і вырабляў на працягу 17471755 рокаў невялікія фігуркі жывёлаў, птушак[2]. Высокая якасьць працаў спрычынілася да знаёмства з Ўільямам Д’юсбэры, які да 1770 року набыў вядомую кампанію «Chelsea China Works and the Bow moulds» і паступова перавёў майстроў адтуль у Дэрбі. У 1773 на выставе «London Showroom» пачалося шырокае прызнаньне працаў парцалянавай кампаніі Дэрбі[1].

У 1775 року Георг III дазволіў дадаць у пячатку фабрыкі сваю карону, што было сьведчаньнем прызнаньня якасьці. У 1890 року так сама зрабіла каралева Вікторыя, яна ж дала кампаніі назоў «Royal Crown Derby Porcelain Company»[1]. Варта таксама зазначыць, што 27 чэрвеня 1949 року фабрыку наведвала каралева Лізавета[2].

У 1776 року завод Дэрбі квітнеў, вырабляючы парцалянавыя фігуры і вазы высокай якасьці; Д’юсбэры набыў вядомую фабрыку Боў (Bow) для паляпшэньня рэпутацыі ўласнага бізнэсу. Набыўшы гэты завод, ён ізноў пераняў найлепшы досьвед і майстроў з пераводам іх на вытворчасьць у Дэрбі[2]. Выбітныя гадзіншчык Бэнджамін Вальямі замаўляў тут фарфоравыя фігуркі для сваіх знакамітых храномэтраў.

Пасьля сьмерці Д’юсбэры ягоны сын, Ўільям Д’юсбэры II, задаўся мэтаю зрабіць «Derby China Works» найлепшай у Эўропе. Працы 17861795 рокаў дагэтуль уяўляюць надзвычайную цікавасьць для калекцыянэраў. У 1797 ва ўвзросьце 34 рокаў ён памёр; пасьля гэтага частка майстроў сышла на іншыя фабрыкі, што спрычыніла часовае пагаршэньне справаў, да 1811 року, калі на чале фабрыкі стаў Робэрт Блур (Robert Bloor). Працы гэтага пэрыяду аздобленыя ў японскім (імары) стылі. У 1877 року быў адчынены новы завод і пачаўся пэрыяд разьвіцьця і дывэрсыфікацыі (напрыклад, у працу былі ўнесеныя індыйскія і пэрсыдзкія стылі)[1].

Кампанія працягвала квітнець нават у пэрыяд Першай сусьветнай вайны, а ў 1935 року набыла «King Street factory»[2].

У разгар дэпрэсіі 1938 року Х. Т. Робінсан распрацаваў стратэгічны плян з разьлікам на тое, што прадукцыя фірмы будзе мець попыт у якасьці экспартнай прадукцыі. У плян было ўлучанае набыцьцё трыццаці дамоў, стварэньне праграмаў падрыхтоўкі кадраў для пашырэньня шэрагаў кваліфікаванай працоўнай сілы і, найперш, удасканаленьне праграмы вытворчасьці[2]. Дзякуючы гэтаму ў ваенны і пасьляваенны пэрыяд шматлікія пэнсыянэры фабрыкі вярнуліся на свае працоўныя месцы, такім чынам перадаючы досьвед больш маладым супрацоўнікам.

У 1964 року кампанія была набытая «S. Pearson and Son» і стала часткай «Allied English Potteries group». Пірсан таксама набыў парцалянавую кампанію «Royal Doulton». У 1981 року кампанія зрабіла пяць прэс-пап’е для «дома-скарбніцы» Чатсўорт-хаўс, рэзыдэнцыі герцагаў Дэваншырскіх[1].

У 2000 року Х’ю Гібсан (Hugh Gibson), чалец сям’і Пірсанаў і былы дырэктар «Royal Doulton», выкупіў «Royal Crown Derby», якая стала самастойнай кампаніяй[1].

Прадукцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадукцыя кампаніі «Royal Crown Derby» выстаўленая ў шэрагу музэеў — такіх, як Музэй Вікторыі і Альбэрта і Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі[3].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё Мінуўшчына кампаніі(анг.) Праверана 9 траўня 2011 г.
  2. ^ а б в г д Royal Crown Derby Porcelain Co. Ltd.(анг.) Праверана 9 траўня 2011 г.
  3. ^ Derby Museum and Art Gallery(анг.) Праверана 9 траўня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Royal Crown Derbyсховішча мультымэдыйных матэрыялаў