SDSS J102915+172927

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
SDSS J102915+172927
Зорка
SDSS J102915 172927.jpg
SDSS J102915 172927 у VLT
Гісторыя дасьледаваньня
Адкрывальнік Элізабэт Кафо
Дата адкрыцьця 2011
Простае ўзьняцьцё 10г 29х 15,15с
Схіленьне +17° 29′ 28″
Адлегласьць сьв. гадоў
Бачная зорная велічыня (V) +16.92
Сузор’е Леў
Фізычныя характарыстыкі
Узрост ~13 млрд гадоў
Мэталічнасьць < 6,9×10−7

SDSS J102915+172927 ці зорка Кафозорка 2-га пакаленьня ў галяктычным гало, бачная ў сузор’і Льва. Узрост зоркі складае каля 13 мільярдаў гадоў, што робіць яе адной з найстарэйшых зорак у Сусьвеце[1]. Зорка была адкрытая групай эўрапейскіх астраномаў на чале з Элізабэтай Кафо і апісаная ў часопісе «Nature» 1 верасьня 2011.

Гэта маленькая (меней за 0,8 масы Сонца)[2] зорка, якая на 99,99993% складаецца з вадатвору і гелю[3]; на долю вуглятвору, азоту, і тлену даводзіцца 0.00007%; літ цалкам адсутнічае. Паколькі вуглятвор і тлен ствараюць тонкаструктурны ахаладжальны мэханізм, неабходны для фармаваньня зорак малой масы, паводле сучаснае тэорыі зорка Кафо павінна была б знаходзіцца толькі ў выглядзе газавага воблака[4].

Паводле тэарэтычных разьлікаў і назіраньняў было прынята, што фармаваньне зорак малой масы ў міжзорным асяродзьдзі патрабуе ўзроўню мэталічнасьці паміж 1,5×10−8 і 1,5×10−6[5]. У момант адкрыцьця зорка Кафо мела найменшую вядомую дагэтуль мэталічнасьць[6]: меней за 6,9×10−7[5].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Michael D. Lemonick. Cosmic Anomaly: The Star That Shouldn't Exist // TIME. — 2011-09-06.
  2. ^ Schneider, Raffaella; et al. (2012-03-19) The formation of the extremely primitive star SDSS J102915+172927 relies on dust(анг.). Arxiv.org. Праверана 20 жніўня 2012 г.
  3. ^ Michael Thomas. (5 сьнежня 2012) Top 10 Unexplained Mysteries of the Stars(анг.) Listverse Праверана 6 сьнежня 2012 г.
  4. ^ SDSS J102915 +172927 — звезда, которая не должна существовать(рас.) moveinfo Праверана 6 сьнежня 2012 г.
  5. ^ а б Elisabetta Caffau. An extremely primitive star in the Galactic halo // Nature. — 1 September 2011. — В. 7362. — Т. 477. — С. 67—69. — DOI:10.1038/nature10377
  6. ^ The Star That Should Not Exist(анг.) eso1132 — Science Release. European Southern Obervatory (31 жніўня 2011). Праверана 29 лютага 2012 г.

Каардынаты: Sky map 10г 29х 15,15с, +17° 29′ 28″