SEATO

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Краіны-удзельніцы SEATO.
Краіны-удзельніцы SEATO.

SEATO (па-ангельску: South East Asia Treaty Organization - Арганізацыя Дамовы Паўднёва-Усходняй Азіі) – вайскова-палітычная арганізацыя са штаб-кватэрай у Банкоку, якая зьявілась у выніку Манільскай дамовы 8 верасьня 1954 году.

Гэта быў адказ ЗША на паразу Францыі ў Індакітаі. Мэтай арганізацыі было спыненьне наступленьня камунізму ў Паўднёва-Усходняй Азіі, вырашэньня спрэчак паміж удзельнікамі, узаемадапамога ў выпадку агрэсіі.

У арганізацыю ўваходзілі наступныя краіны:

Прэстыж арганізацыі быў значна падарваны пасьля ўварваньня ЗША ў Віетнам. Гэта выклікала прапановы па спыненьню дзейнасьці арганізацыі. Пакістан пакінуў SEATO 7 лістапада 1973 году, а Францыя 30 чэрвеня 1974 году. 30 чэрвеня 1977 году пад час канфэрэнцыі ў Бангкоку SEATO была распушчана.

Асабістыя прылады