SIG-Sauer P220

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
SIG-Sauer P220
SIG220-Morges.jpg
SIG-Sauer P220
Тып Пісталет
Краіна паходжаньня Швейцарыя
Гісторыя вытворчасьці
Вытворца Schweizerische Industrie Gesellschaft
Характарыстыкі
Вага 730-735 г
Даўжыня 198 мм
Даўжыня ствала 112 мм

Патрон 9×19 мм Пара
Від боясілкаваньня набойнік на 7-10 набояў
Прыцэл адкрыты

Распрацоўка новага вайсковага пісталета для Швйцарскага войска на замену вельмі якаснаму, але і вельмі дарагому і маральна састарэламу пісталету SIG P210 была пачатая ў пачатку 1970-х гадоў. Паводле патрабаваньняў войска, новы пісталет павінен быў валодаць традыцыйнай для швэйцарскай зброі высокай надзейнасцю і дакладнасьцю стральбы, невялікай масай, самащзводным ударна-спускавым мэханізмам, і, што немалаважна, умераным коштам. Вядомая швейцарская кампанія SIG распрацавала такі пісталет, і ў сярэдзіне 1970-х ён быў прыняты на ўзбраеньне пад пазначэньнем Pistole 75. Пісталет, несумнеўна, меў вялікі экспартны патэнцыял, але ў сілу цьвёрдых абмежаваньняў, накладзенных швейцарскім заканадаўствам, яго экспарт быў абмежаваны. Таму кампанія SIG уступіла ў альянс з вядомым германскім вытворцам зброі, кампаніяй J. P. Sauer & Sohns, што дазволіла наладзіць выпуск пісталетаў, атрымалых камерцыйнае пазначэньне SIG-Sauer P220. З 1981 года быў прыняты на ўзбраеньне ў арміі і паліцыі Японіі, Аўстрыі, Францыі і шэрагу іншых краін. З 1977 года паступіў на рынак ЗША кампаніямі «FN Browning» и «Hawes National Corp. of Van Nuys». У ЗША пісталеты SIG — Sauer P220 пастаўляліся пад патроны 9×19 мм Парабэлум, .38 Super і .45 ACP.

Дадзенныя для розных мадэляў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калібар
9 мм 7,65 мм 0.45 0.38 0.22
Маса без набойніка (g) 730 765 730 750 785
Маса пустога набойніка (g) 80 80 70 70 95
Даўжыня (мм) 198 198 198 198 198
Даўжыня ствала (мм) 112 112 112 112 112
Даўжыня прыцэльнай лініі (мм) 160 160 160 160 160
Пачатковая хуткасьць кулі (м/с) 345 365 245 355 295
Практычная хуткастрэльнасьць(стр./хвіл) 40 40 40 40 40
Ёмістасьць набойніка (наб.) 9 9 7 9 10

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  SIG-Sauer P220сховішча мультымэдыйных матэрыялаў