SR-71 Blackbird
| SR-71 Blackbird | |
|---|---|
| Тып самалёта: | Самалёт-выведнік |
| Павозка (экіпаж), чал.: | 2 |
| Краіна-вытворца: | ЗША |
| Гісторыя: | |
| Гісторыя вытворчасьці: | |
| Канструктар: | Кларэнс Джонсон |
| Першы палёт: | 22 сьнежня 1964 |
| Вытворца: | Lockheed Martin |
| Усяго выраблена: | 32 |
| Памеры: | |
| даўжыня, м: | 32,74 |
| Размах крылаў, м: | 16,94 |
| Вышыня, м: | 5,64 |
| Плошча крылаў, м²: | 141,1 |
| Маса: | |
| Пусты, кг: | 27215 |
| Максымальная, кг: | 77100 |
| Рухавікі: | |
| Рухавікі: | Pratt & Whitney J58-P4 |
| Характарыстыкі: | |
| Макс. хуткасьць, км/г: | 3500 |
| Баявы радыюс, км: | 2000 |
| Далёкасьць палёту, км: | 5230 |
| Практычная столь, м: | 25910 |
| Хуткапад'ёмнасьць, м/хв: | 3600 |
| Узбраеньне: | |
| Выявы ў: | Вікісховішчы |
Lockheed SR-71 — стратэгічны звышгукавы самалёт-выведнік ВПС ЗША. Неафіцыйна быў названы «Blackbird» (па-беларуску: чорны дрозд). Асаблівасьцямі дадзенага самалёта зьяўляюцца высокая хуткасьць і вышыня палёту. Самалёт эксплюатаваўся з 1964 па 1998 гады. 12 з 32 самалётаў былі страчана ў выніку няшчасных выпадкаў, баявых страт не было. У 1976 годзе быў пастаўлены рэкорд хуткасьці сярод пілятуемых лятальных апаратаў з турбапраматочнай сілавой устаноўкай.
Зьмест |
Распрацоўка [рэдагаваць]
Папярэднікі [рэдагаваць]
Папярэднікам SR-71 быў Lockheed A-12 — вышынны самалёт-выведнік, распрацаваны для ЦРУ ЗША аддзяленьнем карпарацыі Lockheed Martin — Skunk Works[1]. Паступова канструкцыя самалёта эвалюцыянавала, былі зроблены зьмены ў канфігурацыі самалёта, а таксама ўжытыя меры па паніжэнні радыёлакацыйнай прыкметнасьці. Усяго было пабудавана 18 самалётаў A-12. Павозка A-12 складаўся з аднаго чалавека.
SR-71 [рэдагаваць]
Назва SR-71 пайшла ад прататыпа звышгукавога бамбавіка XB-70. У позьнія пэрыяды выпрабаваньняў, XB-70 быў прапанаваны ў ролі стратэгічнага самалёта-выведніка, атрымаўшы пазначэнне RS-70. Аднак, неўзабаве стала ясна, што хуткасны патэнцыял A-12 значна вышэй, і яго было вырашанае выкарыстаць у якасці базавай мадэлі, на якой будзе заснаваны новы высакахуткасны самалёт. Прататып быў названы R-12. Ён быў даўжэй і цяжэй, чым A-12. Яго фюзюляж быў падоўжаны для пашырэньня паліўных бакаў, павозка была пашырана да 2 чалавек. Самалёт быў абсталяваны радыёэлектроннымі датчыкамі, РЛС бакавога агляду і фотаапаратам[2].
Асаблівасьці самалёта [рэдагаваць]
Асабліва складанай праблемай палёту на хуткасьцях больш 3 М з'яўляецца высокі нагрэў корпуса. Для рашэньня гэтай праблемы значная частка планэра была вырабленая з тытанавых сплаваў. Самалёт быў выраблены з выкарыстаньнем раньніх стэлс-тэхналёгій. Серыйныя самалёты афарбоўваліся цёмна-сіняй фарбай для маскіроўкі на фоне начнога неба. Самалёт атрымаў неафіцыйны назоў «Blackbird», што адлюстроўвала яго супраціў святла і радыёлакацыйнаму выпраменьваньню.
Сыстэмы жыцьцязабесьпячэньня [рэдагаваць]
Пры палёце на вышыні 24 км канструктары наткнуліся на 2 праблемы:
- Са стандартным ціскам кіслароднай маскі на вышыні больш 13 км чалавек ня можа нармалёва дыхаць
- На хуткасьці больш 3300 км/г самалёт маментальна разаграваўся да 400 °C.
Для рашэньня гэтых праблем былі распрацаваныя адмысловыя скафандры поўнага ціску для ўсіх павозак A-12 і SR-71. Пасьля гэтыя жа скафандры выкарыстоўваліся пры палёце касьмічных Шатлаў.
Нагрэў самалёта быў адной з найважнейшых праблем палёту на хуткасцях 3 М. Для забесьпячэньня прымальных тэмператур паветра ў кабіне пілотаў астуджалася кандыцыянэрам, цеплыня з кабіны пераносілася на паліва праз цеплаабменьнік, змешчаны перад сілавымі ўсталёўкамі.
Паліва [рэдагаваць]
У якасьці паліва выкарыстоўваецца адмыслова распрацаванае рэактыўнае паліва JP-7, адрознае высокай тэмпературай узгараньня і тэрмаўстойлівасьцю. Дзякуючы гэтым якасьцям, паліва JP-7 можна было выкарыстаць у якасці хладагэнта для астуджэньня кабіны пілота. Кандыцыянер перадаваў цеплыню з кабіны пілота да паліваправодаў рухавікоў, нагрэтае ў цеплаабменніку паліва адразу жа паступала ў рухавікі і згарала, пазьбягаючы рызыкі ўзгараньня і выбуху нагрэтых пароў. Маса паліва самалёта роўная 46 180 кг, пры поўнай запраўцы маса самалёта 77 100 кг, што робіць немагчымым узлёт з поўнай запраўкай. Спачатку самалёт паднімаўся ў паветра з малаважным запасам паліва, затым дазапраўляўся ў паветры, пасьля чаго лётчык мог прыступаць да выкананьня заданьня. Пасля поўнай дазапраўкі самалёт станавіўся прыкладна ўдвая цяжэй. Выдатак паліва на крэйсерскай хуткасці складае каля 600 кг/хв.
Стэлс-тэхналёгія [рэдагаваць]
SR-71 быў першым самалётам, створаным з ужываньнем тэхналёгій паніжэньня радыёлакацыйнай прыкметнасьці[3]. Першыя дасьледаваньні ў гэтай вобласьці паказалі, што плоскія формы са звужваючыміся бакамі маюць меньшую ЭПР. З мэтай паніжэньня радыёлакацыйнай прыкметнасьці вертыкальнае апярэньне нахілена адносна плоскасьці самалёта, каб не ствараць з фюзеляжам прамы вугал, які з'яўляецца ідэальным адбівальнікам. На самалёт нанесеныя радыёпаглынальныя пакрыцьці, у паліва дадаваўся цэзій для паніжэньня тэмпературы выхлапу, і, як следства, ІЧ-прыкметнасьці самалёта. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя меры, SR-71 лёгка выявіць з-за велізарнага струменя разагрэтых выхлапных газаў. Корпус самалёта падчас палёту на высокіх хуткасцях разаграваецца да 400—500 °C, што таксама значна павялічвае ІЧ-прыкметнасьць.
Агульная эфэктыўнасць усіх мераў па паніжэньню прыкметнасьці самалёта ўсё яшчэ абмяркоўваецца, аднак, самі распрацоўнікі прызнаюць, што радыёлакацыйная тэхніка Савецкага Зьвяза развівалася значна хутчэй, чым «антырадар» ад Lockheed Martin[4].
Эксплюатацыя [рэдагаваць]
Баявое ўжываньне [рэдагаваць]
SR-71 удзельнічаў у выведцы ва ў Віетнаме і Паўночнай Карэі ў 1968 годзе.
Падчас Халоднай вайны выконваў выведвальныя палёты над тэрыторыяй СССР на Кольскай паўвыспе і Кубе.
У 1973 годзе падчас араба-ізраільскай вайны Суднага дня, SR-71 вырабляў фотаразведку Эгіпту, Ярданіі і Сірыі.
Неаднаразова парушалі паветраную прастору СССР.
Мірнае выкарыстаньне [рэдагаваць]
Акрамя стратэгічнай выведкі, самалёт выконваў аэрадынамічныя дасьледаваньні NASA па праграмах AST (Advanced Supersonic Technology — перспектыўныя звышгукавыя тэхналёгіі) і SCAR (Supersonic Cruise Aircraft Research — распрацоўка самалёта з крэйсерскай звышгукавой хуткасьцю палёту).
Рэкорды SR-71 [рэдагаваць]
У 1976 годзе SR-71 усталяваў абсалютны рэкорд хуткасьці сярод пілатуемых самалётаў з прамацёкавымі рухавікамі — 3529,56 км/г. Усяго ў FAI было зарэгістравана 4 сапраўдных рэкорду, усе яны ставяцца да хуткасьці палёту.
Лётна-тэхнічныя характарыстыкі [рэдагаваць]
Тэхнічныя характарыстыкі [рэдагаваць]
- Павозка: 2 чалавека
- Даўжыня: 32,74 м
- Размах крыла: 16,94 м
- Вышыня: 5,64 м
- Плошча крыла: 141,1 м²
- Маса пустога: 27215 кг
- Максімальная ўзлётная маса: 77100 кг
- Маса карыснай нагрузкі (абсталяваньне): 1600 кг
- Маса паліва: 46180 кг
Рухавік [рэдагаваць]
- Тып рухавіка: Прямацёкавы паветрана-рэактыўны рухавік
- Мадэль: Pratt & Whitney J58-P4
- Цяга максімальная: 2 x 10630 кгс
- Цяга на фарсажы: 2 x 14460 кгс
- Маса рухавіка: 3200 кг
Лётныя характарыстыкі [рэдагаваць]
- Максімальна дапушчальная хуткасьць: 3,2 М (пры тэмпературы насавой часткі меньш 427° дапушчаецца разгон да 3,3 М)
- Далёкасьць палёту: 5230 км
- Радыус дзеяньня: 2000 км
- Працягласць палёта: 1,5 ч
- Практычная столь: 25910 м (85000 футаў)
- Хуткападъёмнасьць 60 м/з
- Даўжыня разьбегу/прабегу: 350 м
- Нагрузка на крыло: 546 кг/м²
- Цягаўзброеннасьць: 0,36
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- У сістэме пазначэньняў ВПС ЗША азначнікі ўсіх самалётаў-выведнікаў пачынаюцца на R (напрыклад, зьнішчальнік-выведнік F-84F Thunderstreak («Грымотны выбліск») носіць азначнік RF-84), то правільнае пазначэньне «Чорнага дразда» ва ўсіх афіцыйных дакумэнтах — RS-71 (выведнік стратэгічны, мадэль 71). Але ўлетку 1964 года амэрыканскі прэзідэнт Л. Джонсан на прэс-канфэрэнцыі выпадкова абмовіўся, назваўшы гэты самалёт SR-71. На наступны дзень СМІ звалі гэты самалёт менавіта так, у выніку чаго гэтая назва намёртва «прыляпілася» да самалёта.
- SR-71 шырока вядомы пад назвай «Чорны дрозд» (Blackbird), аднак яна з'яўляецца неафіцыйнай. Афіцыйнай назвы самалёт не меў.
- Пры ўваходзе SR-71 у тэрытарыяльныя шыроты СССР па сродках СПА праходзіў сігнал "Драфа"
Культурны ўнёсак [рэдагаваць]
- У гэты самалёт трансфармаваўся Джэтфайр зь фільму «Трансформэры: Помста заняпалых».
- У гульні Call of Duty: Black Ops у адной зь місіяў можна стаць пілотам і бортмэханікам гэтага самалёта. Таксама ён з'яўляецца ўзнагародай за серыю ў мультыплэеры.
- У фільме «Чорны Гром», галоўны гэрой выкарыстоўвае SR-71 як сродак вельмі хутка дабрацца да мэты
- У фільме Я — лягэнда гэрой Уіла Сміта гуляў у гольф на крыле гэтага самалёта.
- У анімэ і манге Хелсынг выкарыстоўваўся Алукардам для трапленьня на захопленае судна.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Rich and Janos 1994, стар. 85
- ^ Landis and Jenkins 2005, стар. 56-57
- ^ F-117 на сайце paralay.com — «Первой крупной попыткой снижения ЭПР стала программа высотного сверхзвукового разведчика „Локхид“ SR-71, разработанного под руководством того же Джонсона»
- ^ The Advent, Evolution, and New Horizons of United States Stealth Aircraft
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
SR-71 Blackbird — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||||