Samsung Ativ S

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Samsung Ativ S
Samsung Ativ S Logo.svg
Вытворца «Самсунг Электронікс» (Сувон, Паўднёвая Карэя)
Дыяпазоны частасьцяў GSM 850/900/1800/1900; W-CDMA 850/900/1900/2100
Тып корпусу Пліта
Вага 135 грамаў
Памер 137×71×9 мм
Фотакамэра 8 млн. піксэлаў, сьветладыёдная ўспышка, аўтафакусаваньне
Інтэрфэйсы Зносіны блізкага поля (NFC), Bluetooth 4.0, Wi-Fi

Samsung Ativ S (па-лацінску: Vitaжыцьцё) — першы смартфон вытворчасьці ТАА «Самсунг Электронікс» з апэрацыйнай сыстэмай Windows Phone 8, прадстаўлены на Міжнароднай радыёвыставе ў Бэрліне 31 жніўня-5 верасьня 2012 году. Зьяўляецца першай выпушчанай прыладай з WP8, якая мае беларускамоўны інтэрфэйс.

Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дотыкавы экран з дыяганальлю 4,8 цалі, актыўнай матрыцай на арганічных сьветладыёдах (AMOLED) і абалонкай з загартаванага шкла меў разрозьненьне 720×1280 піксэлаў (306 пкс/цаля). Сховішча складала 16 гігабайтаў з магчымасьцю пашырэньня за кошт падлучэньня картаў памяці, апэратыўная запамінальная прылада — 1024 мэгабайты. Камэра дазваляе ствараць высокаразрозьненае відэа ў 1080 паземных лініяў з суадносінамі бакоў 16:9 (1,78:1). Двух'ядравы працэсар MSM8960 мае частасьць 1,5 гігагэрца. Акумулятар мае ёмістасьць 2300 міліампэраў/гадз. Корпус — матавы алюмінавы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Samsung Ativ S // Майкрасофт Праверана 5 чэрвеня 2013 г.