Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band
Альбом The Beatles
Выдадзены 1 чэрвеня 1967 г.
Запісаны 6 сьнежня 1966 — 21 красавіка 1967
Жанр псыхадэлік-рок · рок
Працягласьць 39:42
Выдавец Parlophone · Capitol
Прадусар Джордж Мартын
Храналёгія The Beatles
Revolver
(1966)
Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band
(1967)
Magical Mystery Tour
(1967)

Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band — восьмы студыйны альбом The Beatles. Выдадзены 1 чэрвеня 1967 году, ён стаўся азначальным прыкладам стылістыкі псыхадэлічнага року. Шматлікія музыказнаўцы адзначаюць гэты твор як найбольш уплывовы альбом усіх часоў.

Запісаны цягам 129 дзён, дыск працягнуў экспэрымэнтальныя тэндэнцыі папярэдняга Revolver. Выкарыстаньне аркестру, спэцыяльна нанятых дадатковых музыкаў, складанае гуказапісваючае тэхнікі, альбом спалучыў элемэнты рок-н-ролу, клясычнае музыкі і традыцыйнае індыйскае музыкі; тэксты сталі тычыцца тэмаў дзяцінства і кожнадзённага жыцьця. Альбом цалкам укладаўся ў канцэпцыю няіснага прыдуманага гурта з назвай, якую атрымаў альбом, аблонка дыску зьмяшчала фотамантаж з удзелам як музыкаў, так і разнастайных сусьветнавядомых асобаў.

Альбом атрымаў камэрцыйны посьпех, ён прабыў 27 тыдняў наверсе брытанскага і 15 — амэрыканскага чартаў. Дыск часьцяком ачольвае ці знаходзіцца каля таго ў разнастайных сьпісах лепшых альбомаў усіх часоў.

Сьпіс кампазыцыяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэржант» стаўся першым брытанскім дыскам, які выйшаў бязь зьменаў і ў Амэрыцы.

Джон Ленан і Пол Макартні, калі не пазначана іншае зьяўляецца аўтарам усіх песень. 

Першы бок
НазваАсноўны сьпеў Працягласьць
1. «Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band»  Макартні 2:02
2. «With a Little Help from My Friends»  Стар 2:44
3. «Lucy in the Sky with Diamonds»  Ленан 3:28
4. «Getting Better»  Макартні 2:47
5. «Fixing a Hole»  Макартні 2:36
6. «She's Leaving Home»  Макартні і Ленан 3:35
7. «Being for the Benefit of Mr. Kite!»  Ленан 2:37
Другі бок
НазваАсноўны сьпеў Працягласьць
8. «Within You Without You» (Джордж Гарысан)Харысан 5:05
9. «When I'm Sixty-Four»  Макартні 2:37
10. «Lovely Rita»  Макартні 2:42
11. «Good Morning Good Morning»  Ленан 2:41
12. «Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band (Reprise)»  Макартні, з удзелам Гарысана і Ленана 1:18
13. «A Day in the Life»  Ленан і Макартні 5:33

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

The Beatles
Дадатковыя музыкі і вытворчасьць