StG-44
| StG-44 | |
|---|---|
| Тып | Аўтамат |
| Краіна паходжаньня | |
| Гісторыя выкарыстаньня | |
| Пэрыяд выкарыстаньня | 1943-1945 |
| Выкарыстаньне | |
| Войны | Другая сусьветная вайна |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Хуга Шмасэр |
| Дата стварэньня | 1943 год |
| Вытворца | C.G. Haenel |
| Вытворчасьць | 1943-1944 |
| Адзінак створана | ~ 420—460 тысяч |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 5.2 кг |
| Даўжыня | 940 мм |
| Даўжыня ствала | 419 мм |
|
|
|
| Патрон | 7,92×33 мм |
| Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў, замыканьне перакосам засаўкі |
| Хуткастрэльнасьць | 500-600 ст/с |
| Пачатковая хуткасьць кулі: |
685 м/с |
| Прыцэльная далёкасьць |
600 м |
| Найбольшая далёкасьць |
600 м (адзінкавымі)
|
| Від боясілкаваньня | сэктарны набойнік на 30 набояў |
| Прыцэл | сэктарны |
StG 44 (ням.: SturmGewehr 44 — штурмавая вінтоўка 1944 года) — нямецкі аўтамат, распрацаваны падчас Другой Сусьветнай вайны. Першы аўтамат у якім была прыменена газаадводная трубка.
Адзнака ўзору [рэдагаваць]
Па выніках вывучэння ў пасляваенныя гады нямецкай «штурмавой вінтоўкі» StG-44 амэрыканскія вайсковыя эксперты палічылі яе «зброяй, далёкай ад здавальняючага» — няёмкім, залішне масіўным і цяжкім, з нізкай надзейнасцю, абумоўленай лёгка дэфармуймай штампаванай з тонкага сталёвага ліста стволавай скрынкай. Адзначалася, што канструкцыя зброі створаная хутчэй у разліку пад патрэбы масавай вытворчасці, чым з меркаваньня атрыманьня ўзору з высокімі тактыка-тэхнічнымі і эксплуатацыйнымі ўласцівасьцямі, што, па іх меркаваньню, тлумачылася цяжкай для Нямеччыны сітуацыяй на франтах. Эфектыўнасьць аўтаматычнага агню з StG-44 была прызнаная імі нездавальняльнай, а сам гэты рэжым — залішнім для дадзенай зброі з прычыны немагчымасці эфектыўнай стральбы доўгімі чэргамі. Пры гэтым адзначаліся выдатная для дадзенага класа дакладнасць стральбы адзінкавым агнём і прастата ў звароце са зброяй.
Варта мець на ўвазе, што на ўзнікненьне такой у цэлым негатыўнай адзнакі новага выгляду зброі ў вялікай ступені паўплывала тагачасная амерыканская ваенная дактрына, якая прызнавала аптымальнай пяхотнай зброяй дальнабойную самазарадную вінтоўку пад магутны патрон, дапоўненую некалькімі мадэлямі лягчэйшых самазарадных карабінаў, а таксама пісталетаў-кулямётаў для блізкага бою. З гэтага пункта гледжаньня, «штурмавая вінтоўка» бачылася як свайго роду няўдалы гібрыд пісталета-кулямёта і аўтаматычнай вінтоўкі, які не валодаў ні здольнасцю першага ствараць высокую шчыльнасць агню на кароткай дыстанцыі, ні дальнабойнасцю апошняй. Адзначыўшы ў якасці істотнага недахопу «штурмгэвёра» немагчымасць вядзеньня эфектыўнага агню доўгімі чэргамі, эксперты прадэманстравалі недаацэнку і недахоп разумення ролі аўтаматычнай зброі такога тыпу ў баі, мабыць па аналогіі з кулямётамі і, збольшага, пісталетамі-кулямётамі, асноўнае прызначэнне якіх — вядзенне шчыльнага агню па групавой мэце на розных дыстанцыях бою — сапраўды патрабуе стрэльбы доўгімі чэргамі; з зброі жа тыпу «штурмгэвёра», аўтаматычны агонь вядзецца як правіла па адзінкавых мэтах кароткімі чэргамі, што заклікана не стварыць шчыльны «загараджальны» агонь, вядзенне якога з рук з зброі пад прамежкавы патрон і праўда неэфектыўна (у адрозненне ад страляючых з сошак кулямётаў, або пісталет-кулямётаў, створаных пад маламагутныя патроны, што не стварае моцнай аддачы, і дазваляе пасьпяхова кантраляваць зброю падчас доўгай чаргі), — а кампенсаваць непазбежную для стралка, змешчанага ў стрэсавай сітуацыі бою, памылку прыцэльваньня, «накрыўшы» чаргой асобную мэту і тым самым падвысіўшы верагоднасць яе паразы хоць бы адной з выпушчаных куль, чаго, нават нягледзячы на параўнальна высокую практычную хуткастрэльнасць, не дазваляла самазарадная зброя, эфектыўнасць якой амерыканскімі вайскоўцамі тых гадоў моцна перабольшвалася.
Пасля, ужо па досведзе баявых дзеяньняў у Карэйскай і В'етнамскай войнах і пасля бліжэйшага знаёмствы з савецкім АК, пачаўся працэс перагляду гэтых гледжаньняў, што прывяло да з'яўлення на ўзбраеньні Войска ЗША уласных «штурмавых вінтовак» пад прамежкавы патрон — спачатку «палегчанай» аўтаматычнай вінтоўкі M16, а пазней, ужо ў параўнальна нядаўні час — і аўтаматычнага карабіна M4, па габарытах і канцэпцыі блізкага як раз да «штурмгэвёру» або АК.
StG-44 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў