Subversion

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Subversion
Распрацоўка «Апачы софтвэр»(en) (Форэст Гіл(en), акруга Гарфард(en), штат Мэрылэнд, ЗША)
Апошняя вэрсія [+/−]
Напісаны на С
АС FreeBSD, Linux, Mac OS X, Windows
Тып Сыстэма кіраваньня вэрсіямі(be)
Ліцэнзія Апачы(en)
Афіцыйная старонка subversion.apache.org

Subversion (бел. падрыў) — вольная цэнтралізаваная сыстэма кіраваньня вэрсіямі, створаная ў 2000 годзе кампаніяй CollabNet Inc.

Назва Subversion зьяўляецца гульнёй словаў: яго можна перакласьці і як «падвэрсія» (што кажа пра прызначэньне праграмы), і як «зьвяржэньне» (праграма распрацавана спэцыяльна для замены састарэлай сыстэмы CVS). Subversion валодае ўсімі асноўнымі функцыямі CVS (хоць некаторыя зь іх выконвае іншымі спосабамі) і вольная ад шэрагу яе недахопаў і хібаў.

Subversion выкарыстоўваецца многімі суполкамі распрацоўнікаў адкрытага праграмнага забесьпячэньня. У іх ліку такімі вядомымі праектамі, як Apache, KDE, GCC, Free Pascal, Python, Ruby, Mono, FreeBSD, Haiku OS. Хостынг Subversion для праектаў з адкрытым кодам прадастаўляюць SourceForge.net і Tigris.org. Subversion выкарыстоўваецца ў сыстэмах Google Code і BountySource. Таксама Subversion шырока выкарыстоўваецца ў карпаратыўнай сфэры.

У 2007 годзе незалежная кампанія Forrester Research, параўноўваючы перавагі і недахопы розных сыстэм, ацаніла Subversion як «аднаасобнага лідэра ў катэгорыі Standalone Software Configuration Management (SCM) і моцнага ўдзельніка ў катэгорыі Software Configuration and Change Management (SCCM)».

Subversion часта называюць «SVN», па назве кліенцкай праграмы, якая ўваходзіць у яе дыстрыбутыў.

Вонкавыя крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]