Tax free

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Такс-фры (па-ангельску: Tax free — бяз збораў) — сыстэма вяртаньня сумы падатку на дададзеную вартасьць (ПДВ). ПДВ вяртаецца на пакупкі, зробленыя замежнымі грамадзянамі пры выезьдзе за граніцу тае дзяржавы, дзе былі зробленыя пакупкі. Сумы вяртаньня складаюць ад 7 да 20% ад сумы пакупкі ў залежнасьці ад велічыні ПДВ ў канкрэтнай краіне.

Сэрвісы такс-фры дзейнічаюць у больш як 320 000 крамаў 40 краінаў сьвету.

Для юрыдычных асобаў таксама існуе сыстэма вяртаньня сумы ПДВ з выдаткаў на замежныя бізнэсовыя паездкі — Business Tax free.

Эўразьвяз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Турысты, якія ўяжджаюць ў Эўразьвяз, маюць магчымасьць скарыстацца сыстэмай такс-фры ў крамах па-за межамі аэрапортаў. Асноўным патрабаваньнем для вяртаньня ПДВ зьяўляецца грамадзянства пакупніка — не з краіны Эўразьвязу; пакупкі павінны быць экспартаваныя за мяжу Эўразьвязу не пазьней за тры месяцы з даты набыцьця; для вяртаньня ПДВ прадстаўляюцца толькі тавары, набытыя для асабістага карыстаньня.

Вярнуць грашовыя сродкі можна наступным чынам:

  • У аэрапорце пры вылеце ў пункце Tax free cash refund. Пункты вяртаньня гатоўкі звычайна месьцяцца ля крамаў Duty free.
  • Ва ўпаўнаважаных на працу з сыстэмаю Tax free банках, куды трэба зьвярнуцца падчас наступнае паездкі ў краіну, дзе была зробленая пакупка.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі сыстэма Tax free ўведзеная з 1 студзеня 2013 року. Мінімальная сума пакупкі, зь якой будзе вяртацца ПДВ — 800 000 рублёў. Грошы можна вярнуць цягам трох месяцаў пасьля даты пакупкі, аднак яшчэ няма кампаніі-апэратара, якая займаецца вяртаньнем сродкаў[1].

Беларусы, якія зьдзейсьнілі за мяжой пакупкі па сыстэме Global Blue, маюць магчымасьць вярнуць ПДВ у «Тэхнабанку» (Менск)[2].

Мінімальны кошт пакупкі і тэрмін, на працягу якога адбываецца вяртаньне сродкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Каліноўскі, Валер (2 студзеня 2013) Каб Tax Free ў Беларусі запрацавала, патрэбна дэвальвацыя Эканоміка. Радыё «Свабода»Праверана 3 студзеня 2013 г.
  2. ^ Чеки Tax Free (рас.). ТэхнабанкПраверана 3 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]