The King of Limbs

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
The King of Limbs
Альбом Radiohead
Выдадзены 18 лютага 2011
Запісаны 2009—2011
Жанр альтэрнатыўны рок
Працягласьць 37:24
Выдавец самвыдат
Храналёгія Radiohead
In Rainbows
(2007)
The King of Limbs
(2011)

The King of Limbs — восьмы студыйны альбом ангельскага альтэрнатыўнага рок-гурту Radiohead. Альбом выдадзены 18 лютага 2011 году ў форме лічбавага рэлiзу й 9 траўня 2011 году — на фізычным носьбiце[1]. Аб выхадзе альбому было абвешчана 14 лютага 2011 году на спэцыяльна створаным сайце[2].

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Працягласьць
1. «Bloom»   5:15
2. «Morning Mr Magpie»   4:41
3. «Little by Little»   4:27
4. «Feral»   3:13
5. «Lotus Flower»   5:01
6. «Codex»   4:47
7. «Give Up the Ghost»   4:50
8. «Separator»   5:20
37:24

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

The King of Limbs спрадусаваў ужо нязьменны сябра гурту Найджэл Годрыч. Найджэл — прыхільнік «непрычасанага» й «ня вылізанага» гуку, і ў працы над The King of Limbs ён гэтай канцэпцыі ня здраджвае. Хутчэй за ўсё, запраграмаваныя біты, сынты й дзіўныя складаныя гукавыя канструкцыі нагадаюць вам пра Kid A (2000) ці нават сучасную кампутарную музыку Flying Lotus.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]