The Rolling Stones

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
The Rolling Stones

The Rolling Stones (зьлева направа): Роні Ўуд, Чарлі Ўотс, Мік Джагер, Кіт Рычардс
Інфармацыя
Гады1962 — цяпер
АдкульВялікабрытанія
Моваангельская
Жанр(ы)рок, рок-н-рол, рытм-н-блюз, блюз-рок
ВыдавецDecca, London, Rolling Stones, Virgin, ABKCO, Interscope, Polydor
УдзельнікіРоні Ўуд
Чарлі Ўотс
Мік Джагер
Кіт Рычардс
Былыя ўдзельнікіБраян Джонз
Ян Ст’юарт
Дык Тэйлар
Мік Тэйлар
Біл Вайман
Узнагароды і прэміі
www.rollingstones.com
The Rolling Stones 1965: Brian Jones, Charlie Watts, Mick Jagger, Keith Richards, Bill Wyman

The Rolling Stones — ангельскі рок-гурт, створаны ў 1962 годзе ў Лёндане мультыінструмэнталістам Браянам Джонзам ды піяністам Янам Ст’юартам, да якогда неўзабаве далучыліся сьпявак Мік Джагер і гітарыст Кіт Рычардс. Басіст Біл Вайман і бубнач Чарлі Ўотс давяршылі пачатковы склад гурту, а Ст’юарт, які не падыходзіў да вобразу ідала падлеткаў, быў выключаны з афіцыйнага сьпісу ўдзельнікаў у 1963, але заставаўся клявішнікам гурта і тур-мэнэджарам да сваёй сьмерці ў 1995.

На пачатковай стадыі існаваньня гурту Джагер і Рычардс склалі аўтарскі дуэт і паступова перахапілі ініцыятыву ў Джонза, які цягам часу стаўся ўсё болей праблемным і ненадзейным. Першапачаткова гурт выконваў амэрыканскія блюзы і рытм-н-блюз, але ад альбому 1966 году «Aftermath» на дыскі сталі трапляць пераважна ўласныя кампазыцыі аўтарства Джагера/Рычардса. Мік Тэйлар замяніў Джонза незадоўга да ягонай сьмерці ў 1969, але сам сышоў з гурту ў 1974 і быў заменены ў 1975 на былога гітарыста «Faces» Роні Ўуда, які грае з гуртом і сёньня. Вайман сышоў з гурту ў 1992, басіст Дэрыл Джонз, які не зьяўляецца афіцыйным чальцом гурту, грае ад 1994.

Спачатку папулярныя ў Вялікабрытаніі і Эўропе, The Rolling Stones трапілі ў ЗША напачатку 1960-х падчас «Брытанскага нашэсьця». Гурт выпусьціў 22 студыйных альбомы (24 у ЗША), 8 канцэртавых дыскаў (9 у ЗША) і шматлікія кампіляцыі; агульныя продажы дыскаў склалі больш за 200 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце[1]. Дыск Sticky Fingers (1971) распачаў чаргу з васьмі пасьлядоўна створаных альбомаў, што траплялі на першае месца ў амэрыканскіх чартах. Апошні альбом гурта, A Bigger Bang, выйшаў у 2005. У 1989 The Rolling Stones трапілі ў Залю славы Рок-н-ролу. У 2004 яны былі прызнаныя нумарам 4 у сьпісе 100 найлепшых музыкаў усіх часоў па вэрсіі часопіса «Rolling Stone».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]