The Tolkien Ensemble

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
The Tolkien Ensemble
Інфармацыя
Гады 1995 — цяпер
Адкуль Данія Данія
Мова ангельская
Жанр Сымфанічная музыка, народная музыка
Выдавец Classico Records
Зьвязаныя праекты Крыстафэр Лі, Говард Шор
Удзельнікі

«The Tolkien Ensemble» (па-беларуску: Ансамбаль Толкіна) — дацкі ансамбаль, заснаваны ў 1995 року. Асноўнаю задачай удзельнікі ансамблю паставілі складаньне «поўнай музычнай інтэрпрэтацыі вершаў і песьняў з „Уладара Пярсьцёнкаў“». Праект быў ухвалены як сям’ёй Толкінаў, так і выдавецтвам, а каралева Даніі Маргрэтэ II дала дазвол на выкарыстаньне сваіх малюнкаў на вокладцы CD.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сталыя ўдзельнікі ансамблю:

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ансамбаль заснаваў увосені 1995 року кампазытар Каспар Рэйф, які тады навучаўся гітары ў Каралеўскай дацкай акадэміі музыкі (Капэнгаген). У склад гурту ўвайшлі сябры-студэнты і ягоны былы настаўнік па гітары, кампазытар і мультыінструмэнталіст Пітэр Гол. У плянах абодвух кампазытараў было стварэньне першае ў сьвеце музычнае інтэрпрэтацыі вершаў з Толкінавага «Ўладара Пярсьцёнкаў», таму гурт атрымаў назву «Ансамбаль Толкіна».

Першы выступ «The Tolkien Ensemble» адбыўся 21 студзеня 1996 у Г’ёрсьлеўскім замку(da), пасьля чаго па ўсёй краіне прайшоў шэраг удалых канцэртаў. Напрыканцы 1996 гурт атрымаў ад Tolkien Estate дазвол на запіс першых 12 песьняў з «Уладара Пярсьцёнкаў». Кампазытары запрасілі для прадусаваньня альбому маладога дырыгента Мортэна Р’елюнда, які пазьней стаў сталым удзельнікам гурту. Атрымаўшы дазвол ад Ейнай каралеўскай ягамосьці Маргрэтэ II, ансамбаль пачаў зьмяшчаць ейныя ўнікальныя малюнкі на ўсіх уласных CD.

Першы альбом, «An Evening in Rivendell» (бел. Вечар у Долым Яры), выйшаў увосені 1997 і атрымаў захапляльныя водгукі прэсы. Пасьля гэтага музыкі правялі шэраг канцэртаў, адзін зь якіх адбыўся ў 1998 року ў Оксфардзе ў прысутнасьці чальцоў сям’і Толкінаў.

У 2000 року выйшаў другі альбом ансамблю, «A Night in Rivendell» (бел. Ноч у Долым Яры), песьні на якім былі больш змрочнымі. На гэтым CD «The Tolkien Ensemble», сярод іншых, супрацоўнічаў са сьпевакамі Поўлем Дысынгам(da), які выканаў сьпеў Глыкса, Куртам Раўнам(da) (Ляголас) і Ульрыкам Кольдам(da) (Гэндальф).

Улетку 2000 року «The Tolkien Ensemble» атрымаў статус культавага сярод фанатаў Толкіна ва ўсім сьвеце, аднак ансамбаль чакаў большага. Пасьля выхаду першае часткі Джэксанавае кінатрылёгіі «Уладар Пярсьцёнкаў» зацікаўленасьць у творчасьці Толкіна значна падвысілася, і музыкі былі запрошаныя на дацкую прэм’еру «Зьвяз Пярсьцёнка». Сярод прысутных на імпрэзе быў знакаміты актор Крыстафэр Лі, выканаўца ролі Сарумана. Ён згадзіўся ўзяць удзел у запісе трэцяга альбому гурту «At Dawn in Rivendell» (бел. На досьвітку ў Долым Яры) часткова як дыктар, часткова як выканаўца Дрэвабародавых сьпеваў.

Выхад трэцяга альбому на хвалі узрослай зацікаўленасьці да твораў Толкіна меў вялікі посьпех: «At Dawn in Rivendell» быў выдадзены ў 22 краінах сьвету, круціўся па радыё і атрымаў выдатныя ацэнкі. Супрацоўніцтва з Крыстафэрам Лі працягнулася і на канцэртных выступах. Увосень 2002 ён узяў удзел у канцэрце ў канцэртнай залі «Цівалі»(da). Потым адбылося вялікае турнэ па Эўропе, завершанае ўлетку 2003 року канцэртам у Даніі ў прысутнасьці каралевы Маргрэтэ II і прынца Генрыка(da).

Пасьля гэтага ансамбаль працягнуў ладзіць канцэртныя выступы. У 2004 абодва кампазытары, Рэйф і Гол, разам Крыстафэрам Лі ўзялі ўдзел у аншлагавым канцэрце ў Канцэртгебаў (Амстэрдам), а ў 2005 гурт сыграў на двух вялікіх канцэртах у Ледрэборскім замку(da), якія наведалі больш за 22 000 чалавек. Сярод выканаўцаў быў і новы ўдзельнік гурту Нік Кэйр з шатляндзкага фольк-трыё «The McCalmans». Гэтыя канцэрты, зладжаныя разам з Дацкім нацыянальным камэрным аркестрам і Дацкім нацыянальным камэрным хорам Дацкага радыё, адзначыліся таксама выхадам чацьвертага, апошняга альбому «Leaving Rivendell» (бел. Пакідаючы Долы Яр).

Больш чым 10-гадовая творчасьць калектыву атрымала лягічнае завяршэньне выданьнем каробачнага выданьня з 4 кампакт-кружэлак, да запісу якога былі прыцягнутыя больш за 150 прафэсійных музыкаў. Такім чынам, «The Tolkien Ensemble» дасягнуў сваёй мэты: выданьня поўнага збору песьняў і вершаў з «Уладара Пярсьцёнкаў». 4-дыскавае выданьне прысьвечанае памяці Дж. Р. Р. Толкіна, Толкінаўскаму таварыству ў Оксфардзе і мільёнам людзей, якія захоўваюць «Уладара Пярсьцёнкаў» у сваім сэрцы.

У 2007 ансамбаль зладзіў турнэ па Эўропе, прадставіўшы акрамя ўласных твораў урыўкі саўндтрэкаў да кінатрылёгіі Говарда Шора і жывы тэкст у выкананьні Крыстафэра Лі.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «An Evening in Rivendell» (1997)
    Малена Нордтарп, Оле Егіндэ Норуп, Мадс Тыман, Мортэн Эрнст Лясэн, хор «Commotio-Kvartetten», Polkageist.
  • «A Night in Rivendell» (2000)
    Ульрык Кольд, Курт Раўн, Поўль Дысынг, Мадс Тыман, Мортэн Эрнст Лясэн, камэрны хор «Hymnia».
  • «At Dawn in Rivendell» (2002)
    Курт Раўн, Мортэн Эрнст Лясэн, Пітэр Гол, Том МакЭван, Каспар Рэйф, Капэнгагенскі камэрны хор «Camerata», «Капэнгагенскія маладыя струны». Рэчытатыў Крыстафэра Лі.
  • «Leaving Rivendell» (2005)
    Ёрген Дытлеўсэн, Курт Раўн, Нік Кэйр, Дацкі нацыянальны камэрны хор Дацкага радыё, Дацкі нацыянальны камэрны аркестар Дацкага радыё. Рэчытатыў Крыстафэра Лі.
  • Complete Songs & Poems (2006)
    Кампіляцыя ўсіх папярэдніх твораў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]