This is хорошо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
This is хорошо
Жанр відэаблог
забаўляльная праграма
Аўтар Стас Давыдаў
Рэжысэр Віталь Галаванаў
Сцэнарыст Віталь Галаванаў
Сяргей Федарэнка
Вядоўца Стас Давыдаў
Завяршальная тэма «Песьня пра голага мужыка» (Mad Dee rmx)
Краіна вытворчасьці Латвія
Мова расейская
Колькасьць выпускаў 173
Вытворчасьць
Працягласьць 5 хвілінаў
Трансьляцыя
Канал YouTube
Першы Канал
Фармат кадра 480p (1—48);
1080p (пасьля 48)
Фармат гуку стэрэа
Пэрыяд трансьляцыі з 16 кастрычніка 2010
Храналёгія
Падобныя перадачы Шоў «=3» Рэя Ўільяма Джонсана
+100500
Спасылкі
Афіцыйны сайт

«This is хорошо» — расейскамоўнае інтэрнэт-шоў, якое выпускалася з 16 кастрычніка 2010 году па 8 ліпеня 2019 году ў Латвіі. Перадача выходзіла два разы на тыдзень звычайна аўторкамі і пятніцамі. З 21 студзеня па 14 траўня 2012 году праграма трансьлявалася на Першым канале ў рамках шоў «Першая кляса» з Іванам Ахлабысьціным[1]. 21 верасьня 2012 году ў Рызе адбылася прэм’ера кароткамэтражнага дакумэнтальнага фільму «Інтэрнэт-шоў»[2].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Блог прысьвечаны агляду папулярных відэаролікаў у Інтэрнэце, па аналёгіі з шоў амэрыканскага аглядальніка Рэя Ўільяма Джонсана[3].

Вядоўца праграмы Стас Давыдаў дае свае камэнтары да відэаролікаў, дасланых гледачамі. У канцы перадачы звычайна выкарыстоўваецца інтэрактыў. У раньніх выпусках перадачы ўдзельнічаў яшчэ адзін пэрсанаж — асьвятляльніца Насьценька (дакладней, яе голас), якая пачала зьяўляцца зноў са 164 выпуску. Адметная рыса праекту — адсутнасьць нецэнзурнай лаянкі, таму гледачы YouTube успрымаюць блог «This is хорошо» як альтэрнатыву іншаму папулярнаму блогу «+100500». Абодва блогі зьяўляюцца расейскамоўнымі аналягамі шоў Рэя Ўільяма Джонсана, хоць «TiХ» здымаецца ў Рызе.

З 29 выпуску пытаньні здымаюцца, а ня пішуцца. З 48 выпуску шоў выходзіць у HD-фармаце[4], а з 55 выпуску шоў стала выходзіць з інтэрактыўнымі субтытрамі на ангельскай мове для замежных карыстачоў[5].

70[6], 96[7] і 141[8] выпускі правёў Руслан Усачоў. Дадзены факт быў ня вельмі дружалюбна ўспрыняты гледачамі — усе тры разы ролікі набралі значна больш «Мне не спадабалася», чым у астатніх выпусках. Большасьць камэнтатараў палічыла Руслана недастаткова артыстычным. 146 выпуск правёў Ільля Прусікін, што таксама было сустрэта вельмі холадна.

З 87 выпуску праект зьмяніўся візуальна: стваральнікі зьмянілі надпісы на экране зь белых у шэрыя зь белай аблямоўкай, мікрафон перамясьцілі ў ніжнюю частку кадра, памянялі дызайн каналу на YouTube і фон, на якім здымаецца вядоўца, а таксама прыбралі «Індыкатар спантанай утрапёнасьці». З 97 выпуску ў адказах на пытаньні, якія паказваюцца ў канцы відэа, выпраўляюцца памылкі. А з 100-га выпуску, чалавек, чыё відэапытаньне для інтэрактыву было ўключана ў выпуск, атрымлівае фірмовую футболку ад каманды «This is хорошо».

Колькасьць праглядаў відэа на YouTube на 06.10.2013

Папулярнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За першы год перадача набрала 180 мільёнаў праглядаў[3]. А да сярэдзіны чэрвеня 2012 году — больш за 270 мільёнаў[9]. Канал зьяўляецца 6-м па колькасьці праглядаў у катэгорыі «Гумарысты» (па ўсім сьвеце). У расейскамоўным сэгменце па гэтым паказчыку блог займае другое месца.

У 2011 годзе праект стаў уладальнікам прэміі «Найлепшы відэаблог Рунэту»[10]. Улетку таго ж году ўсе тры стваральнікі праекту былі запрошаны на тэлеперадачу «Без цэнзуры» на латвійскім канале TV5 Riga[11].

Стваральнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Над праектам працуюць тры чалавекі[12]:

  • Стас Давыдаў — вядоўца;
  • Віталь Галаванаў — кіраўнік праекту, праца зь відэа;
  • Сяргей Федарэнка — PR-частка, зваротная сувязь.

Факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 20 выпуск правёў ня Стас Давыдаў, а «голас Насьценькі»[13].
  • З 80 выпуску выпускі нумаруюцца на прэвію-малюнку самага выпуску.
  • З 1 верасня 2011 году шоў выходзіць з ангельскімі субтытрамі.
  • Па выніках конкурсу пародыяў на CarambaTV.ru шоў «This is хорошо» атрымала прыз (iPad 2) за найлепшую пародыю на «+100500»[14].
  • На сваёй старонцы «Вконтакте» Стас Давыдаў зьмесцаваў жартоўнае відэа, у якім тлумачыцца, чаму Насьценькі больш няма ў «This is хорошо»[15].
  • Соты юбілейны выпуск быў зроблены не такім, як звычайна — у гэтым эпізодзе аглядалася 10 (а не 3) відэа, сам выпуск ідзе 9:45 хвілінаў (самы доўгі эпізод), была зьменена застаўка і лягатып шоў[16].
  • Са 106 па 111 выпускі ў эпізодах зьяўляліся коды для актывацыі бэта-вэрсіі гульні Diablo III. У 110 і 111 коды былі жартоўна «схаваны». Як заявіў Стас Давыдаў, усяго будзе паказана 10 ключоў, аднак было паказана толькі 9.
  • У 110 выпуску, у гонар сьвята 1 красавіка, перадачу вёў намаляваны Стас Давыдаў, створаны Андрэем Ніфедавым, аўтарам блогу «Нінэль Пофиг».
  • У 133 выпуску ўпершыню быў скарыстаны скрымэр («пугалка»), з-за чаго ролік атрымаў мноства неўхвальных водгукаў і адзнак «Не падабаецца». Крыху пазьней Стас Давыдаў на сваім YouTube-канале выклаў відэа, якое дэманструе яго меркаваньне з нагоды такой рэакцыі Інтэрнэт-супольнасьці на гэты выпуск[17].
  • У 164 выпуску ў праект вярнулася Насьценька.

Выдаленьні выпускаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 71 выпуск быў выдалены YouTube з-за заявы пра парушэньне аўтарскіх правоў, атрыманага ад OJSC TNT Broadcasting Network (ААТ «ТНТ-Тэлесетка»), але быў адноўлены празь месяц[18].
  • 19 лютага 2012 гады 72 выпуск быў выдалены з-за парушэньня аўтарскіх правоў Barbara Roettger.
  • 25 лютага 2012 гады 37 выпуск быў выдалены з-за парушэньня аўтарскіх правоў Яўгенія Догі.
  • 4 чэрвеня 2012 гады 33 выпуск быў выдалены з-за парушэньня аўтарскіх правоў «armin demehri».
  • 18 чэрвеня 2012 гады 125 выпуск быў выдалены з-за парушэньня аўтарскіх правоў PCCW Media Limited.

Выдаленыя выпускі ў далейшым былі адноўлены.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]