TrES-4b
| TrES-4b |
TrES-4b — па-засонечная плянэта, адкрытая ў 2006 у рамках праекту Трансатлянтычны экзаплянэтны агляд з выкарыстаньнем транзытнага мэтаду. Знаходзіцца на адлегласьці 1430 сьветлавых гадоў (440 парсэкаў) у сузор’і Гэркулеса[1].
TrES-4 круціцца на арбіце вакол зоркі GSC 02620-00648 кожныя 3,543 дні і бачная зь Зямлі падчас зацьменьня сваёй зоркі. Маса плянэты складае 0,919 масы Юпітэру, дыямэтар — 1,799 дыямэтру Юпітэру; такім чынам сярэдняя шчыльнасьць складае каля 0,333 г/см³ (такую самую шчыльнасьць, няпрыклад, маюць пробкавае дрэва або вяршкі). На момант свайго адкрыцьця TrES-4 стала найвялікшай вядомай плянэтай, а таксама плянэтай з найменшаю шчыльнасьцю[2][1].
Арбітальны радыюс TrES-4 складае 0,05091 АА, такім чынам вылічаная меркаваная тэмпэратура ейнае паверхні складае каля 1782 К. Аднак гэта не тлумачыць нізкую шчыльнасьць плянэты; таксама невядомыя прычыны вялізных яе памераў. Існуюць наступныя вэрсіі: набліжанасьць да зоркі, якая ў 3—4 разы больш яркая за Сонца; або ўнутраная цеплыня плянэты[2][1].
Дасьледаваньне ў 2008 року высьветліла, што GSC 06200-00648 — падвойная сыстэма, што дазваляе больш дакладнае вызначэньне зорных і плянэтарных парамэтраў[2].
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
- Сьпіс рэкордных экзаплянэтаў
- WASP-17b — найбольшая вядомая плянэта
- VY Canis Majoris — найбольшая вядомая зорка
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Georgi Mandushev et al. TrES-4: A Transiting Hot Jupiter of Very Low Density. — 2007. — Т. 667. — С. L195–L198. — DOI:10.1086/522115
- ^ а б в Daemgen et al. Binarity of transit host stars — Implications for planetary parameters // Astronomy and Astrophysics. — 2009. — Т. 498. — С. 567—574. — DOI:10.1051/0004-6361/200810988
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
TrES-4b — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Team finds largest exoplanet yet(анг.). BBC News (7 August 2007).
- New monster planet 'could float on water'(анг.). ABC News (Australia) (7 August 2007).
- Largest Known Exoplanet Discovered(анг.). Space.com news service. Праверана 2007-08-07 г.
- Largest known exoplanet puzzles astronomers(анг.). NewScientist.com news service. Праверана 2007-08-07 г.