UltraВожык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

UltraВо́жык — беларускі музычны праект, заснаваны ў 2001 годзе менчуком Віктарам Кавальскім, гамельчанінам Яўгенам Далевічам ды містычнай постацьцю, вядомай як сабачка Ібрагім.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект, заснаваны ў 2001 годзе, за час свайго існаваньня вызначыўся тым, што час ад часу выдаваў палітычна накіраваную музычную прадукцыю, празь якую рэзка й з гумарам крытыкаваў палітыку аўтарытарнай, на думку аўтараў песень, беларускай улады. Песьні праекту «UltraВожык» пачалі хутка распаўсюджвацца праз Інтэрнэт ужо ў 2001 годзе. У 2003 годзе «UltraВожык» выдаў дыск «Ідэалогія», у якім высьмяяў увядзеньне прадмету дзяржаўнай ідэалёгіі ў ВНУ Беларусі. Натуральна, дыск у крамы ня трапіў, але невялікі тыраж разышоўся «з рук у рукі» ды праз Інтэрнэт. У 2005 годзе «UltraВожык» выдаў нечакана сур’ёзную рок-баляду «Атлянтыда», якая патрапіла ў сьпіс найлепшых песьняў сэзону вядомага гіт-параду «Tuzin.fm» і была выдадзеная на зборніку «Прэм’ер Тузін 2005».

28 лютага 2006 году зьявілася новая песьня музычнага праекту «UltraВожык» «Фабрыка сноў».

У сьнежні 2007 году выходзіць кліп на песьню «Атлантыда». Кліп заняў першае месца ў «кліп-маратоне» беларускамоўных кліпаў, які праводзіўся ў Горадні.

За ўсе гады існаваньня праекту Далевіч і Кавальскі ніколі не зьяўляліся на публіцы.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзел у складанках[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]