Unia

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Unia
Інфармацыя
Гадыз 2006
АдкульМенск
Мовабеларуская мова
Жанр(ы)фольк-рок
УдзельнікіСаша Шайко (сьпеў)
Дар’я Трубіна (сьпеў)
Мікіта Шаламіцкі (сьпеў)
Васіль Ярмоленка (гітара)
Алег Грынько (дуда, флейта)
Сяржук Бурдзееў (акардэон)
Павал Палонскі (бас-гітара)
Павал Мамонаў (бубны)
http://www.unia.na.by/

Unia — беларускі фольк-рок гурт, заснаваны ўлетку 2006 року ў Менску.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы склад гурту налічваў 9 асобаў. У канцы кастрычніку 2006 року было запісанае першае дэма, якое музыкі прэзэнтавалі на радыё «Сталіца». Музыка гурту была даволі лёгкаю.

З 2007 року гурт пачаў выступаць у менскіх клюбах, у лютыму адбыўся дэбют у гіт-парадзе «Тузін гітоў», хоць пасьля першага ж туру песьня «Свахначка» вылецела з гіт-параду. Неўзабаве гурт пакінула скрыпачка, затое зьявіўся дудар. Каманда ўзяла удзел у фэсьце «Фолк-безумие» ў Менску ды выступіла на беларускай тэлевізыі (у праграме «Музыкальный плей-офф»), пасьля чаго здабыла ўхвальныя водгукі крытыкаў. Замест двух вакалістаў зьявіўся новы франтмэн.

У чэрвені гурт прайшоў адбор на «Басовішча’2007», на якім заняў трэцяе месца. У кастрычніку 2007 року запрацавала афіцыйная бачына гурту www.unia.na.by. Неўзабаве адбылася чарговая зьмена вакаліста. Пазьней гурт перамог на студэнцкім фэсьце «Такие пряники». У канцы 2007 гурт узяўся за запіс дэбютнага альбому.

На Раство 2008 року гурт правёў акустычны канцэрт у жывым этэры Беларускага нацыянальнага радыё. У траўні 2008 року быў прэзэнтаваны дэбютны альбом «Долам».

У 2009 року гурт узяў удзел у фэсьце «Підкамінь-2009»(uk). На пятым фэсьце беларускай музыкі «Амбасовішча» «Unia» заняла трэцяе месца[1].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складанкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]