VK1602 Leopard

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
VK1602 Leopard
Тып танка: лёгкі танк
Краіна-вытворца: Трэці Райх
Павозка (экіпаж), чал.: 4 чалавекі
Гісторыя:
Гісторыя вытворчасьці:
Час стварэньня: 1942
Усяго выраблена: 1 (ці 2 па розных зьвестках)
Памеры:
Маса, т: 26
Даўжыня, мм: 6450
Шырыня, м: 3270
Вышыня, м: 2800
Браня:
Лоб корпусу, мм: 60
Борт корпусу, мм: 20
Карма корпусу, мм: 20
Дах корпусу, мм: 10
Дно корпусу, мм: 6—10
Лоб вежы, мм: 80
Борт вежы, мм: 60
Карма вежы, мм: 14,5 / 22°
Дах вежы, мм: 10
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 50 мм KwK 39
Тып гарматы: наразная
Боекамплект гарматы: 50
ВН: −9,5…+20
Прыцэл: тэлескапічны T.Z.F.4
Кулямёт: 1 × 7,92-мм MG-34
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Тып рухавіка: 12-цыліндравы карбюратарны
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 550
Хуткасьць па шашы, км/г: 60
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 50
Тып падвескі: індывідуальная на ліставых рысорах
Удзельны ціск на грунт, кг/см²: 0,58

VK 1602 «Leopard» (Gefechts Aufklarer Versuchskraftfahrzeug 1602) — экспэрымэнтальны выведвальны нямецкі танк часоў Другой сусьветнай вайны.

Унікальны ў сваім родзе танк для вядзеньня выведкі боем. Ствараўся як замена PzKpfw II Ausf.L «Luchs» і як далейшае разьвіцьцё ідэі выведвальнага танка тыпу PzKpfw II Ausf.J (VK1601). Машына распрацоўвалася пад відавочным уплывам танка «Пантэра». Патрабавалася распрацаваць выведвальны хуткаходны танк, здольны весьці выведку ў цяжкіх баявых умовах. Таму, у адрозьненьне ад PzKpfw II Ausf.L і Ausf.J, «Леапарду» нарасьцілі браню, у шкоду хадавым якасьцям. Першыя спэцыфікацыі на распрацоўку выведвальнага танка выдаваліся яшчэ ў 1941 годзе, але канчаткова тэхнічнае заданьне было выдадзена ў 1942 годзе фірмам MIAG і Daimler-Benz. Праграмай было прадугледжана стварэньне 105 машын з красавіка па сьнежань 1943 году і яшчэ 150 машын да сярэдзіны 1944 году, але праект быў закрыты на карысьць «Пантэры», паколькі «Леапард» ужо ня мог змагацца з асноўным танкам суперніка (Т-34) і экспэрымэнтальны ўзор быў здадзены на злом. Баявую вежу распрацаваную для «Леапарда» пазьней выкарыстоўвалі ў бронеаўтамабілі Sd.Kfz.234/2 Puma.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]