VVVVVV

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
VVVVVV
VVVVVV logo.gif
Распрацоўнік Тэры Кевэнэг
Выдаўцы Kongregate, Valve (Steam)
Плятформы Windows, Mac OS X, Adobe Flash
Дата выпуску 11 студзеня 2010[1]
Рэжым Адзіночная гульня
Кіраваньне клявіятура

VVVVVV — кампутарная гульня ў жанры плятформэр, распрацаваная і выдадзеная Тэры Кевэнэгам (Terry Cavanagh) для Windows і Mac OS у студзені 2010 году[1]. Вэрсія для Linux распрацоўвалася раней, але праз тэхнічныя складанасьці распрацоўка была прыпыненая.

У VVVVVV гулец кантралюе капітана Вірыдыяна, які згубіўся ў альтэрнатыўным вымярэньні ў пошуку зьніклых чальцоў каманды свайго касьмічнага карабля. Замест выкананьня прыжкоў гулец здольны кантраляваць накірунак гравітацыі, дазваляючы капітану Вірыдыяну пераскокваць паміж падлогай і стольлю ў межах узроўню.

На графічны стыль VVVVVV моцна паўплываў Commodore 64; таксама гульнявы саўндтрэк складаецца цалкам з чыпцюн-музыкі, створанай Магнусам Полсанам пад назвай PPPPPP.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец кантралюе капітана Вірыдыяна, які напрыканцы VVVVVV павінен эвакуяваць свой карабель разам са сваёй камандай у той час, калі на касьмічнае судна пачынае ўзьдзейнічаць «прасторавая інтэрфэрэнцыя» (анг. dimensional interference). Каманда ўцякае праз тэлепорт; аднак капітан знаходзіць сябе аддзеленым ад каманды, якая перамясьцілася ў іншы канец тэлепортэра. Па вяртаньні на карабель капітан заўважае, што судна трапіла ў альтэрнатыўнае вымярэньне (вымярэньне VVVVVV) і што яго каманда расьцярушылася па ўсёй прасторы гульнявога сьвету. Мэтай гульца, у ролі капітана Вірыдыяна, зьяўляецца выратаваньне зьніклых чальцоў каманды і выяўленьне прычыны прасторавай інтэрфэрэнцыі.

Геймплэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэтым памяшканьні капітан Вірыдыян мусіць прайсьці цераз чырвоныя дзіды ўнізе і зялёную здань. Іконка «C» леваруч ад дзідавай ямы зьяўляецца кантрольным пунктам, да якога пасьля сьмерці вяртаецца гульнявы пэрсанаж.

У адрозьненьне ад многіх плятформавых гульняў у VVVVVV гулец ня здольны скакаць. Замест гэтага, стоячы на паверхні, ён зьмяняе накірунак дзеяньня гравітацыі, спрычыняючы капітана падаць уверх альбо далоўку[2]. Гулец выкарыстоўвае гэты спосаб паўсюль, мінаючы шматлікія небясьпекі ў форме чырвоных дзідаў і рухомых ворагаў. Пазьнейшыя лякацыі прадстаўляюць новыя спосабы кантраляваньня скажоным вымярэньнем: рухальныя плятформы альбо памяшканьні, якія па датыканьні да краю гульнявога экрану пераносяць гульнявога пэрсанажа ў супрацьлеглы бок памяшканьня. VVVVVV складаецца з шасьці асноўных узроўняў, якія знаходзяцца ў межах больш вялікага гульнявога сьвету[3]. Праз высокі ўзровень складанасьці гульня зьмяшчае шмат кантрольных пунктаў, да якіх пасьля сьмерці вяртаецца гульнявы пэрсанаж[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б VVVVVV for PC. GameSpot. Праверана 2010-12-01 г.
  2. ^ Michael McWhertor (2010-01-15) VVVVVV Micro-review: AAAAAAH!!!. Kotaku. Праверана 2010-12-01 г.
  3. ^ Kieron Gillen (2010-01-12) Wot I Think: VVVVVV. Rock, Paper, Shotgun. Праверана 2010-12-01 г.
  4. ^ Edge Staff (2010-01-08) Review: VVVVVV. Edge. Праверана 2010-12-01 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  VVVVVVсховішча мультымэдыйных матэрыялаў