velcom

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
ЗПУП «Вэлком»
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 16 красавіка 1999
Разьмяшчэньне Беларусь
Галіна паслугі сотавай сувязі
Матчына кампанія {{{матчына кампанія}}}
Даччыныя кампаніі {{{даччыныя кампаніі}}}
Аўдытар {{{аўдытар}}}
Афіцыйны сайт www.velcom.by



Замежнае прыватнае унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Вэлком» (velcom) (гандлёвыя маркі VELCOM™, Privet™) — першы беларускі апэратар сотавай сувязі стандарту GSM і другі па колькасьці абанэнтаў у Беларусі. Зьяўляецца афіцыйным прадстаўніком апэратара спадарожнікавай сувязі «Globalstar» у Рэспубліцы Беларусь. Падае паслугі сувязі стандарту GSM 900/1800.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Кампанія пачала камэрцыйную дзейнасьць 16 красавіка 1999 і стала першым сотавым апэратарам стандарту GSM у Беларусі (першым сотавым апэратарам Беларусі быў NMT-апэратар Белсел). Першапачатковая назва кампаніі — «Мабільная лічбавая сувязь».

Да студзеня 2005 году 69,9% акцыяў кампаніі належала кіпрскай фірме Samauwi Brothers Telecom (SB Telecom Ltd.), беларускай кампаніі «Белтэхэкспарт» — 30%, РУП «Белтэлекаму» — 0,1%. У студзені 2005 году разьмеркаваньне акцыяў зьмянілася: SB Telecom валодаў 49%, дзяржава — 30,9%, «Белтэлекам» — 0,1%, «Белтэхэкспарт» — 20%.[1][2]

Прадстаўнікі МЛС і міністэрства сувязі краіны ніяк не камэнтавалі дадзеныя, і інфармацыя аб продажу паступіла з замежных крыніц. Зрэшты, пасьля таго як на афіцыйным сайце МЛС зьявілася абрэвіятура ЗПУП (замежнае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства), факт продажу стаў відавочны. Што ж датычыцца сумы ўгоды, розныя крыніцы ацэньваюць яе ў суму ад $400 млн. да $600 млн.

Лягатып Velcom да 22 траўня 2008 году
Лягатып Velcom да 22 траўня 2008 году

3 кастрычніка 2007 году аўстрыйская кампанія "Telekom Austria Group" падпісала дамову аб куплі 70 адсоткаў актываў замежнага прыватнага прадпрыемствы "Мабільная лічбавая сувязь" (МЛС, гандлёвыя маркі Velcom™, Privet™) за 702 млн. эўра (1 млрд. даляраў). Пасярэднікам дамовы выступіў аўстрыйскі бізнэсмэн Марцін Шлаф, які валодае 15% актывамі "SB-Telecom". Ён таксама спрыяў куплі мабільных апэратараў аўстрыйскімі кампаніямі ў Баўгарыі й Сэрбіі.[3]

22 траўня 2008 Вэлком пачаў рэбрэндынг, разам зь якім назва кампаніі зьмянілася з «Мабільнай лічбавай сувязі» на «velcom».

[рэдагаваць] Статыстыка

На 1 красавіка 2000 году паслугамі кампаніі карысталася 3 227 100 абанэнтаў. Зона дзеяньня сеткі Velcom ахапляе больш 86% тэрыторыі краіны, на якой пражывае звыш 95% насельніцтва Беларусі (100% гарадзкіх жыхароў).

Сувязь GSM-апэратара даступная жыхарам усіх раённых цэнтраў, гарадоў і буйных населеных пунктаў з колькасьцю насельніцтва больш 3 тысяч чалавек. На пры канцы 2007 году сувязь Velcom забясьпечвалі 2300 базавых станцый (19 833 прыёмаперадатчыкаў), а таксама 8 камутатараў: 3 у Менску і па адным у кожным абласным цэнтры.

Кліенты кампаніі могуць карыстацца паслугай міжнароднага роўмінгу ў 143 краіне сьвету ў сетках 279 апэратараў. Velcom разьмяшчае ўласнай сеткай фірмовых цэнтраў продажаў і абслугоўваньня, якая складаецца з 40 офісаў у 24 гарадах Беларусі. Дылерская сетка налічае 645 салёнаў у 154 населеных пунктах.

ЗПУП «velcom» зьяўляецца найбуйнейшым замежным інвэстарам у эканоміку Беларусі. Агульны аб'ём інвэстыцый у будаўніцтва сеткі VELCOM на сёньня склаў больш 200 мільёнаў даляраў, і плянавалася, што да канца 2007 году сума ўкладаньняў будзе даведзеная да 400 мільёнаў.[4]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. Часопіс «Стандарт», люты 2005
  2. Дзядко Т. Першы прыватны апэратар // Ведомости, №157 (1931), 23 жніўня 2007
  3. Naviny.by, Velcom пераходзіць да аўстрыйцаў, 3 кастрычніка 2007(рас.)
  4. Interfax.by, Усё аб кампаніі Мабільная лічбавая сувязь (VELCOM), 16 верасьня 2007(рас.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах