Vertu

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Vertu
Vertu logo.png
Тып самастойнае падразьдзяленьне кампаніі Nokia
Заснаваная 1998
Разьмяшчэньне Church Crookham, Гэмпшыр
Ключавыя фігуры

Пэры Устынг (прэзыдэнт)

Фрэнк Нува (галоўны дызайнэр)
Галіна спажывецкая электроніка
Прадукцыя мабільныя тэлефоны клясы «люкс»
Афіцыйны сайт http://www.vertu.com
Мабільны тэлефон Vertu Signature

Vertu — брытанскі вытворца мабільных тэлефонаў клясы «люкс». Раней зьяўлялася самастойнай кампаніяй, цяпер — незалежнае падразьдзяленьне фінскага вытворцы мабільных тэлефонаў Nokia.

Канцэпцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Vertu праектуе і выпускае мабільныя тэлефоны клясы «люкс» такім самым чынам, як і вытворцы гадзіньнікаў клясы «люкс» Rolex, IWC і Patek Philippe. Найбольш дарагой мадэльлю тэлефона, створанай кампаніяй, была Signature Cobra, кошт якой складаў 213 000 фунтаў стэрлінгаў (прыблізна $310 000); найбольш дарагой сэрыйнай мадэльлю зьяўляецца Signature Diamond, кошт якой складае 55 000 фунтаў (каля $83 000). Кошты на мабільныя тэлефоны кампаніі пачынаюцца ад 3500 фунтаў за мадэль Constellation[1].

Сярод іншых мадэляў знаходзяцца: Ascent, Constellation, Ascent Ti, Ascent 2010, Ayxta і Quest. Тэлефоны стандартнай мадэлі Ascent даступныя ў шматлікіх варыянтах колераў.

У аздабленьні шматлікіх мадэляў телефонаў выкарыстаныя каштоўныя матэрыялы, такія як золата, сапфіры (для экрана мабільнага тэлефона), рубіны (для падшыпнікаў) і якасная скура. Кожная мадэль вырабляецца ўручную на фабрыках у Чэрч Крухэме, Гэмпшыр, Вялікабрытанія.

Кампанія знаходзіцца ў Вялікабрытаніі з офісамі ў Парыжы, Нью-Ёрку, Лас-Вэгасе, Сынгапуры, Токіё, Франкфурце-на-Майне і Ганконгу. На цяперашні час у кампаніі працуюць каля 600 чалавек.

Апэрацыйныя сыстэмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як падразьдзяленьне кампаніі Nokia, тэлефоны Vertu выкарыстоўваюць падобныя апэрацыйныя сыстэмы, як і тэлефоны Nokia, але з палепшанай прашыўкай. Такім чынам, як і тэлефоны Nokia, папярэднія і актуальныя мадэлі телефонаў Vertu працуюць пад апэрацыйнай сыстэмай Symbian, а будучыя мадэлі тэлефонаў будуць працаваць пад Windows Phone 7.

Распаўсюд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мабільныя тэлефоны Vertu даступныя толькі ва ўласных крамах кампаніі, а таксама ў пэўных вядучых унівэрсальных крамах паводле заключаных пагадненьняў. Асноўная крама Vertu адчынілася ў 2002 годзе ў Парыжы і праз пэўны час у Сынгапуры. Цяпер розьнічная сетка налічвае больш за 600 крамаў.

Кансьерж-сэрвіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адным з сэрвісаў, які атрымлівае ўладальнік мабільнага тэлефона Vertu, зьяўляецца гадавое бясплатнае абслугоўваньне ў кансьерж-сэрвісе пад назвай «Vertu Concierge», які абслугоўваецца значнай колькасьцю апэратараў па ўсім сьвеце. Сэрвіс даступны пасродкам адмысловай «кансьерж-кнопкі», якая знаходзіцца на бакавой панэлі кожнага тэлефона.

Скарыстаўшыся сэрвісам, карыстальнік трапляе да каманды мэнэджэраў, якія могуць дапамагчы замовіць разнастайныя паслугі: арганізаваць вячэру, падарожжа або замовіць гатэль у любы час сутак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bling! Bling! // CNN Money

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Vertuсховішча мультымэдыйных матэрыялаў