Virgin Interactive

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Virgin Interactive — брытанская кампанія, выдавец і распрацоўнік кампутарных гульняў.

Кампанія была заснавана ў 1981 годзе як Virgin Games Ltd. і істотна пашырылася пасьля куплі гандлёвай маркі Mastertronic у 1987 годзе, якая стала часткай Virgin Group. У 1994 годзе кампанію перайменавалі ў Virgin Interactive.

Virgin Interactive выдавала гульні для IBM PC, а таксама іншых сыстэмаў, такіх як Amiga, ZX Spectrum, Amstrad CPC, C64, Sega Master System, Sega Mega Drive, Sega Game Gear, Super Nintendo Entertainment System і Sony Playstation. І хоць кампанія значна больш займалася публікацыяй чужых распрацовак, чым уласным вытворчасьцю гульняў, усё ж яе некаторыя ўласныя гульні сталі сапраўднымі шэдэўрамі (Cool Spot, Aladdin, The Lion King, Jungle Book і іншыя).

У траўні 2002 году гішпанскае аддзяленьне кампаніі (Virgin Interactive España) было набыта Тымам Чэйні і стала часткай Titus Software.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]