Wah-wah

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Wah-Wah - («вау-вау», «квакушка», «квак») — гітарны эфэкт, які дае падобны на кваканьня гук.

Прынцып працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сутнасьці прылада зьяўляецца парамэтрычным фільтрам, у якой, з дапамогай пэдалі, зьмяняецца цэнтральная чашчыня піка. Нярэдка ў адной прыладзе сумяшчаюць «вау» й дысторшэн/овэрдрайв.

Існуе два асноўных тыпу эфэкту — з пэдальлю й аўтавау. Першы кіруецца пэдальлю экспрэсіі, за кошт чаго музыка можа зьмяняць гук не цыклічна, другі ж толькі зьмяняе чашчыню адпаведна ўзроўню ўваходнага сыгналу або з зададзенай рытмічнасьцю. Існуюць мадэлі, якія аб'ядноўваюць гэтыя два эфэкту. Пэдальныя «квакі» дзеляць на працуючыя ўвесь час і аўтавыключаючыеся. Першую выканаўца сам уключае/выключае адмысловай кнопкай на корпусе, другія рэагуюць на пастаноўку нагі на пэдаль. Існуюць бас-гітарныя вэрсіі «квакушцы», але сустракаюцца яны радзей. Commons-logo.svg  Wah-wahсховішча мультымэдыйных матэрыялаў