Вікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Wiki»)

Ві́кі (па-ангельску: wiki) — вэб-сайт, зьмест і структуру якога наведвальнікі маюць права зьмяняць самі і супольна пры дапамозе спрошчанае мовы абазначэньня ці WYSIWYG-рэдактара. Вікі-сайт зьмяшчае старонкі, зьмест якіх пераспасылаецца адна на другую. Найбольш вядомы вікі-сайт — Вікіпэдыя[1]. Але нават у галіне гумару былі ўсталяваныя вікі як Uncyclopedia або Луркамор’е.

Вікі могуць стварацца з рознымі мэтамі: у якасьці месца для зацемак, для збору інфармацыі ў карпаратыўнай сетцы, ці дзеля стварэньня базы ведаў. У гэтых вікі рэдактары могуць выдаляць непрымальнае зьмесьціва (афтопік, анг. off topic). Прыкладам гэтага кшталту вікі зьяўляецца Вікіпэдыя.

У той жа час, агульнатэматычныя вікі-сайты дазваляюць дадаваць зьмесьціва амаль любога кшталту і без інструкцыяў па сартыроўцы дададзенага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню тэрмін «вікі» для апісаньня вэб-сайта быў выкарыстаны ў 1995 годзе Ўордам Канінгамам, распрацоўшчыкам першай вікі-сыстэмы WikiWikiWeb, «Портляндзкага сховішча ўзораў» праграмнага коду[2], створанай 25 сакавіка 1995 году, які запазычаў слова гавайскай мовы, якое азначае «хуткі»[3][4]. Канінгам першапачаткова апісаў вікі як «найпрасьцейшую анлайн-базу зьвестак, якая, магчыма, працуе»[5]. Пазьней гэтаму слову быў прыдуманы ангельскі бэкранім «What I Know Is…»[6].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]