WikiLeaks

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
WikiLeaks
Graphic of hourglass, colored in blue and grey; a circular map of the western hemisphere of the world drips from the top to bottom chamber of the hourglass
URL 213.251.145.96
46.59.1.2
Слоган We open governments (па-беларуску: Мы адчыняем урады)
Alexa рэйтынг 912
Камэрцыйны? Не
Даступныя мовы шматмоўны
Уладальнік The Sunshine Press
Аўтар Джуліян Асандж
Пачатак працы сьнежань 2006
Бягучы стан дзейсны, падвяргаецца DDoS-атакам; першапачатковы адрас зачыненая;

WikiLeaks — міжнародная некамэрцыйная арганізацыя, якая публікуе таемныя дакумэнты, атрыманыя з ананімных крыніцаў. Яе вэб-сайт, адчынены ў 2006 годзе, праз год пасьля запуску меў базу зьвестак з больш чым 1,2 мільёнаў дакумэнтаў.

WikiLeaks атрымала некалькі ўзнагародаў, у тым ліку New Media Award часопісу «Economist» у 2008 годзе. У чэрвені 2009 году WikiLeaks і Джуліян Асандж атрымалі Media Award вялікабрытанскае Amnesty International (у катэгорыі «Новыя мэдыі») за публікацыю 2008 году «Кенія: Крык крыві — бессудовыя забойствы і зьнікненьні». У траўні 2010 New York Daily News назвала WikiLeaks першым у сьпісе «сайтаў, якія могуць цалкам зьмяніць навіны».

У красавіку 2010 году WikiLeaks зьмясьціла відэа інцыдэнту 2007 году, якое паказвала забойствы цывільных ірацкіх жыхароў і журналістаў амэрыканскімі вайскоўцамі. У ліпені WikiLeaks выпусьціла «дзёньнік аўганскай вайны», складанку больш за 76 900 дакумэнтаў пра вайну ў Аўганістане, раней недаступную для агульнага прагляду. У кастрычніку арганізацыя зьмясьціла амаль 400 000 дакумэнтаў пад назвай лёгі ірацкай вайны ў каардынацыі з асноўнымі камэрцыйнымі мэдыя-арганізацыямі. У лістападзе 2010 WikiLeaks пачала зьмяшчаць інфармацыю пра сакрэтную дыпляматычную перапіску ЗША.

WikiLeaks спачатку мела вікі-сайт, які мог вольна рэдагавацца наведвальнікамі, але пазьней скарысталася традыцыйнай мадэльлю апублікаваньня, якая болей не дазваляе рэдагаваць або камэнтаваць тэксты. Пасьля таго, як сайт быў падвергнуты неаднакротным аддаленым масавым атакам, а таксама адмоваў розных інтэрнэт-правайдараў, маюцца некалькі люстэркаў.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 жніўня 2011 году «Вікілікс» разьмясьціў у сеціве ліст амэрыканскага амбасадара ў Беларусі Джорджа Крола ад 11 студзеня 2006 году, у якім адзначалася, што «пасьля візыту латвійскага міністра на Тайвань Кітай даў указаньні Беларусі на адзін дзень перанакіраваць паток сваіх тавараў не праз латвійскія, а эстонскія парты, і гэта каштавала латвійскаму парту некалькіх мільёнаў даляраў»[1]. У лісьце амбасадара ад 16 чэрвеня 2006 году чысты кошт актываў Аляксандра Лукашэнкі ацэньваўся ў 9 мільярдаў $[2]. У лісьце з амбасады ў Маскве (Расея) ад 27 сакавіка 2009 году згадвалася, што ў 2008 годзе 15% беларускіх студэнтаў не вярнуліся зь летняй працы ў ЗША[3].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Андрэй Елісееў (8 верасьня 2011) ТОП-25 цікавых фактаў з беларускіх тэлеграмаў Wikileaks (Частка 1) Рэпартажы. Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 9 верасьня 2011 г.
  2. ^ Антон Тарас; Андрэй Серада (18 сьнежня 2010) WikiLeaks: Капітал Лукашэнкі ацэньваецца ў 9 млрд. даляраў ЗША Палітыка. БелаПАНПраверана 9 верасьня 2011 г.
  3. ^ Алесь Безухер (8 верасьня 2011) Wikileaks: 15% беларускіх студэнтаў не вяртаюцца зь летняй працы ў ЗША. Generation.by. Праверана 9 верасьня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  WikiLeaksсховішча мультымэдыйных матэрыялаў