Wireless local loop

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Wireless local loop (WLL) — «радыё абанэнцкая лінія / пятля / шлейф» — тэрмін для абазначэньня бесправадной сувязі, «апошняя кропка стацыянарнай тэлефоннай лініі / першая кропка новай зоны сувязі» для падлучэньня сыстэмы тэлефоннай службы і / або паслуг шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт для кліентаў тэлекамунікацыяў. Існуюць розныя віды WLL-сыстэмаў і тэхналёгіяў. WLL выкарыстоўваецца там, дзе падлучэньне стацыянарнага тэлефона да стацыянарных наземных тэлефонных сетак немагчыма або залішне дорага, а таксама, напрыклад, у маланаселеных сельскіх рэгіёнах. Акрамя таго, дадзеную тэхналёгію выкарыстоўваюць тэлефонныя апэратары, якія не валодаюць уласнымі сеткамі, пабудаваным на медна-дротавай аснове.

Увогуле існуе 2 розныя прынцыпы функцыянаваньня WLL:

  • Радыёперадача ад-пункта-да-пункту (г. зн. радыёрэлейная сувязь);
  • Радыёперадача ад перадатчыка да мноства прыёмнікаў. У гэтым выпадку базавая станцыя забясьпечвае прыём на мноства прыёмнікаў і выкарыстоўваецца некалькі рэжымаў перадачы (каналаў доступу) для забесьпячэньня сувязі адначасова на некалькі радыёпрыёмнікаў.

Сувязь у WLL будуецца па прынцыпе «апошняя кропка стацыянарнай тэлефоннай лініі / першая кропка новай зоны радыёсувязі» для падлучэння сыстэмы тэлефоннай службы і / або паслуг шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт для абанэнтаў бесправадной электрасувязі.

Разнавіднасьці доступу па тэхналёгіі WLL уключаюць:

  • шырокапалосны бесправадны доступ (Broadband Wireless Access — BWA)
  • радыё ў малой зоне (Radio In The Loop — RITL)
  • фіксаваны радыёдоступ (Fixed-Radio Access — FRA)
  • фіксаваны бяздротавы доступ (Fixed Wireless Access — FWA)

Сыстэма фіксаванага бесправаднога тэрмінала (Fixed Wireless Terminal — FWT) адрозьніваецца ад звычайных мабільных тэрміналаў, якія дзейнічаюць у сотавай сетцы (такіх, як GSM) у тым, што фіксаваны бесправадны тэрмінал для стацыянарнага тэлефона прадугледжвае выключна статычнае месцазнаходжаньне тэлефоннага апарата без магчымасьці роўмінгу (значнага прасторавага перамяшчэньня).

WLL і FWT — агульныя тэрміны для абазначэньня выкарыстоўваючых радыёсувязь тэлекамунікацыйных тэхналёгіяў і адпаведных прыладаў, якія здольныя быць рэалізаваны з выкарыстаньнем цэлага шэрагу розных бесправадных тэхналёгіяў і радыё.

З 2006—2008 гадоў у сьвеце ўкараняецца новая тэхналёгія WLL — WiMAX.