World of Tanks

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
World of Tanks
Дата выпуску 12 жніўня 2010 (Расея)
Дата анансаваньня 24 красавіка 2009 (Расея)
Апошняя вэрсія 9.10 (верасень 2015)
Жанры MMO-экшэн, аркадны танкавы сымулятар
Сэрыя World of War[d]
Стваральнікі
Распрацоўнік Wargaming.net
Выдавец Wargaming.net
Распаўсюднікі Гейм Стрым (Менск)
Новы Дыск
KongZhong Corp
Мова інтэрфэйсу ангельская мова[1], француская мова[1], італьянская мова[1], нямецкая[1], чэская мова[1], нідэрляндзкая[1], фінская мова[1], вугорская мова[1], японская мова[1], карэйская мова[1], польская мова[1], бразыльская партугальская мова[d][1], румынская мова[1], расейская мова[1], лацінаамэрыканская гішпанская мова[d][1], швэдзкая мова[1], турэцкая мова[1], украінская мова[1], традыцыйная кітайская[d][1], спрошчаная кітайская[d][1] і казаская мова
Кіраўнік Міхаіл Жывец
Дызайнэр Сяргей Буркатоўскі
Тэхнічныя дэталі
Рухавік BigWorld Technology
Плятформа Microsoft Windows, Xbox 360
Рэжым шматкарыстальніцкая кампутарная гульня[d][1]
Носьбіт DVD
Сыстэмныя патрабаваньні
Апэратыўная памяць 1,5 Гбайт; графічная карта 256 Мбайт; цьвёрды дыск 3,5 Гбайт; сеціўнае злучэньне 128 кілябіт/сэк.
Кіраваньне Клявіятура, мыш
Працэсар 2,2 ГГц
Афіцыйны сайт
World of Tanks у Вікісховішчы

World of Tanks (па-беларуску: Сьвет танкаў) — кампутарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая онлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага танкавага сымулятару ў гістарычным сэтынгу Другой сусьветнай вайны, распрацаваная беларускім прадпрыемствам «Гейм Стрым» і выдадзеная сумеснай беларуска-кіпрскай студыяй Wargaming.net. Распрацоўнікамі гульня пазыцыянуецца як MMO-экшэн з элемэнтамі ролевай гульні, шутэру і стратэгіі. Канцэпцыя «World of Tanks» грунтуецца на масавых камандных танкавых бітвах у рэжыме PvP. Он-лайн-рэліз расейскай вэрсіі гульні адбыўся 12 жніўня 2010 году. Он-лайн-рэліз World of Tanks на тэрыторыях Эўропы і Паўночнай Амэрыкі адбыўся 12 красавіка 2011 году.

Гульня грунтуецца на схеме Free2Play; самі распрацоўнікі дэкляруюць толькі бясплатную запампоўку кліента і бясплатны ўваход у гульню. Для амэрыканскіх, кітайскіх і эўрапейскіх гульцоў працуюць асобныя сэрвэры[2]. Распрацоўкай гульні — праграмаваньнем, гульнявым працэсам, маляваньнем і стварэньнем гульнявых мадэляў — займалася больш за 300 чалавек у Беларусі, пераважна выпускнікі БДУІР, БДУ і Беларускай акадэміі мастацтваў. Супрацоўнікі з Амэрыкі, Кітаю ды Эўропы ажыцьцяўлялі прасоўваньне, рэкляму і тэхпадтрымку[3]. У лютым 2012 году колькасьць гульцоў перасягнула 18 мільёнаў[4], зь якіх 250 тыс. былі зь Беларусі[5].

Геймплэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «World of Tanks» гульцы ўключаюцца ў бітвы адразу ж, без папярэдніх гульняў у адзінкавым рэжыме, што дазваляе параўноўваць гульню з Battlefield Heroes. Першапачаткова гулец атрымлівае ў сваё распараджэньне лёгкі танк зь ненавучаным экіпажам. Удзельнічаючы ў бітвах, гулец зарабляе «крэдыты», трэніруе экіпаж і назапашвае пункты досьведу для атрыманьня доступу да новых вузлоў і баявых машынаў. Кожная мадэль бронетэхнікі мае шэраг вузлоў — гармату, вежу, хадавую частку, рухавік і радыёстанцыю — якія можна замяніць на больш «прасунутыя». Апгрэйды тэхнікі вырабляюцца ў «ангары» ў прамежках паміж баямі. «Крэдыты» ідуць на рамонт пашкоджанага танка, набыцьцё боепрыпасаў, расходных матэрыялаў і дадатковага абсталяваньня; на іх таксама набываюцца ўдасканаленыя вузлы і новыя баявыя машыны. Ад абсталяваньня, боепрыпасаў і танкаў, якія не выкарыстоўваюцца, можна пазбавіцца, выбавіўшы частку іх першапачатковага кошту. У будучыні плянуецца ўвесьці магчымасьць нутрагульнявога гандлю паміж гульцамі.

Гульнявы працэс у «World of Tanks» засноўваецца на бітве дзьвюх выпадкова падабраных камандаў па 15 гульцоў. Абмежаваньняў на выбар танкаў для ўдзелу ў бітвах няма: у адной камандзе могуць спалучацца танкі розных краінаў, розных гадоў выпуску, рэальныя танкі і экспэрымэнтальныя мадэлі. Умова перамогі ў бітве — поўнае зьнішчэньне каманды суперніка альбо захоп яго базы, для чаго адзін або некалькі танкаў павінны знаходзіцца ў адзначанай зоне некаторы час, не атрымліваючы пры гэтым пашкоджаньняў. У хуткім часе чакаецца ўводзіны рэжымаў «штурм-абарона» (адна з камандаў павінна, адбіўшы напад каманды суперніка, утрымаць зададзеную кропку) і «сустрэчны бой» (каманды спрабуюць захапіць адзіны на мапе кантрольны пункт).

Зносіны паміж гульцамі падчас баёў і каардынацыя дзеяньняў ажыцьцяўляюцца праз тэкставы чат альбо голасам (паміж гульцамі ў складзе ўзвода або роты).[6] Гулец, танк якога зьнішчаны, у бой не вяртаецца і можа назіраць за бітвай у рэжыме вольна пераключаючайся камэры, альбо пакінуць поле бою і вярнуцца ў ангар, адкуль неадкладна адправіцца ў іншую бітву на іншым танку, або дачакацца вяртаньня пашкоджанага танка з бою. Маецца рэйтынгавая сыстэма, якая адлюстроўвае статыстыку перамог і параз і фіксуе дасягненьні асобнага гульца.

Вялікае значэньне ў «World of Tanks» надаецца гістарычнай пэўнасьці баявых машын. Гэта тычыцца іх вонкавага выгляду, блізкага да рэалістычнасьці браняваньня, разьмяшчэньня ўнутраных і вонкавых агрэгатаў і экіпажу.[7] Пры стварэньні мадэляў танкаў распрацоўнікі кансультаваліся з вайсковымі гісторыкамі і экспэртамі ў вобласьці танкабудаваньня.

У гульні рэалізаваная складаная мадэль пашкоджаньняў, якая ўлічвае тып і таўшчыню брані, хуткасьць снарада і кут яго сустрэчы з бранёй, тып боепрыпасу і шэраг іншых фактараў. Стан танка таксама не вычэрпваецца адзіным парамэтрам «здароўя»: у канструкцыю кожнай машыны закладзеныя аб’екты, якія адпавядаюць рухавіку, хадавой частцы, гармаце, бояўкладцы, паліўным бакам і іншым найболей важным у функцыянальным пляне вузлам, а таксама чальцам павозкі; пры гэтым кожны такі аб’ект можа быць пашкоджаны індывідуальна, што адбіваецца на паводзінах танка: пашкоджаньне рухавіка спыніць рух танка, прабіты бак можа выклікаць пажар, а кантужаны камандзір ня зможа эфэктыўна выяўляць замаскіраваныя варожыя танкі.

Бронетэхніка ў гульні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гульні прадстаўлена больш за 150[8] тыпаў танкаў і самаходных гаўбіц, якія складаліся на ўзбраеньні СССР, Трэцяга Райха, Вялікабрытаніі і Францыі, Кітая, Японіі і ЗША альбо распрацоўваліся ў гэтых краінах. У будучыні плянуецца таксама прадставіць тэхніку іншых краінаў.[9] У цэлым гульня ахапляе гісторыю танкабудаваньня з 1930-х па 1950-я гады.

Варта адзначыць, што ў гульні прысутнічаюць як танкі, якія рэальна ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях, так і экспэрымэнтальныя мадэлі, якія існавалі толькі на чарцяжах або ў прататыпах (адным з прыкладаў служыць звышцяжкі танк «Маўс», які быў узьведзены ўсяго ў двух асобніках); акрамя таго, дапушчаюцца неаўтэнтычныя мадыфікацыі баявой тэхнікі — гарматы, вежы, рухавікі і г. д., якія ў рэальнасьці ніколі на дадзены танк не ўсталёўваліся.

Прадстаўленая ў гульні бронетэхніка ўмоўна дзеліцца на пяць клясаў (лёгкія, сярэднія і цяжкія танкі, а таксама процітанкавыя і гаўбічныя САУ) і 10 узроўняў.

Мапы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Вэстфілд»
  • «Запаляр’е»
  • «Карэлія»
  • «Камарын»
  • «Ласьвіль»
  • «Лінія Зыгфрыда»
  • «Манастыр»
  • «Мураванка»
  • «Перавал»
  • «Пяшчаная рака»
  • «Прохараўка»
  • «Рэдшыр»
  • «Руднікі»
  • «Руінбэрг»
  • «Рыбацкая бухта»
  • «Стэпы»
  • «Уцёс»
  • «Хімэльсдорф»
  • «Эль-Халуф»
  • «Энск»
  • «Эрленбэрг»

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшая кліенцкая он-лайн-гульня КРИ-2010[10]
  • Прыз за найлепшую гульнявую канцэпцыю («Best New Concept») ад парталу Massively.com на E3 2010[11]
  • Узнагарода «Карона» ад часопіса «Лепшыя Кампутарныя Гульні»[12]
  • «Выбар Рэдакцыі» ад выданьня «Хатні ПК»[13]
  • «Выбар Рэдакцыі» ад гульнявога парталу Gameguru
  • Найлепшая бясплатная MMORPG гульня («Best Free MMORPG») па меркаваньні супольнасьці MMO парталу MMORPG CENTER[14]
  • Самая чаканая бясплатная MMORPG гульня («Most Anticipated Free MMORPG») па меркаваньні супольнасьці MMO парталу MMORPG CENTER
  • Самая чаканая MMO гульня 2010 году («Most Anticipated MMO in 2010») па выніках карыстацкага галасаваньня на MMO партале MMOSITE[14]
  • Найлепшая стратэгічная MMO гульня 2010 году («Favorite Strategy MMO in 2010») па выніках карыстацкага галасаваньня на MMO партале MMOSITE
  • Найлепшая MMO гульня 2010 году па меркаваньні чытачоў і рэдакцыі парталу Stopgame.ru[15]
  • Рэкорд па адначасовым знаходжаньні гульцоў на адным гульнявым ММО-сэрвэры па вэрсіі Кнігі рэкордаў Гінэса
  • Найлепшая MMO-гульня 2010 году па меркаваньні чытачоў і рэдакцыі газэты «Віртуальныя радасьці»[16]
  • «Gold Award» ад гульнявога парталу Gamers Daily News
  • Найлепшая гульня КРИ-2011[17]
  • Прыз глядацкіх сымпатыяў КРИ-2011
  • «Best „Game that Needed the Award“ Award» па вэрсіі часопіса Gamepro па выніках E3 2011[18]
  • «Rising Star Award for E3 2011» па вэрсіі mmorpg.com[19]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Steam — 2003.
  2. ^ «Сьвет танкаў» трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Беларуская кампутарная гульня зьбірае ашаламляльную колькасьць геймераў Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія (27 сакавіка 2011). Праверана 16 верасьня 2011 г.
  3. ^ Ганна Гарустовіч (24 лютага 2012) Кароль Ярданіі падсеў на беларускія танчыкі. ЗьвяздаПраверана 24 лютага 2012 г.
  4. ^ Вячаслаў Будкевіч (9 лютага 2012) У Горадні пройдзе адкрыты Кубак Беларусі па кібэрспорце Грамадзтва. БелаПАНПраверана 24 лютага 2012 г.
  5. ^ Алесь Пілецкі (24 лютага 2012) Брэд Піт ганяе на танку па беларускіх вёсках. Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 27 лютага 2012 г.
  6. ^ Vivox, Inc. падасць магчымасць зносін у гульні World of Tanks (рас.) Wargaming.net Праверана 13 лістапада 2014 г. Архіўная копія ад 22 лістапада 2010 г.
  7. ^ Рэцэнзія для гульні World of Tanks
  8. ^ Алёна Крывянкова (10 ліпеня 2011) Патрыёт у рэжыме анляйн. Газэта «Раніца». Праверана 16 верасьня 2011 г.
  9. ^ [1]
  10. ^ КРИ 2010. Дзень трэці
  11. ^ [2]
  12. ^ [3]
  13. ^ [4](недаступная спасылка)
  14. ^ а б [5]
  15. ^ [6]
  16. ^ [7]
  17. ^ [8]
  18. ^ [9]
  19. ^ [10]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]