World of Tanks
| World of Tanks | |
| Распрацоўнік | |
|---|---|
| Выдавец | |
| Распаўсюднікі | |
| Кіраўнік | Міхаіл Жывец |
| Дызайнэр | Сяргей Буркатоўскі |
| Рухавік | BigWorld Technology |
| Плятформа | Microsoft Windows |
| Дата выпуску | |
| Дата анансаваньня | |
| Апошняя вэрсія і дата апошняй вэрсіі | 0.8.4 (сакавік 2013) |
| Жанры | MMO-экшэн, аркадны танкавы сымулятар |
| Носьбіт | DVD |
| Сыстэмныя патрабаваньні | |
| Апэратыўная памяць 1,5 гігабайты; графічная карта 256 мэгабайтаў; цьвёрды дыск 3,5 гігабайты; сеціўнае злучэньне 128 кілябіт/сэк. | |
| Кіраваньне | Клявіятура, мыш |
| Працэсар | 2,2 гігагэрц |
World of Tanks (па-беларуску: Сьвет танкаў) — кампутарная гульня, кліенцкая масавая шматкарыстальніцкая онлайн-гульня ў рэальным часе ў жанры аркаднага танкавага сымулятару ў гістарычным сэтынгу Другой сусьветнай вайны, распрацаваная беларускім прадпрыемствам «Гейм Стрым» і выдадзеная лёнданскай студыяй Wargaming.net. Распрацоўнікамі гульня пазыцыянуецца як MMO-экшэн з элемэнтамі ролевай гульні, шутэру і стратэгіі. Канцэпцыя «World of Tanks» грунтуецца на масавых камандных танкавых бітвах у рэжыме PvP. Онлайн-рэліз расейскай вэрсіі гульні адбыўся 12 жніўня 2010 году. Онлайн-рэліз World of Tanks на тэрыторыях Эўропы і Паўночнай Амэрыкі адбыўся 12 красавіка 2011 году.
Гульня грунтуецца на схеме Free2Play; самі распрацоўнікі дэкларуюць толькі бясплатную запампоўку кліента і бясплатны ўваход у гульню. Для амэрыканскіх, кітайскіх і эўрапейскіх гульцоў працуюць асобныя сэрвэры[1]. Распрацоўкай гульні — праграмаваньнем, гульнявым працэсам, маляваньнем і стварэньнем гульнявых мадэляў — займалася звыш 300 чалавек у Беларусі, пераважна выпускнікі БДУІР, БДУ і Беларускай акадэміі мастацтваў. Супрацоўнікі з Амэрыкі, Кітая ды Эўропы ажыцьцяўлялі прасоўваньне, рэкламу і тэхпадтрымку[2]. У лютым 2012 г. колькасьць гульцоў перасягнула 18 мільёнаў[3], зь якіх 250 тыс. былі зь Беларусі[4].
Зьмест |
Геймплэй [рэдагаваць]
У «World of Tanks» гульцы ўключаюцца ў бітвы адразу жа, без папярэдніх гульняў у адзінкавым рэжыме, што дазваляе параўноўваць гульню з Battlefield Heroes. Першапачаткова гулец атрымлівае ў сваё распараджэньне лёгкі танк зь ненавучаным экіпажам. Удзельнічаючы ў бітвах, гулец зарабляе «крэдыты», трэніруе экіпаж і назапашвае пункты досьведу для атрыманьня доступу да новых вузлоў і баявых машынаў. Кожная мадэль бронетэхнікі мае шэраг вузлоў — гармату, вежу, хадавую частку, рухавік і радыёстанцыю — якія можна замяніць на больш «прасунутыя». Апгрэйды тэхнікі вырабляюцца ў «ангары» ў прамежках паміж баямі. «Крэдыты» расходуюцца на рамонт пашкоджанага танка, набыцьцё боепрыпасаў, расходных матэрыялаў і дадатковага абсталяваньня; на іх таксама набываюцца ўдасканаленыя вузлы і новыя баявыя машыны. Ад невыкарыстоўванага абсталяваньня, боепрыпасаў і танкаў можна пазбавіцца, выбавіўшы частку іх першапачатковага кошту. У будучыні плануецца ўвесьці магчымасьць нутрагульнявога гандлю паміж гульцамі.
Гульнявы працэс у «World of Tanks» засноўваецца на бітве дзьвюх выпадкова падабраных камандаў па 15 гульцоў. Абмежаваньняў на выбар танкаў для ўдзелу ў бітвах няма: у адной камандзе могуць спалучацца савецкія, нямецкія і амэрыканскія танкі, танкі розных гадоў выпуску, рэальныя танкі і экспэрымэнтальныя мадэлі. Умова перамогі ў бітве — поўнае зьнішчэньне каманды суперніка альбо захоп яго базы, для чаго адзін або некалькі танкаў павінны знаходзіцца ў адзначанай зоне некаторы час, не атрымліваючы пры гэтым пашкоджаньняў. У хуткім часе чакаецца ўводзіны рэжымаў «штурм-абарона» (адна з камандаў павінна, адбіўшы напад каманды суперніка, утрымаць зададзеную кропку) і «сустрэчны бой» (каманды спрабуюць захапіць адзіны на мапе кантрольны пункт).
Зносіны паміж гульцамі падчас баёў і каардынацыя дзеяньняў ажыццяўляюцца праз тэкставы чат альбо голасам (паміж гульцамі ў складзе ўзвода або роты).[5] Гулец, танк якога зьнішчаны, у бой не вяртаецца і можа назіраць за бітвай у рэжыме вольна пераключаючайся камэры, альбо пакінуць поле бою і вярнуцца ў ангар, адкуль неадкладна адправіцца ў іншую бітву на іншым танку, або дачакацца вяртаньня пашкоджанага танка з бою. Маецца рэйтынгавая сыстэма, якая адлюстроўвае статыстыку перамог і параз і фіксуе дасягненьні асобнага гульца.
Вялікае значэньне ў «World of Tanks» надаецца гістарычнай пэўнасьці баявых машын. Гэта тычыцца іх вонкавага выгляду, блізкага да рэалістычнасьці браняваньня, разьмяшчэньня ўнутраных і вонкавых агрэгатаў і экіпажу.[6] Пры стварэньні мадэляў танкаў распрацоўнікі кансультаваліся з вайсковымі гісторыкамі і экспэртамі ў вобласьці танкабудаваньня.
У гульні рэалізаваная складаная мадэль пашкоджаньняў, якая ўлічвае тып і таўшчыню брані, хуткасьць снарада і кут яго сустрэчы з бранёй, тып боепрыпасу і шэраг іншых фактараў. Стан танка таксама не вычэрпваецца адзіным параметрам «здароўя»: у канструкцыю кожнай машыны закладзеныя аб’екты, якія адпавядаюць рухавіку, хадавой частцы, гармаце, бояўкладцы, паліўным бакам і іншым найболей важным у функцыянальным пляне вузлам, а таксама чальцам павозкі; пры гэтым кожны такі аб’ект можа быць пашкоджаны індывідуальна, што адбіваецца на паводзінах танка: пашкоджаньне рухавіка спыніць рух танка, прабіты бак можа выклікаць пажар, а кантужаны камандзір ня зможа эфэктыўна выяўляць замаскіраваныя варожыя танкі.
Бронетэхніка ў гульні [рэдагаваць]
У гульні прадстаўлена больш за 150[7] тыпаў танкаў і самаходных гаўбіц, якія складаліся на ўзбраеньні СССР, Трэцяга райха і ЗША, альбо распрацоўваліся ў гэтых краінах. Чакаецца хуткі вынахад лінейкі францускай тэхнікі,[8] у будучыні плануецца таксама прадставіць тэхніку іншых краін.[9] Па некаторых звестках, наступнымі на чэрзе пасля францускіх танкаў будуць брытанскія[10] і японскія.[11] У цэлым гульня ахапляе гісторыю танкабудаваньня з 30-х па 50-я гады XX стагодзьдзя.
Варта адзначыць, што ў гульні прысутнічаюць як танкі, якія рэальна ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях, так і экспэрымэнтальныя мадэлі, існавалыя толькі на чарцяжах або ў прататыпах (адным з прыкладаў служыць звышцяжкі танк «Маўс», які быў выраблены ўсяго ў двух асобніках); акрамя таго, дапушчаюцца неаўтэнтычныя мадыфікацыі баявой тэхнікі — гарматы, вежы, рухавікі і г. д., у рэальнасці ніколі на дадзены танк не ўсталёўваючыяся.
Прадстаўленая ў гульні бронетэхніка ўмоўна дзеліцца на пяць клясаў (лёгкія, сярэднія і цяжкія танкі, а таксама процітанкавыя і гаўбічныя САУ) і 10 узроўняў.
|
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
|
|||||||||||
Мапы [рэдагаваць]
- «Вэстфілд»
- «Запаляр’е»
- «Карэлія»
- «Камарын»
- «Ласьвіль»
- «Лінія Зыгфрыда»
- «Манастыр»
- «Мураванка»
- «Перавал»
- «Пяшчаная рака»
- «Прохараўка»
- «Рэдшыр»
- «Руднікi»
- «Руiнбэрг»
- «Рыбацкая бухта»
- «Стэпы»
- «Уцёс»
- «Хімэльсдорф»
- «Эль-Халуф»
- «Энск»
- «Эрленбэрг»
Узнагароды [рэдагаваць]
- Лепшая кліенцкая анлайн-гульня КРИ-2010[12]
- Прыз за лепшую гульнявую канцэпцыю («Best New Concept») ад партала Massively.com на E3 2010[13]
- Узнагарода «Карона» ад часопіса «Лепшыя Кампутарныя Гульні»[14]
- «Выбар Рэдакцыі» ад выдання «Хатні ПК»[15]
- «Выбар Рэдакцыі» ад гульнявога партала Gameguru
- Лепшая бясплатная MMORPG гульня («Best Free MMORPG») па меркаванні супольнасці MMO партала MMORPG CENTER[16]
- Самая чаканая бясплатная MMORPG гульня («Most Anticipated Free MMORPG») па меркаванні супольнасці MMO партала MMORPG CENTER
- Самая чаканая MMO гульня 2010 года («Most Anticipated MMO in 2010») па выніках карыстацкага галасаваньня на MMO партале MMOSITE[17]
- Лепшая стратэгічная MMO гульня 2010 года («Favorite Strategy MMO in 2010») па выніках карыстацкага галасаваньня на MMO партале MMOSITE
- Лепшая MMO гульня 2010 года па меркаваньні чытачоў і рэдакцыі партала Stopgame.ru[18]
- Рэкорд па адначасовым знаходжаньні гульцоў на адным гульнявым ММО-серверы па вэрсіі Кнігі рэкордаў Гінэсса
- Лепшая MMO-гульня 2010 года па меркаваньні чытачоў і рэдакцыі газэты «Віртуальныя радасьці»[19]
- «Gold Award» ад гульнявога партала Gamers Daily News
- Лепшая гульня КРИ-2011[20]
- Прыз гледачовых сімпатый КРИ-2011
- «Best „Game that Needed the Award“ Award» па вэрсіі часопіса Gamepro па выніках E3 2011[21]
- «Rising Star Award for E3 2011» па вэрсіі mmorpg.com[22]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Сьвет танкаў» трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Беларуская кампутарная гульня зьбірае ашаламляльную колькасьць геймераў Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія (27 сакавіка 2011). Праверана 16 верасьня 2011 г.
- ^ Ганна Гарустовіч (24 лютага 2012) Кароль Ярданіі падсеў на беларускія танчыкі. Зьвязда. Праверана 24 лютага 2012 г.
- ^ Вячаслаў Будкевіч (9 лютага 2012) У Горадні пройдзе адкрыты Кубак Беларусі па кібэрспорце Грамадзтва. БелаПАН. Праверана 24 лютага 2012 г.
- ^ Алесь Пілецкі (24 лютага 2012) Брэд Піт ганяе на танку па беларускіх вёсках. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ http://game.worldoftanks.ru/news/common/vivox_in_WoT Vivox, Inc. падасць магчымасць зносін у гульні World of Tanks
- ^ http://bestgamer.ru/reviews/world_of_tanks.htm Рэцэнзія для гульні World of Tanks
- ^ Алёна Крывянкова (10 ліпеня 2011) Патрыёт у рэжыме анляйн. Газэта «Раніца». Праверана 16 верасьня 2011 г.
- ^ http://game.worldoftanks.ru/news/common/french_tanks_tree Сустракайце папярэднюю версію галінкі французскіх танкаў
- ^ http://gamestar.ru/article/1199.html
- ^ http://forum.worldoftanks.ru/index.php?/topic/48413-%D0%B0%D0%BD%D0%B3%D0%BB%D0%B8%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B5-%D0%B4%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%BE-%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%BE%D0%B2 Ангельскае дрэва танкаў — Афіцыйны форум гульні World of Tanks
- ^ http://game.worldoftanks.ru/faq-page/1
- ^ http://www.playground.ru/articles/30096/ КРИ 2010. Дзень трэці
- ^ http://www.massively.com/2010/06/19/massivelys-best-of-e3-2010/
- ^ http://www.lki.ru/text.php?id=5952
- ^ http://game.worldoftanks.ru/media/uploads/misc/games_world-of-tanks.pdf
- ^ http://news.mmosite.com/content/2011-01-19/mmosite_reader_s_choice_award_2010_winners_announced,1.shtml
- ^ http://news.mmosite.com/content/2011-01-19/mmosite_reader_s_choice_award_2010_winners_announced,1.shtml
- ^ http://stopgame.ru/frontpage/18
- ^ http://www.nestor.minsk.by/vr/2011/02/vr10213.html
- ^ http://www.dtf.ru/news/read.php?id=64950
- ^ http://www.gamepro.com/article/features/220397/e3-2011-best-of-e3-awards/
- ^ http://www.mmorpg.com/showFeature.cfm/feature/5294/E3-2011-E3-2011-Awards.html
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Сьвет танкаў(рас.) Нашыя гульні. Гейм Стрым (13 жніўня 2010). Праверана 27 лютага 2012 г.
- Віетнамскі сэрвэр
- Карэйскі сэрвэр(кар.)
- Кітайскі сэрвэр(кіт.)
- Паўднёваўсходнеазіяцкі сэрвэр(анг.)
- Паўночнаамэрыканскі сэрвэр(анг.)
- Расейскі сэрвэр(рас.)
- Эўрапейскі сэрвэр(анг.)