Куранец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Куранец
лац. Kuraniec
Гомсін камень і ўскраіна вёскі
Гомсін камень і ўскраіна вёскі
Першыя згадкі: 1519
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Куранецкі
Насельніцтва: 962 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222415
СААТА: 6213844036
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°33′19″ пн. ш. 26°57′52″ у. д. / 54.55528° пн. ш. 26.96444° у. д. / 54.55528; 26.96444Каардынаты: 54°33′19″ пн. ш. 26°57′52″ у. д. / 54.55528° пн. ш. 26.96444° у. д. / 54.55528; 26.96444
Куранец на мапе Беларусі ±
Куранец
Куранец
Куранец
Куранец
Куранец
Куранец
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Куране́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Пеле. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 962 чалавекі. Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вялейка — Докшыцы (Р29).

Куранец — даўняе места гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся драўляны касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Куранец разам з возерам Нарач і ракой Нарач упамінаецца ў лацінскамоўнай грамаце вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча віленскаму катэдральнаму касьцёлу Сьвятога Станіслава ад 2 лютага 1436 году («districtum Kureniecz», «lacu Norocz», «flavium Norocz»)[a].

У 1539 году ў Куранцы збудавалі царкву, у 1665 годзе — касьцёл. У гэты ж час паселішча атрымала статус места.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Куранец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У XIX стагодзьдзі тут праводзіліся вялікія кірмашы. На 1866 год у Куранцы было 208 дамоў. У пачатку XX ст. існавалі валасная ўправа, 2 царквы, царкоўнапрыходзкая школа.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Куранец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Куранец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Куранец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Куранец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стаў цэнтрам Куранецкага раёну (з 1946 году ў Вялейскім раёне). 12 кастрычніка 1940 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году Куранец знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. 16 ліпеня 1954 году статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут быў 446 двароў, на 1997 год — 493, на 1998 год — 473. У 2000-я гады Куранец атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1269 чал.[3]; 1887 год — 1765 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 2368 чал.; 1921 год — 1629 чал.[4]; 1972 год — 1427 чал.; 1997 год — 1137 чал.[5]; 1998 год — 1115 чал.[6]; 1999 год — 1093 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 962 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Папаніна вуліца Мядзельская вуліца
Свабоды плошча Рынак пляц

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Смаргонская вуліца[7].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1652, 1810, 1928)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Акты Литовской Метрики. — Т. 1. — Варшава, 1896. — С. 5.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 157.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 945.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. ^ Новікава Т. Куранец // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 313.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 41.
  7. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 32.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]