Няроўны шлюб (карціна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Няроўны шлюб
па-расейскуНеравный брак
Мастак Васіль Пукіраў
Год 1862
Тып палатно, алей
Памеры 173 × 138,5
Месцазнаходжаньне Дзяржаўная Трацьцякоўская галерэя, Масква

«Няроўны шлюб» (па-расейску: Неравный брак) — карціна расейскага мастака Васіля Пукірава, напісаная ў 1862 годзе. Карціна «Няроўны шлюб» (знаходзіцца ў Трацьцякоўскай галерэі) дастаўленая на акадэмічную выстаўку 1863 году, сваёй агульнай ідэяй, моцнай экспрэсіяй, незвычайным для бытавога сюжэту памерам і майстэрскім выкананьнем адразу высунула мастака на адно з самых значных месцаў сярод расейскіх жывапісцаў.

Карціна адлюстроўвае праблему бяспраўнага становішча жанчыны-беспасажніцы, якую прымушаюць браць шлюб супраць яе волі, што зьяўлялася гучна новазаяўленай тэмай сацыяльнай супярэчнасьці тагачаснай расейскай рэчаіснасьці[1].

Гісторыя карціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная вэрсія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Задума стварэньня карціны «Няроўны шлюб» зьвязаная з рэальнай гісторыяй сябра Васіля Пукірава — Сяргея Варанцова, які быў закаханы ў Соф’ю Мікалаеўну Рыбнікаву і зьбіраўся пабрацца зь ёй шлюбам. Аднак бацькі выдалі яе за блізкага сваяка Сяргея — багатага купца 1-й гільдыі Андрэя Аляксандравіча Карзінкіна, а адхілены жаніх, у выніку, стаў шафэрам на вясельлі каханай дзяўчыны.

На эскізе ў вобразе маладога чалавека са скрыжаванымі на грудзях рукамі, які стаіць за маладой, і быў першапачаткова намаляваны Сяргей Варанцоў, але празь яго пазьнейшыя скаргі наконт таго, што мастак зрабіў яго гісторыю набыткам публікі Васіль Пукіраў намаляваў сябе самога[1].

Другасная вэрсія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таксама, існуе меркаваньне, што нагодай да напісаньня карціны паслужыла яшчэ адна драма, якая адбылася з самім Васілём Пукіравым. Існуе здагадка, што юную нявесту мастак пісаў зь дзяўчыны, у якую быў закаханы, — Праскоўі Варанцовай. У зборы Трацьцякоўскай галерэі ёсьць малюнак алоўкам В. Дз. Сухава, зроблены ў 1907 годзе, на якім напісана: «Праскоўя Мацьвееўна Варанцова, зь якой 44 гады таму мастак В. У. Пукіраў напісаў сваю вядомую карціну «Няроўны шлюб»[1]. Праскоўю Варанцову выдалі замуж за старога, а Васіль Пукіраў неўзабаве зьехаў на некалькі месяцаў за мяжу. Абедзьве гісторыі адбыліся ў 1861 годзе, а ў 1862 быў створаны «Няроўны шлюб».

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г М.А. Шчарбакова. Да 165-годдзя Васіля Ўладзіміравіча Пукірэва (1832—1890). Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Праверана 18 сьнежня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]