Песьні з-за кратаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Песьні з-за кратаў
Песні з-за кратаў
Жанр: Паэзія
Аўтар: Сяргей Новік-Пяюн
Год напісаньня: 1926—1969
Публікацыя: 1993
Выдавецтва: «Мастацкая літаратура»
Колькасьць старонак: 157
Ілюстратар: А. А. Мацюшэўская
Афармленьне: А. М. Малышава
Носьбіт: Кніга
ISBN: 5-340-01010-4

«Песьні з-за кратаў» — кніга вершаў, песень і паэм беларускага паэта Сяргея Новіка-Пяюна. Выдадзена ў 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура»,[1] тыраж 3300 экз. Апошняя кніга, выдадзеная пры жыцьці паэта, за год да яго сьмерці.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборнік «Песьні з-за кратаў» увайшло 78 твораў аўтара з 1926 па 1969 год. У кнізе, за выключэньнем двух апошніх вершаў, сабраны толькі тыя, якія аўтар стварыў у астрогах, лягерах, ссылках у былой Польшчы, пры гітлераўцах і на сталінскай Калыме.

Не маючы там ні алоўка, ні паперы, Сяргею Новіку-Пяюну давялося ствараць, «запісваць» ды захоўваць у памяці свае творы, і толькі пазьней перанесьці іх на паперу.

У кнігу ўвайшлі ў тым ліку «Зорачкі» (1929 г.), «Над Шчарай» (1943), паэма «Цярністы шлях», і інш.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ 14. Новік-Пяюн С. М БИБЛИОТЕКА-МУЗЕЙ ОДНОЙ КНИГИ. Баранавіцкі дзярж. унівэрсітэт (2011). Праверана 31 сакавіка 2011 г.