Рэгент (Вялікае Княства Літоўскае)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэгент (ад лац. regens — правіцель) — кіроўны ураднік ў канцылярыях Вялікага Княства Літоўскага[1], адзін з сакратароў.

Апроч таго, рэгентамі называлі кіраўніка дзяржавы пры малалетнім манарху і капэльмайстра (паводле слоўніка У. Даля, у гэтым значэньні таксама ўжываліся словы губэрнатар і гувэрнёр)[2].

У ВКЛ рэгент Вялікай канцылярыі вядомы з 1590-х гадоў, Малой канцылярыі — з пачатку XVII ст. Рэгенты назначаліся Канцлерам (падканцлерам), пасьля зацьвярджаліся Вялікім князем і служылі да зьмены канцлера (падканцлера). У задачу рэгентаў Вялікай і Малой канцылярыяў уваходзіла ўнясеньне дакумэнтаў у Мэтрыку Вялікага Княства Літоўскага і выдача на запыты копіяў-выпісак дакумэнтаў (пазьней гэты абавязак выконвалі мэтрыканты). Апроч таго, цэнтральныя рэгенты рэдагавалі і падносілі на подпіс вялікакняскія, канцлерскія і падканцлерскія дакумэнты, выконвалі абавязкі натарыюсаў. У выпадку сьмерці канцлера яго абавязкі часова выконваў рэгент Вялікай канцылярыі, падканцлера — рэгент Малой канцылярыі.

З 1776 году рэгент Вялікай канцылярыі ўдзельнічаў у пасяджэньнях задворнага асэсарскага суду.

Апроч цэнтральных рэгентаў, існавалі падобныя пасады ў земскіх і гродзкіх судах, магістратах, кансысторыях і іншых дзяржаўных установах, дзе яны займаліся складаньнем дакумэнтаў і адказвалі за іх захаванасьць.

Сьпіс рэгентаў канцылярыі вялікай літоўскай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Казімер Умястоўскі

Сьпіс рэгентаў канцылярыі малай літоўскай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс рэгентаў канцылярыі скарбовай літоўскай альбо актаў скарбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юзэф Войцех Быстры (1750)
  • Павал Булгарын (1793)

Сьпіс рэгентаў канцылярыі вайсковай літоўскай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вольскі (1763)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рэгент // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 527.
  2. ^ В. Даль Регент (рас.) Толковый словарь В. Даля. Словопедия. — Регент (то же слово, как: губернатор). Праверана 5 красавіка 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]