Сьвятлана Стацэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Стацэнка (неадназначнасьць).

Сьвятла́на Ада́маўна Стацэ́нка (нарадзілася 9 студзеня 1966 году) — заслужаная дзяячка культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік цэнтру па падрыхтоўцы таленавітай моладзі імя Ўладзімера Мулявіна[1].

Творчая кар’ера і біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла музычнае аддзяленьне пэдагагічнага коледжу ў г. Клінцы (Расея), затым музычнае аддзяленьне Менскага пэдагагічнага інстытуту. Пасьля працавала настаўніцай сьпеваў ў школе. У 1997 г. заснавала і ўзначаліла узорна-паказальную студыю эстрадных сьпеваў студыю «ЮМЭС» (Юныя Майстры Эстрады) у гарадзкім Палацы культуры Мазыру і набрала дзяцей. Яе выхаванцы прымалі актыўны удзел у музычных фэстах ды конкурсах; студыя штогод гастралявала ў Нямеччыне. У гэтую ж студыю, ва ўзросце 6 гадоў прывяла і родную дачку Ксенію[2], творчы посьпех якой, дзякуючы намаганьням яе матулі і асабістаму яркаму таленту, не прымусіў сябе доўга чакаць. Ксюша вельмі пасьпяхова выступіла на дзіцячым конкурсе песьні «Эўрабачаньне» ў 2005 г., і зь песьняй «Мы вместе» (бел. Мы разам) заняла першае месца, стаўшы пераможцай.

Пасьля яркай перамогі й посьпеху яе дачкі і выхаванкі Сьвятлане Стацэнцы было прапанавана ўзначаліць Нацыянальны цэнтар музычных мастацтваў ім. Ул. Мулявіна — студыю, мэтай якой стала падрыхтоўка юных талентаў. Улетку 2006 г. Сьвятлана Стацэнка разам зь сям’ей пераехала ў Менск, дзе ім была дадзена кватэра. У Менску яна ўзышла на яшчэ больш высокі ўзровень. Тут яна набірае ва ўзначалены ёй цэнтар адораных дзяцей і працягвае яшчэ больш прафэсійна займацца Ксюшай. Выхаванцы Стацэнка выступаюць у рознах гарадах Беларусі, удзельнічаюць у дабрачынных акцыях.

22 сакавіка 2007 на сьвяточнай цырымоніі ўзнагароджаньня ляўрэатаў музычнай радыё-прэміяй «Залатое вуха», атрымала ўзнагароду-статуэтку «Залатога вуха»[3], «За ўклад у разьвіцьцё айчыннай культуры». Яе выхаванцы перамагалі больш чым на сарака міжнародных музычных фэстывалях у Нямеччыне, Польшчы, Славеніі, Расеі, Украіне і Беларусі, ў тым ліку «Прыз глядацкіх сымпатыяў» і Гран-пры «Славянскі базар» у Віцебску, срэбра і золата «Дзіцячага Эўрабачаньня». Сярод яе выхаванцаў таксама і Андрэй Кунец.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Муж — Сітнік Міхаіл Пятровіч. Бізнэсмэн. Атрымаў пэдагагічную адукацыю, але па атрыманай спецыяльнасьці не працаваў.
  • 2 дачкі: старэйшая — Анастасія, і малодшая Ксенія.
  1. Анастасія Стацэнка (г.н. 1988). У дзяцінстве таксама займалася сьпевамі ў студыі сваёй матулі. Атрымала некалькі перамог на вакальных конкурсах. У 2006 г. паступіла ў Інстытут сучасных ведаў імя Шырокага. У канцы 2008 г. зьехала у ЗША на стажыроўку. Цяпер жыве і навучаецца ў Нью-Ёрку.
  2. Ксенія Сітнік (д.н. 15.05.1995) — беларуская сьпявачка, пераможца «Дзіцячага Эўрабачаньня» 2005 году. Удзельнічала ў шматлікіх конкурсах, займаючы прызавыя месцы. У сьнежні 2005 году сыграла галоўную ролю ў навагоднім м’юзыкле «Зорная ноч-2006». Тэлевядучая.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]