Хрысьціна Мендзялеева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хрысьціна Мендзялеева
Дата нараджэньня 16 жніўня 1977 г.
Месца нараджэньня Менск, БССР
Грамадзянства Беларусь, Бэльгія
Прафэсія Кінэматаграфіст
Жанры Альтэрнатыўны рок
Інструмэнты Вакал
Гурты Hasta La Fillsta
Узнагароды Рок-князёўна’97

Хрысьціна Мендзялеева — беларуская англамоўная сьпявачка, былая вакалістка рок-гурту Hasta La Fillsta (з 1996 па 1999 гг.), рок-князёўна’97.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіць з інтэлігентнай сям’і — яе бабуля першым шлюбам была за праўнукам Д. І. Мендзялеева (вядомага расейскага вучонага-хіміка), другім шлюбам за Уладзімерам Дамашэвічам (беларускі пісьменьнік, празаік). Бацька яе — дырэктар будаўнічай фірмы.

Сваю музычную кар’еру пачала, яшчэ навучаючыся ў Менскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы, дзе зь першага курса была вакалісткай каледжнага гурту.

У 1996 стала вакалісткай новага арганізаванага рок-гурту «Hasta La Fillsta», які выступаў ў музычным напрамку альтэрнатыўны рок. Зь ёй гурт перамог на рок-фэсьце «Басовішча’97».

У 1997 годзе, на «Рок-каранацыі», Хрысьціна атрымала званьне «Рок-князёўна’97».

У 1999 Хрысьціна Мендзялеева зьехала ў Бэльгію вучыцца кінэматаграфіі, чым і працягнула займацца ў Бэльгіі, і ўжо зьняла свой дэбютны фільм. Хрысьціна не выключае магчымасьці яшчэ што-небудзь выканаць альбо запісаць разам з гуртом.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]