Румынія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат дадаў: su:Romania
Няма апісаньня зьменаў
Радок 16: Радок 16:
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 82-е
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 82-е
|АдсотакВады = 3%
|АдсотакВады = 3%
|ГодАцэнкіНасельніцтва = 2004
|ГодАцэнкіНасельніцтва = 2011
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва = 49-е
|МесцаЎСьвецеПаводлеНасельніцтва = 49-е
|Насельніцтва = 19 599 506<ref>http://www.agerpres.ro/english/index.php/news-of-the-day/item/89649-Almost-196-ml-people-registered-in-Romanias-Population-and-Homes-Census.html</ref>
|Насельніцтва = 20 338 690
|ШчыльнасьцьНасельніцтва = 85
|ШчыльнасьцьНасельніцтва = 82
|ГодАцэнкіСУП = 2006
|ГодАцэнкіСУП = 2006
|МесцаЎСьвецеПаводлеСУП = 44-е
|МесцаЎСьвецеПаводлеСУП = 44-е

Вэрсія ад 16:13, 2 лістапада 2011

Румынія
România
Сьцяг Румыніі Герб Румыніі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Deşteaptă-te, române!»
Месцазнаходжаньне Румыніі
Афіцыйная мова Румынская
Сталіца Бухарэст
Найбуйнейшы горад Бухарэст
Форма кіраваньня Дэмакратычная рэспубліка
Траян Бэсэску
Кэлін Попэску-Тэрычану
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
82-е месца ў сьвеце
238 391 км²
3%
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
49-е месца ў сьвеце
19 599 506[1]
82/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
44-е месца ў сьвеце
$204,4 млрд
$9 446
Валюта Лей (RON)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
CEST (UTC+3)
Незалежнасьць
 -Заснаваная

9 траўня 1877
Аўтамабільны знак RO
Дамэн верхняга ўзроўню .ro
Тэлефонны код +40
Мапа Румыніі
Мапа Румыніі

Румы́нія (па-румынску: România) — дзяржава ва Ўсходняй Эўропе. Румынія мяжуе з Украінай, Малдовай, Вугоршчынай, Сэрбіяй і Баўгарыяй, займае паўночны ўсход Балканскай паўвыспы. На ўсходзе мае выхад да Чорнага мора.

Гісторыя

У VIIV стагодзьдзях да н. э. на марскім узьбярэжжы Румыніі ўзьніклі грэцкія калёніі Істрыя, Томіс, Калатыс. У дахрысьціянскую эпоху кантынэнтальная частка краіны была заселеная дакамі (плямёны фракійцаў), і ў канцы І стагодзьдзя тут утварылася іх першая дзяржава. У 105106 гадах яна была заваявана рымскім імпэратарам Траянам. У ІІІ ст. рымляне саступілі гэту тэрыторыю барбарам. У VIVII стагодзьдзях гэтыя землі былі заваяваны баўгарамі і печанегамі. У 896 годзе ў Трансільваніі зьявіліся вугорцы, якія прыйшлі сюды з Уралу і Волгі. У ХХІ стагодзьдзях, на захадзе ўзьніклі вугорскія княствы Банат і Трансільванія. У ХІІХІІІ стагодзьдзях гэта тэрыторыя была заселена немцамі з Саксоніі і Швабіі. У 1290 годзе на поўдні ўтварылася княства Валахія, а ў 1359 годзе — на ўсходзе — Малдова. У другой палове ХІІІ стагодзьдзя вугорцы падначалілі абодва княствы, якія сталі паўаўтаномнымі правінцыямі. У Трансільваніі вугорцы пасялілі секлераў — вугорскіх памежных ахоўнікаў, якія абаранялі межы Вугорскага каралеўства ад турак. У 1330 годзе Валахія атрымала незалежнасьць. У XV стагодзьдзі Валахія і Малдова трапілі пад турэцкую ўладу, а Дабруджа была захоплена туркамі ў 1418 годзе. У 14151711 гадах Валахія і Малдова кіраваліся мясцовымі князямі, якія кантраляваліся туркамі. На працягу XVIXVII стагодзьдзяў быў пэрыяд няўстойлівасьці ўлады, за гэты час зьмянілася 112 князёў. Пасьля перамогі турак над вугорцамі (1526), тэрыторыя Румыніі поўнасьцю апынулася пад уладай Асманскай імпэрыі. У 1691 годзе Трансільванія, а потым, у 1775 годзе і Букавіна адышлі да Аўстрыі. У 1812 годзе Расейская імпэрыя захапіла Бесарабію (усходнюю частку Малдовы). У 1821 годзе румынскія князі вярнуліся на малдаўскі і валахскі прастолы. У 1829 годзе Расейская імпэрыя атрымала пратэкіарат над румынскімі княствамі, і да 1856 году тут знаходзіліся расейскія войскі. У 1859 годзе, пры ўдзеле Францыі, аўтаномныя княствы былі аб’яднаны ў Румынскае княства. У 1866 годзе румынскім князем быў абраны нямецкі прынц Караль Гагенцолерн-Зігмарынген, які ў 1881 годзе стаў яе першым каралём. У 1877 годзе Румынія прыняла дэклярацыю незалежнасьці, і пасьля сканчэньня расейска-турэцкай вайны (18771878) эўрапэйскія краіны прызналі новую дзяржаву. Пасьля Першай сусьветнай вайны Румынія далучыла часткі былой Аўстра-Вугоршчыны — Дабруджу, Трансільванію, Банат і Букавіну, а таксама, расейскую Бесарабію. Пасьля гэтага этнічны склад насельніцтва складаўся ня толькі з румынаў, але і з вугорцаў, габрэяў, украінцаў. У 1940 годзе, пад ціскам нацысцкай Нямеччыны і савецкай Расеі Румынія была вымушана перадаць Вугоршчыне Паўночную Трансільванію, БаўгарыіДабруджу, а СССР — Паўночную Букавіну і Бесарабію. У Другой сусьветнай вайне Румынія ўдзельнічала на баку Нямеччыны. У 1944 годзе краіна трапіла пад савецкую акупацыю. У 1945 годзе СССР перадаў Румыніі Паўночную Трансільванію, але без Герцаеўскага раёну (адышоў да УССР). У 1947 годзе быў усталяваны камуністычны рэжым, абвешчана Румынская Народная Рэспубліка і ліквідавана манархія. У 19651989 гадах улада належала камуністычнаму дыктатару М. Чаўшэску. У сьнежні 1989 году выбухнула рэвалюцыя, у выніку якой камуністычны рэжым быў ліквідаваны, а Чаўшэску быў расстраляны.

У наш час Румынія знаходзіцца ў складзе Эўрапейскага Зьвязу, а таксама ўваходзіць у вайсковы блёк НАТО.

Палітыка

Канстытуцыя Румыніі заснавана на канстытуцыі пятай францускай рэспублікі і была зацьверджана на рэфэрэндуме 8 сьнежня 1991 году. Плебісцыт, праведзены ў кастрычніку 2003 году, дазволіў 79 паправак у канстытуцыю, каб прыблізіць яе да стандартаў Эўрапейскага Зьвязу. Палітычная сыстэма Румыніі заснавана на шматпартыйнай дэмакратычнай сыстэме. Улада падзелена на выканаўчую, заканадаўчую і судовую ўлады.

Выканаўчая ўлада падзелена паміж прэзыдэнтам і прэм’ер-міністрам. Прэзыдэнт выбіраецца праз агульныя выбары на пяцігадовы тэрмін, і можа перавыбірацца толькі адзін раз. Прэзыдэнт назначае прэм’ер-міністра, які ў сваю чаргу назначае Кабінэт Міністраў.

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту (Parlamentul României), які складаецца з сэнату (140 сэнатараў) і Палаты Дэпутатаў (Camera Deputaţilor) — 346 дэпутатаў. Усе ўдзельнікі парлямэнту выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін па прапарцыянальнай сыстэме.

Судовая сыстэма зьяўляецца незалежнай ад іншых галінаў улады і будуецца па іерархічнай сыстэме, у якой Вышэйшы Касацыйны Суд зьяўляецца вярхоўным судом Румыніі. Румынская сыстэма юстыцыі пабудавана згодна францускай сыстэмы, і заснавана на вярхоўнасьці грамадзянскага права і непазьбежнасьці пакараньня. Канстытуцыйны суд (Curtea Constituţională) адказны за вырашэньне заканадаўчых супярэчнасьцяў і узаемадзеяньне мясцовых заканадаўчых актаў з канстытуцыяй краіны.

Геаграфія

Фізычная мапа Румыніі

Паўночную і цэнтральную часткі краіны перасякаюць выцягнутыя дугой Карпацкія горы: з поўначы на поўдзень — Усходнія Карпаты, з усходу на захад Трасыльванскія Альпы з самай высокай кропкай краіны — гарой Малдавяну (2544 м). Унутры Карпацкай грады знаходзіцца Трансільванскае плято (300—600 м) з узвышшамі і глыбокімі далінамі. На ўсход ад Усходніх Карпатаў знаходзіцца Малдоўскае ўзвышша. На захадзе разьмешчаны Заходне-Румынскія горы. На крайнім захадзе знаходзяцца ўчасткі Сярэднедунайскай раўніны. На поўдзень ад Трансільванскіх Альпаў і Ўсходніх Карпатаў да Дунаю і Чорнага мора знаходзяцца Ніжнедунайская раўніна і раўніна Бэрэган, а таксама карставае плято Дабруджа.

Клімат умераны, кантынэнтальны са сьпякотным летам і халоднай зімой; большасьць ападкаў выпадае летам. Сярэдняя тэмпэратуры студзеня -1°С … –5°С, а чэрвеня +16°С … +23°С. На ўсходзе, на раўнінах і ўзвышшах выпадае 450—550 мм ападкаў за год, на захадзе да 600—700 мм, на схілах гор 1200—1400 мм. Галоўная рака Румыніі — Дунай (1089 км).

На Малдоўскім узвышшы пераважае лесастэпавая расьліннасьць. У прэдгор’ях (да 500 м) растуць дубы і букі; у Карпатах (да 1200—1400 м) — букавыя лясы, вышэй — яловыя і піхтавыя лясы. На высокагор’ях (вышэй за 1500 м) — субальпійскія лугі.

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Румыніі

Дэмаграфія

Насельніцтва налічвае каля 22,2 млн чалавек (2009), зь якіх румыны склалі 89%, вугорцы — 7%, цыгане — 3%, украінцы — 0,5%, немцы — 0,3%. Большасьць вернікаў — праваслаўныя (87%), вугорцы, у асноўным, зьяўляюцца каталікамі (6%) і кальвіністамі (7%), татары і туркі, у асноўным, мусульмане. Афіцыйная мова — румынская.

Рэлігія

Культура

Асноўны артыкул: Культура Румыніі

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Румыніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA

  1. ^ http://www.agerpres.ro/english/index.php/news-of-the-day/item/89649-Almost-196-ml-people-registered-in-Romanias-Population-and-Homes-Census.html