Стамбул: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– няісны файл
→‎Клімат: The minimum record temperature for the month of January was broken on 31 January 2012 reaching -10.4. Added official source from the Turkish Meteorological Office.
Радок 178: Радок 178:
{{Кліматычная інфармацыя
{{Кліматычная інфармацыя
| Назва_ў_родным_склоне = Стамбула, {{TUR}}
| Назва_ў_родным_склоне = Стамбула, {{TUR}}
| Крыніца = [[Сусьветная метэаралягічная арганізацыя]] ([[Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў|ААН]])<ref>{{Спасылка|url=http://www.worldweather.org/014/c00047.htm |загаловак=Weather Information for Istanbul}}</ref> Devlet Meteoroloji İşleri Genel Müdürlüğü (DMİ)<ref>{{Спасылка|url=http://www.meteor.gov.tr/veridegerlendirme/yillik-toplam-yagis-verileri.aspx?m=ISTANBUL |загаловак=Yıllık Toplam Yağış Verileri - İstanbul}}</ref> і [[BBC]] Weather Centre<ref>{{Спасылка|url=http://www.bbc.co.uk/weather/world/city_guides/results.shtml?tt=TT004370|загаловак=BBC - Weather Centre - World Weather - Average Conditions - Istanbul}}</ref>
| Крыніца = [[Сусьветная метэаралягічная арганізацыя]] ([[Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў|ААН]])<ref>{{Спасылка|url=http://www.worldweather.org/014/c00047.htm |загаловак=Weather Information for Istanbul}}</ref> Devlet Meteoroloji İşleri Genel Müdürlüğü (DMİ)<ref>{{Спасылка|url=http://www.meteor.gov.tr/veridegerlendirme/yillik-toplam-yagis-verileri.aspx?m=ISTANBUL |загаловак=Yıllık Toplam Yağış Verileri - İstanbul}}</ref><ref>{{Спасылка|url= http://www.dmi.gov.tr/sondurum/en-dusuk-sicakliklar.aspx?t=t&gun=120131&ind=1&s=NM&f= |загаловак= Ölçülen En Düşük Sıcaklıklar: 30.01.2012 06:00 - 31.01.2012 06:00 (UTC) - İstanbul }}</ref> і [[BBC]] Weather Centre<ref>{{Спасылка|url=http://www.bbc.co.uk/weather/world/city_guides/results.shtml?tt=TT004370|загаловак=BBC - Weather Centre - World Weather - Average Conditions - Istanbul}}</ref>


<!-- максымумы і мінімумы тэмпэратур -->
<!-- максымумы і мінімумы тэмпэратур -->
| Студзень_абс_макс = 18.3 | Студзень_макс = 8.7 | Студзень_мін = 2.9 | Студзень_абс_мін = −9.0
| Студзень_абс_макс = 18.3 | Студзень_макс = 8.7 | Студзень_мін = 2.9 | Студзень_абс_мін = −10.4
| Люты_абс_макс = 24.0 | Люты_макс = 9.1 | Люты_мін = 2.8 | Люты_абс_мін = −16.1
| Люты_абс_макс = 24.0 | Люты_макс = 9.1 | Люты_мін = 2.8 | Люты_абс_мін = −16.1
| Сакавік_абс_макс = 26.2 | Сакавік_макс = 11.2 | Сакавік_мін = 3.9 | Сакавік_абс_мін = −7.0
| Сакавік_абс_макс = 26.2 | Сакавік_макс = 11.2 | Сакавік_мін = 3.9 | Сакавік_абс_мін = −7.0

Вэрсія ад 16:27, 3 лютага 2012

Стамбул
Стамбул
Першыя згадкі: 667 да н. э.
Акруга: Істамбул
Мэр: Кадзір Талбаш
Плошча: 1539 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

10 034 830
6521
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +90 212, 216
Паштовы індэкс: 34010-34850, 80000-81800
Геаграфічныя каардынаты: 41°01′ пн. ш. 28°58′ у. д. / 41.017° пн. ш. 28.967° у. д. / 41.017; 28.967Каардынаты: 41°01′ пн. ш. 28°58′ у. д. / 41.017° пн. ш. 28.967° у. д. / 41.017; 28.967
Стамбул на мапе Турэччыны
Стамбул
Стамбул
Стамбул
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Стамбу́л (па-турэцку: İstanbul) — самы вялікі горад Турэччыны. Старажытная назва — Бізатыюм (па-грэцку: Βυζάντιον), потым Канстантынопаль (па-грэцку: Κωνσταντινούπολις) з 324 да 1930 году. 18 сакавіка 1930 году назва гораду была афіцыйна зьмененая на Стамбул. Першапачаткова горад быў заснаваны ў 660 годзе да н. э. як грэцкая калёнія на эўрапейскай частцы пратокі Басфор, але потым, у 330 годзе н. э. стаў сталіцай Усходняй Рымскай імпэрыі.

Горад знаходзіцца на ўзьбярэжжы Чорнага і Мармуровага мора.

Стамбул зьяўляецца адным з самых вялікіх гарадоў сьвету, гэта самая вялікая агламэрацыя ў Эўропе. Зьяўляецца сталіцай правінцыі Істамбул. Горад зьяўляецца прамысловай сталіцай Турцыі, тут вытвараецца ¼ прамысловай прадукцыі краіны. Адначасова гэта і фінансавая сталіца, тут знаходзяцца штаб-кватэры некалькіх дзясяткаў банкаў і біржа каштоўных папераў. Стамбул гэта і вялікі транспартны вузел: тут знаходзіцца самы вялікі гандлёвы порт Турцыі, два міжнародныя аэрапорты, праз горад праходзіць транскантынэнтальная чыгунка.

У горадзе налічваецца 5 унівэрсытэтаў, самы стары зь якіх Стамбульскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1453 годзе.

Пратока Басфор, якая аддзяляе Эўропу ад Азіі адначасова дзеліць і Стамбул на дзьве часткі, што робіць Стамбул адзіным у сьвеце горадам, які знаходзіцца на двух кантынэнтах. Два вялікія масты злучаюць эўрапейскую і азіяцкую часткі гораду (Басфорскі мост, акі быў пабудаваны ў 1973 годзе, даўжынёй 1074 мэтры і мост Мэхмэта, які быў пабудаваны ў 1988 годзе, даўжынёй 1090 мэтраў). Затока Залаты Рог дзеліць эўрапейскую частку гораду на паўднёвую частку Стары Стамбул і паўночную Бэюглу.

Стамбул зьяўляецца сядзібай праваслаўных Канстантынопальскіх патрыярхаў.

У Стамбуле ў 1855 годзе памёр Адам Міцкевіч.

Назва

Самай старажытнай назвай гораду зьяўляецца тая, якую далі грэцкія каляністы — Бізатыюм (па-грэцку: Βυζάντιον, па-лацінску: Byzantium). У кароткі тэрмін у III ст., горад быў названы «Аўгуста Антаніна», гэтую назву даў імпэратар Сэптымія Сэвер, у гонар свайго сына.

Калі Канстанцін Вялікі зрабіў горад усходняй сталіцай Рымскай імпэрыі, горад пачаў звацца «Другім Рымам» (па-лацінску: Secunda Roma, па-грэцку: Δευτέρα Ρώμη). У V ст. выкарыстоўвалася назва «Новы Рым» (лац. Nova Roma, па-грэцку: Νέα Ρώμη).

Замест назвы «Новы Рым» неўзабаве сталі часьцей выкарыстоўваць назву «Канстантынопаль» або «Канстантынопаліс» (грэц. Κωνσταντινούπολις, лац. Constantinopolis), што азначае «горад Канстантына». У дадатак да гэтага, Бізантыя мела назву «Каралева гарадоў».

У ісламскім сьвеце, горад быў вядомы па прозьвішчы — на арабскай мове: القسطنطينية, лацінкай: al-Qusṭanṭiniyah, старатурэцкая: قسطنطينيه, лацінскай: Kostantiniyye. Пасьля заваяваньня Канстанцінопалю ў 1453 годзе, гэта была афіцыйная назва гораду на турэцкай мове, выкарыстоўвалася да падзеньня Асманскай імпэрыі ў 1923 годзе. У пэрсыдзкай і арабскай мовах карысталіся назвамі «Rūmiyet al-kubra» (буйны горад рымлянаў) або «Taht-i Rūm» (сталіца рымлянаў), і да таго падобнае.

Назва «Стамбул» упершыню згадваецца ў X ст. у армянскіх, турэцкіх і арабскіх крыніцах. Назва паходзіць ад грэцкага тэрміну «εἰς τὴν Πόλιν» або «στην Πόλη», што азначае «ў горадзе». Гэтая назва выкарыстоўвалася асманамі да заваяваньня гэтага гораду, выкарыстоўвалася таксама і падчас асманскага валадарства, хоць афіцыйная назва была «قسطنطينيه» (Kostantiniyye). Пасьля стварэньня Турэцкай Рэспублікі ў 1923 годзе, гэтае імя абвешчана адзінай афіцыйнай назвай гораду. Як у Бізантыі так і ў Асманскай імпэрыі гораду некаторы час давалі ганаровыя імёны, такія як: «Дзьверы дабрабыту», «Высокая Порта», «Сталіца прастолу» і іншыя.

Ва ўсходніх і паўднёвых славянскіх мовах, а таксама ў беларускай па-ранейшаму выкарыстоўваецца назва Царград (стараславянская мова: Цѣсарьградъ, руская мова: Царьград, баўгарская мова: Цариград, украінская мова: Царгород, паўднёваславянскія мовы: Цариград). Спалучэньне славянскіх словаў «цар» і «горад», якая, верагодна паходзіць ад грэцкага тэрміну Βασιλέως Πόλις, што азначае «горад імпэратара» (або караля).

Сярэднявечныя вікінгі, дакладней варагі, гэты горад называлі нарвэскім імем Miklagarðr (Вялікі Горад). Сёньня гэта назва выкарыстоўваецца ў ісьляндзкай мове ў выглядзе Mikligarður.

Гісторыя

Першае паселішча

Першым паселішчам чалавека на месцы сучаснага Стамбула лічыцца нэалітычнае селішча, якое было разьмешчана ў раёне сучаснай станцыі стамбульскага мэтро Энікапы. Яно датуецца 6500 да н.э.

Самы старажытны помнік культуры знаходзіцца на анаталійскім беразе Басфора — курган Фіяртэпэ, датуецца 5500-3500 да н.э.

Фракійцы, якія засялілі берагі Басфора ў канцы II тысячагодзьдзя да н. э., пабудавалі паселішчы Сэмістра і Лігас (апошняе на Палацавым мысе поруч сучаснага палаца Тапкапы (1100 — 1000 да н.э.) У 685 да н.э на мысе Мода грэкі з Мегары заснавалі паселішча Халкідон.

Бізантый

У 667 да н.э. на месцы фракійскага Лігаса мегарцы на чале зь Бізасам (Бізантам) заснавалі новы горад. У гонар правадыра каланістаў ён атрымаў імя Бізантый.

У 512 — 478 да н.э. Бізантый знаходзіўся пад уладай Пэрсіі. Пасьля вызваленьня ўвайшоў у склад Афінскай Архе. У 411 — 409 і 405 — 389 да н.э. — часова знаходзіўся пад кантролем Спарты, у 364 да н.э. — Фіваў. У 357 да н.э. канчаткова выходзіць з падначаленьня Афінаў.

У 227 да н.э. горад атакавалі кельты (галы), якія пасьля пасяліліся на паўночным беразе Залатога Рога.

У 146 да н.э. Бізантый заключыў пагадненьне з Рымам, у 74 да н.э. — увайшоў у склад Рымскай рэспублікі. У 193 горад пасьля трохгадовай аблогі быў захоплены Сэптыміем Сэверам. Ён загадаў разбурыць гарадзкія муры і пазбавіць горад усіх прывілеяў.

Канстантынопаль

Асноўны артыкул: Канстантынопаль
Мазайка Канстанціна Вялікага

У 324—330 гадах Канстанцін Вялікі пабудаваў на месцы Бізантыя новую сталіцу Рымскай імпэрыі. За час праўлення Канстанціна ў горадзе было пабудавана 30 палацаў і храмаў, 4 тысячы вялікіх жылых хат, па паўтары сотні лазьняў і пякараняў, 8 вадаправодаў, 2 тэатры, цырк і новы іпадром.

Пасля сьмерці імпэратара Фіядосія І у 395 г. Рымская імпэрыя канчаткова распалася на дзьве часткі. Канстантынопаль становіцца сталіцай Усходняй або Бізантыйскай імпэрыі.

12 ліпеня 400 г. жыхары Канстантынопаля з зброяй у руках выганяюць з горада кельтаў. У 412 г. Канстантынопаль і яго абарончыя збудаваньні былі пашкоджаныя землятрусам. Таму ў часы Фіядосія II заходней ад «канстантынавых муроў» былі збудаваныя новыя муры.

Найвышэйшага росквіту Бізантый дасягнуў у часы імпэратара Юстыніяна I (527—565). Ён разгарнуў у сталіцы нечуванае па маштабах будаўніцтва. У 532—537 быў збудаваны сабор Сьвятой Сафіі — па тых часах найбуйны ў сьвеце хрысьціянскі храм.

У 625—626 Канстантынопаль перажыў цяжкую аблогу — з усходу пад яго сьценамі стаялі пэрсы, з захаду — авары. У 670, 674—678, 717—718 гг. горад штурмавалі арабы, у 698 г. яго захапілі і абрабавалі самі Бізантыйцы — супернікі імпэратара Ляонція, 705 г. ля муроў сталіцы стаялі баўгары, якім адкрыў вароты сам імпэратар Юстыніян II. З 726 г. да 843 г. Канстантынопаль знаходзіўся ў эпіцэнтры грамадзянскай вайны паміж іконаборцамі і прыхільнікамі шанаваньня абразоў. У 860, 874, 944, 1043 на горад нападалі русы.

Пасьля перамогі пад Манцыкертам у 1071 г. над імпэратарам Раманам IV Дыягенам, турэцкія султаны з дынастыі Сельджукаў захопліваюць Малую Азію. Усходняя мяжа імпэрыі адсунулася амаль да прадмесьцяў Канстантынопаля.

Аляксей I Комнін змушаны быў звярнуцца за дапамогай да крыжакоў. Аднак зьяўленьне Ерусалімскага каралеўства і актыўнае пасоўваньне на Ўсход заходніх канкурэнтаў — вэнэцыянцаў, генуэзцаў, пізанцаў нанесла ўдар па эканоміцы Бізантыйскай сталіцы. Незадаволены гэтым Андронік I Комнін у 1183 г. адмяніў прывілеі італьянскіх гандляроў і выгнаў іх за межы імпэрыі. Вэнэцыянцы адпомсьцілі — падчас чацьвёртага крыжовага пахода, заходнія рыцары спачатку ўзялі Канстантынопаль у аблогу, а 13 красавіка 1204 г. узялі горад штурмам і разрабавалі.

Канстантынопаль быў пераўтвораны ў сталіцу новай дзяржавы, якая атрымала назву Лацінская імпэрыя. Вярнуць сабе горад грэкам атрымалася толькі 15 ліпеня 1261 г., калі жыхары адкрылі вароты ўладальніку Нікейскай імпэрыі Міхаілу VIII Палеялагу.

Аднавіць мінулае багацьце Палеялагам не атрымалася. Канстантынопаль заняпаў, яго насельніцтва скарачалася. Асабліва адчувальны адток жыхароў стаў тады, калі суседзкія султаны з дынастыі Асманаў сталі аб’ядноўваць пад сваёй уладай да таго разрозненыя турэцкія княствы Малой Азіі і паступова захопліваць бізантыйскія гарады і правінцыі.

Сталіца Асманскай імперыі

Асноўны артыкул: Асманская імпэрыя
Уступ войска Мэхмэда II ў Канстантынопаль

У 1457-58 горад стаў сталіцай Асманскай імпэрыі. Амаль усе жыхары Канстантынопаля, якія засталіся ў жывых пасьля штурму горада, былі пераведзеныя ў рабоў і прададзеныя.

Для новай сталіцы спатрэбіліся новыя жыхары. Першымі перасяленцамі сталі туркі з Аксарая, армяне з Бурсы, грэкі з Эгейскіх выспаў і Пелапанэсу. У 1461 г. Мэхмэд II захапіў Трапэзунд і мясцовых грэкаў таксама перасяліў у Стамбул.

Ужо 3 чэрвеня 1453 г. султан загадаў перабудаваць пад мусульманскую мячэць сабор Сьвятой Сафіі. Такая ж доля чакала і большасьць іншых хрысьціянскіх храмаў. Побач зь імі пачалі будаваць і новыя мячэці, першай зь якіх стаў комплекс у гонар Ейюба Ансары. Мячэць Фаціх была збудаваная пад кіраўніцтвам грэцкага архітэктара Хрыстодула на месцы і з матэрыялаў царквы Сьвятых Апосталаў. Пры Мэхмэдзе II таксама пачалося будаўніцтва стамбульскага Вялікага кірмаша. Недалёка ад былога Форума Фіядосія паўстаў Султанскі палац (Эскі-Сарай), аднак у ім султану было зацесна, і ў 1466 на месцы былога Акропаля Бізантыя пачалося будаўніцтва новага палаца — Тапкапы. Пасьля сюды пераехаў сам султан і яго канцылярыя, а двор і Гарэм засталіся ў старым палацы.

Спачатку горад выглядаў маланаселенным, да таго ж большасьці яго жыхароў не было прыстойных умоваў для існаваньня. Нядзіўна, што людзі паміралі ад хваробаў, толькі чума штогод забірала некалькі сотняў жыцьцяў. Аднак насельніцтва Стамбула хутка расло, і да канца XV ст. прывысіла 200 тысяч, амаль у 7 раз больш, чым за апошнія гады існаваньня Бізантыі. Мусульмане пры гэтым не складалі і 60% жыхароў горада. У 1509 г. сталіца стала ахвярай землятрусу, які разбурыў больш за сто мячэцяў і некалькі тысячаў жылых хат.

У 1512 г. пры падтрымцы янычараў Стамбул захапіў султан Сэлім I, які адхіліў ад улады свайго бацьку — Баязіда ІІ. У 1513 г. ён загадаў зьнішчыць у сваіх валадарствах, і сталіцы ў прыватнасьці, усіх шыітаў — сапраўдных або падазроных. Затое пасьля захопу ў 1517 г. Эгіпту ў Стамбул перасялілі тысячы Каірскіх рамесьнікаў. Хіджаз прызнаў уладу Асманаў і султана ў якасьці халіфа мусульман. У пацьверджаньне гэтаму на берагі Басфора перавезлі ісламскія рэліквіі. Стамбул ператварыўся ў цэнтр ісламскага свету.

Сулейман Вялікі і яго нашчадкі

У часы кіраваньня Сулеймана І у 15201566 гадах горад перажывае новы «залаты век». Імпэрыя, якая працягнулася ад Марока да Індыйскага акіяна, была абавязаная трымаць годную сталіцу. У Стамбуле будуюцца новыя мячэці, медрэсы і будынкі. Галоўны архітэктар Сулеймана Сынан будуе, у прыватнасьці мячэт Шаг-задэ (скончаны ў 1548) і мячэт Сулеймана, якая ператварылася ў сапраўдны сымбаль Стамбула. Разбудоўваецца палац Тапкапы, куды па патрабаваньню жонкі султана Раксаланы перабіраецца і султанскі гарэм. Свой палац будуе і вялікі візыр Ібрагім-паша — з заходняга боку былога іпадрома.

Пасьля сьмерці Сулеймана Асманская імпэрыя пачынае хіліцца да заняпаду, але сталіцу працягваюць забудоўваць мячэтамі і мэдрэсамі, кірмашамі і лазьнямі. У часы Ахмэда I, будуецца Блакітны мячэт (1609—1616) — першы ў ісламскім сьвеце мячэт з шасьцю мінарэтамі.

Велізарныя выдаткі на будаўніцтва горада спусташалі дзяржаўную скарбніцу, а ваенная фартуна ад імпэрыі пачала адварочвацца. Асман II у 1622 годзе, раздражнёны паражэньнем пад Хоцінам, наогул вырашыў перанесьці сталіцу на ўсход — да Дамаска або Алепа. Аднак паўсталі янычары, султана схапілі і пасьля зьдзекаваньняў забілі ў замку Эдыкуле.

Да сярэдзіны XVII ст. Стамбул ператвараецца ў адзін з найбуйных гарадоў тагачаснага сьвету. У горадзе працавала 23 тысячы майстэрняў (80 тысячаў працоўных). Толькі буйных купцоў налічвалася 15 тысячаў. Ім належалі 32 тысячы крамаў і складоў. Аднак жыльлёвае і гаспадарчае будаўніцтва вялося хаатычна і пажары пагражалі ледзь не ўсяму гораду. У 1572 годзе быў прыняты нават адмысловы закон, які патрабаваў ад гаспадара кожнага дому мець драбіны і вялікія бочкі з вадой. Тым ня менш толькі з 1633 па 1698 гады ў Стамбуле адбыўся 21 вялікі пажар, найбуйнейшы — у 1660 годзе.

Стамбул заставаўся цэнтрам ня толькі турэцкай або ісламскай культуры. У горадзе працягвала дзейнічаць Канстантынопальская Патрыярхія праваслаўнай царквы (рэзыдэнцыяй патрыярха з 1456 была царква Багародзіцы (у 1587 ператворанаяя ў мячэць), з 1720 — царква Сьвятога Георгія). У 1565 была адкрытая першая армянская друкарня, у 1627 — першая грэцкая. І толькі ў 1727 султан Ахмэд III, які лічыў сябе вялікім асьветнікам, пабудаваў у палацы Тапкапы бібліятэку (1719) і даў дазвол на адкрыцьцё друкарні для друку кніг на турэцкай і арабскай мовах, пры ўмове што яна ня будзе друкаваць рэлігійнае літаратуры (супраць гэтага пярэчыла духавенства).

Апошняе дзесяцігодзьдзе кіраваньня Ахмэда III атрымала назву «эпохі цюльпанаў» і ўславілася модай на ўсё выкшталцонае і францускае. Па ўзоры Вэрсалю ў Стамбуле і побач зь ім, адзін за адным будуюцца султанская палацы ў стылі барока і ракако — Саадабад, Гумаюнабад, Нешабад, Фэрахабад і інш.

Рэформы

У XVIII ст. Асманская імпэрыя знаходзіцца ў стане глыбокага крызісу. Эканамічная дэградацыя дапаўняецца палітычным застоем. Паражэньні ў войнах з Аўстрыяй і Расеяй становяцца чарговым сьведчаньнем паглыбленьня крызісу, але нясталыя спробы мадэрнізацыі, першым чынам, ваеннай арганізацыі (у Стамбуле, у прыватнасьці, ствараюць артылерыйскую, інжынэрную, навігацыйную і марскую школы) прыводзяць да змаганьня паміж сабою пануючых пластоў грамадзтва. Порта губляе Крым і Паўночнае Прычарнамор’е, на Эгіпет замахваюцца адначасова французы і англічане, «буйныя» дзяржавы пачынаюць абмяркоўваць будучыню ўсёй імпэрыі Асманаў (так званае «Ўсходняе пытаньне») і статус чарнаморскіх праліваў. Порту адкрыта пачынаюць менаваць «Хворы Басфор».

Усё гэта прымушае султана Сэліма III (17891807) пачаць сапраўдныя рэформы. У 1793 г. ствараюцца першыя падразьдзяленьні рэгулярнага войска, у сталіцы будуюцца новыя жаўнерні, пашыраюцца ваенныя школы, аднаўляецца праца друкарняў. Незадаволеныя новаўвядзеньнямі, янычары у 1807 г. скідваюць манарха-рэфарматара і саджаюць на пасаду сваіх марыянеткаў. Замест гэтага прыхільнікі рэформаў зьбіраюць уласнае войска і зь яго дапамогай прыводзяць да ўлады Махмуда II, які працягвае справу Сэліма. Праўда яму прыходзіцца адначасова змагацца з паўстаннем грэкаў, на баку якіх — грамадзкая думка ўсёй Эўропы, і замяняць чыноўнікаў-фанарыётаў лаяльным туркамі. Пасьля чарговага мецяжу янычараў, султан канчаткова ліквідуе янычарскі полк.

Наступны султан Абдул-Меджыд I (18391861) 3 лістапада 1839 году выдае Гюльханэйскі ўказ аб пачатку глыбокіх рэформаў, якія атрымліваюць назву «танзымат». Стамбул таксама зьмяняецца. У 1845 г. пабудаваны першы пастаянны Галацкі мост. У 1846 г. адчыняецца Сельскагаспадарчая школа, 1848 — першая пэдагагічная вучэльня, 1850 — грамадзтва Эджумен і Даніш (Старатурэцкая Акадэмія навук), у моду зноў, але ўжо сярод шырэйшых пластоў, уваходзіць француская мова і эеўрапейскую адзежа. Тым больш, што падчас Крымскай вайны англічане з французамі становяцца саюзьнікамі, і іх салдаты месьцяца ў Стамбуле. Пасьля перамогі над Расеяй рэзідэнцыю султана ўрачыста пераносяць з палаца Тапкапы ў новую рэзыдэнцыю, пабудаваную па эўрапейскім узоры, — палац Далмабахчэ. У 1867 г. пачынае працаваць першы турэцкі прафэсійны тэатар, у 1868 — Галатасарайскі ліцэй. У 1870 годзе афіцыйна адчыняецца ўнівэрсытэт, аде ён праіснаваў нядоўга — да канца 1871 г. У 1871 г. ў Стамбуле зьяўляецца першая трамвайная лінія, а ў 1875 карлікавая лінія мэтро.

Абдул-Гамід II і «младатуркі»

У 1875 урад імпэрыі змушаны быў абвясьціць аб дзяржаўным банкруцтве. Бездапаможнасьцю ўлады паспрабавалі скарыстацца апазыцыянеры — «новыя асманы» на чале з Ахмэдам Мідхат-пашою. Пад ціскам вуліцаў і ўлічваючы незадаволенасьць у воінскіх частках султан Абдул-Азіз у траўні 1876 году згаджаецца ўвесьці Мідхат-Пашу ў склад урада, а пасьля — і сам зракаецца стальца.

Новы султан Мурад V абмяжоўваецца амністыяй і фармальнай згоды на абмеркаваньне праекту канстытуцыі. Праз тры месяцы і яго адхіляюць ад улады. Новым султанам становіцца Абдул-Гамід II. Ён прызначае Мідхат-Пашу вялікім візірам. 23 сьнежня 1876 г. на ўрачыстай цырымоніі ў Стамбуле ад імя султана абвяшчаюць аб уводзінах канстытуцыі. Але выконваць яе Абдул-Гамід II не зьбіраўся. У лютым Мідхата адхіляюць ад урада. Абраны парлямэнт прапрацаваў толькі адзін год. На падставе новай вайны з Расеяй дэпутатаў разганяюць і султан усталёўвае рэжым асабістай дыктатуры, які атрымаў назву «зулюм». Уводзіцца жорсткая цэнзура, іншадумцаў за самую меншую падазронасьць арыштоўваюць, па краіне коцяцца армянскія пагромы.

«Буйныя дзяржавы» на ўсё гэта зачынялі вочы. Бо эканоміка імпэрыі хутка перайшла пад іх кантроль. У 1881 у Стамбуле эўрапейцы ствараюць «Адміністрацыю асманскага дзяржаўнага абавязку», якая атрымлівае права зьбіраць падаткі з падданых султана для вяртаньня замежных пазыкаў. Функцыі цэнтральнага дзяржаўнага банка фактычна выконвае Атаманскі банк, які на самой справе зьяўляецца ўласнасцю англічанаў і французаў. Імпэрыя адчыняецца Захаду. У 1889 у Канстантынопалі адчыняецца чыгуначны вакзал, які прымае знакаміты «Ўсходні экспрэс» паведамленьнем «Парыж-Стамбул». Замежнікі прымаюць удзел і ў разьвіцьці ўласнай інфраструктуры асманскай сталіцы — у канцы XIX ст. горад атрымлівае сучасную сыстэму электра і водазабеспячэньня.

Змаганьне супраць рэжыму «зулюма» узначальвае партыя «Яднаньне і прагрэс» («маладыя туркі»), першае згуртаваньне якой было створана ў Стамбуле ў 1889 г. У 1908 г. успыхнула Младатурэцкая рэвалюцыя. 24 чэрвеня Абдул-Гамід II, змушаны выканаць ультыматум рэвалюцыянераў, выдае ўказ аб узнаўленьні канстытуцыі і скліканьня парлямэнта. Але ў красавіку 1909 году ў Стамбуле ўспыхвае мяцеж. Младатуркі накіроўваюць у сталіцу войска і фактычна бяруць горад штурмам. Абдула Гаміда II канчаткова пазбаўляюць стальца.

Турэцкая рэспубліка

Вайну за незалежнасьць Турцыі ўзначаліў Мустафа Кемаль (Атацюрк). Сталіцай новаўтворанай Турэцкай Рэспублікі стала Анкара. У 1930 г. прыняты закон, які забараніў у афіцыйных дакумэнтах выкарыстоўваць назву Канстантынопаль. Адзінай афіцыйнай назвай горада стала імя Стамбул.

Геаграфія

Стамбул разьмяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы Турцыі, у Мармуроваморскім рэгіёне і займае плошчу каля 5,5 тысяч км². Праліў Басфор, які злучае Мармуровае і Чорнае моры, падзяляе горад на дзьве вялікія часткі: эўрапейскую, дзе разьмяшчаюцца гістарычныя і эканамічныя цэнтры горада, і азіяцкую, ці анаталійскую, — такім чынам, Стамбул зьяўляецца адзіным горадам на плянэце, які ляжыць у двух частках сьвету.

Заходняя частка Стамбула надалей разьдзяляецца яшчэ і залівам Залаты Рог, натуральнай бухтай у праліве Басфор, вакол якой ўтварыўся Бізантыюм, а потым Канстантынопаль. Злучэньне Мармуровага мора, Басфора і Залатога Рогу — гістарычнае сэрца гораду і выдатны краявід сучаснага Стамбулу.

Клімат

Стамбул разьмяшчаецца ў зоне умеранага клімату. Сярэдняя гадавая тэмпэратура складае 14,3 °C, сярэдняя гадавая колькасьць ападкаў — 844 мм.[1] Мікракліматычныя асаблівасьці фармуюцца ў халмістых, прыморскіх і ўнутраных раёнах гораду.

Самым цёплым месяцам зьяўляецца жнівень зь сярэдняй тэмпэратурай 23,5 °C, самым халодным — студзень з тэмпэратурай у 5,8 °C. Найбольшая колькасьць ападкаў выпадае ў сьнежні, у сярэднім 124 мм; найменшае — у чэрвені, у сярэднім 34 мм.

Самая нізкая зарэгістраваная тэмпэратура склала −16,1 °C (9 лютага 1927). Самая высокая зарэгістраваная тэмпература склала 40,5 °C (12 ліпеня 2000).[2]

 Кліматычныя зьвесткі для Стамбула, Сьцяг Турэччыны Турэччына 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 18,3 24,0 26,2 32,9 33,0 40,2 40,5 38,8 33,6 34,2 27,2 21,2 40,5
Сярэдні максымум t, °C 8,7 9,1 11,2 16,5 21,4 26,0 28,4 28,5 25,0 20,1 15,3 11,1 18,8
Сярэдняя t, °C 5,8 5,9 7,6 12,1 16,7 21,0 23,4 23,6 20,2 16,0 11,9 8,2 14,3
Сярэдні мінімум t, °C 2,9 2,8 3,9 7,7 12,0 16,0 18,5 18,7 15,5 12,0 8,5 5,3 10,5
Абсалютны мінімум t, °C −10,4 −16,1 −7 −0,6 3,6 8,0 10,5 8,2 5,2 1,0 −4 −9,4 −16,1
Норма ападкаў, мм 102,4 80,2 69,9 45,8 36,1 34,0 38,8 47,8 61,4 100,9 110,7 123,9 843,9
Вільготнасьць, % 77 75 74 71 72 70 67 78 78 72 74 76 72
Крыніца: Сусьветная метэаралягічная арганізацыя (ААН)[3] Devlet Meteoroloji İşleri Genel Müdürlüğü (DMİ)[4][5] і BBC Weather Centre[6]

Адміністратыўнае дзяленьне

Адміністратыўнае дзяленьне

Стамбул дзеліцца на 27 акругаў, якія могуць уключаць сельскія прыгарады і асобныя населеныя пункты:

Аўджылар, Кючукчэкмэджэ, Бакыркёй, Бахчэліэўлер, Багджылар, Гюнгёрэн, Эсэнлер, Байрампаша, Зэйтынбурну, Фаціх, Эмінёну, Бейёглу, Бешыкташ, Шышлі, Кагытхане, Сарыйер, Газіасманпаша, Эйюп, Ускюдар, Бейкоз, Кадыкёй, Картал, Пэндык, Тузла, Юмранійе, Прынцавы выспы і Малтэпэ.

Транспарт

Грамадзкі транспарт

Трамвай

Хуткі трамвай (T1) пачаў перавозкі пасажыраў з 1992 году, маючы эўрапейскую шырыню каляіны, злучыў Сыркеджы з Тапкапы. Лінія была працягнутая ад Тапкапы ў Зэйтынбурну ў сакавіку 1994 году, і ад Сыкерджы да Эмін’ёну ў красавіку 1996 году. 30 студзеня 2005 лінія была падоўжаная ад Эмін’ёна да Фіндыклі захапіўшы Залаты Рог па Галатыйскаму масту.

Лінія мае 24 станцыі, даўжыню 14 км. Першапачаткова абслугоўвалася 22 цягнікамі лёгкага мэтро, вытворчасьці ABB, якія цяпер пераведзеныя на іншыя лініі, у той час на станцыях былі часавыя высокія плятформы. Гэтыя цягнікі былі замененыя на 55 вагонаў «Flexity Swift» вытворчасьці «Bombardier Transportation» у 2003 г. Працягласьць поўнай паездкі 42 хвіліны. Штодзённая здольнасьць перавозкі 155 000 чалавек. Кошт праекту US $ 110 млн.

У верасьні 2006 г. была адкрытая лінія трамвая Т2 кірункам ад Зэйтынбурну да BAGCILAR. Лінія абслугоўваецца 14 вагонамі лёгкага мэтро вытворчасьці ABB. Станцыі маюць высокія платформы на ўзроўні падлогі рухомага складу.

Мэтро

Будаўніцтва сучаснага падземнага мэтрапалітэна ў Стамбуле пачалося ў 1992 г. Першая лінія (M2) Taксім — 4-ы Левент увайшла ў лад 16 верасня 2000 г. Даўжыня лініі 8.5 км, мае 6 станцыяў, выкананьні аднатыпныя, але ў розных колерах. Цяпер працуюць 8 цягнікоў па 4 вагона ў кожным. Інтэрвал руху 5 хвілін, штодзённая перавозка 130 000 пасажыраў. Працягласьць паездкі 12 хвілін. Падземка здольная процістаяць землятрусам магутнасьцю 9 балаў па шкале Рыхтэра.

Паўночная галіна 4-ы Левент — Маслак была адчыненая ў студзені 2009 г. Паўднёвая галіна ад Таксіму да ЭЕнікапі, перасякае Залаты Рог па масту і далей вяртаецца пад старым горадам у Чычкан, у цяперашні час цалкам гатовая і, як чакаецца, павінна быць здадзеная ў эксплуатацыю ў 2009 г. Участак будзе мець даўжыню 5.4 км і чатыры станцыі.

На азіяцкім баку горада, працягваецца будаўніцтва лініі ад Кадыкай да Картал.

Марскі транспарт

Марскі транспарт мае жыцьцёвую важнасьць для Стамбула, паколькі горад практычна з усіх бакоў атачае мора: Мармуровае мора і Залаты Рог, Басфор, Чорнае мора. Шмат жыхароў Стамбула жывуць на Азіяцкім баку горада, але працуюць на Эўрапейскім. Знакамітыя прыгарадныя паромы фармуюць аснову штодзённага перамяшчэньня паміж дзьвюма часткамі горада — і транспартуюць у дзень больш, чым абодва вісячыя масты праз Басфор.

IDO (Istanbul Deniz Otobusleri — Стамбульскі марскі аўтобус) быў заснаваны ў 1987 г., дзейнічае паміж эўрапейскім, азіяцкім і некаторымі іншымі прыстанямі ў Мармуровым моры.

Стамбульскі порт — адзін з самых галоўных у краіне. Стары порт на Залатым Розе выкарыстоўваецца для асабістай навігацыі. Порт Каракай, выкарыстоўваецца для круізных караблёў, галоўны Стамбульскі грузавы порт знаходзіцца ў раёне Гарэм на азіяцкім баку горада.

Файл:Golden Horn Panorama Istanbul.jpg
Панарама гораду

Аэрапорты

Стамбул валодае двума міжнароднымі аэрапортамі: найбольшы гэта «Міжнародны аэрапорт Атацюрк» разьмешчаны ў раёне ЭЕшылкёй (Сан-Стэфана) на эўрапейскім баку, за 24 км ад цэнтра гораду. Калі ён быў пабудаваны, то знаходзіўся на захадзе сталічнай вобласьці, але цяпер ляжыць у межах гораду.

Меншы — «Міжнародны аэрапорт Сабіха Гёкчэн» разьмешчаны ў раёне Курткёй, што ў Азіяцкай частцы гораду. Знаходзіца, прыкладна за 20 км на ўсход ад азіяцкіх кварталаў і 45 км на ўсход ад цэнтра гораду.

Адукацыя

У горадзе знаходзіцца шмат унівэрсытэтаў, якія ў асноўным дзяржаўныя, але існуюць таксама і прыватныя унівэрсытэты.

  • (Bahçeşehir University)
  • (Boğaziçi University)
  • Унівэрсытэт Фатых
  • Галатасарайскі унівэрсытэт
  • (Işık University)
  • (İstanbul Bilgi University)
  • (İstanbul Technical University)
  • (İstanbul University)
  • (Koç University)
  • (Marmara University)
  • (Sabancı University)
  • (Yeditepe University)
  • (Yıldız Technical University)

Славутасьці Стамбулу

Цэрквы

Царква Сьвятой Сафіі
Манастыр Ліпса

Мячэці

Блакітная мячэць

Палацы

Палац Тапкапы
Файл:GalataTower-İstanbul.jpg
Вежа Галата

Плошчы

Вежы

Масты

Кірмашы Стамбулу

Эгіпецкі кірмаш

Гарады-пабрацімы

Братэрскімі гарадамі Стамбула зьяўляюцца 48 гарадоў сьвету:[7]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Стамбулсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA ak:Istanbul