Рыкарду Куарэжма: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам '{{Футбаліст | Імя = Рыкарду Куарэжма | выява = Ricardo Quaresma (cropped)...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:51, 25 чэрвеня 2012

Рыкарду Куарэжма
Рыкарду Куарэжма
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 верасьня 1983 (40 гадоў)
Лісабон, Партугалія
Рост 173 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бэшыкташ
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2003
2003—2004
2004—2008
2008—2010
2009
2010—
Спортынг
Барсэлёна
Порту
Інтэр
Чэлсі
Бэшыкташ
59 (8)
22 (1)
114 (24)
24 (1)
4 (0)
46 (8)
Зборныя
2003— Партугалія 33 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 траўня 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 чэрвеня 2012.

Рыка́рду Андра́дзі Куарэ́жма Бэрна́рду (па-партугальску: Ricardo Andrade Quaresma Bernardo; 26 верасьня 1983, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клюба «Бэшыкташ» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера

«Спортынг»

Сваю кар’еру Рыкарду распачаў у 2001 годзе ў моладзевай акадэміі клюба «Спортынг». У сэзоне 2000—2001 гадоў ён дэбютаваў у другой камандзе клюба, а на наступны год пераведзены ў склад асноўнай каманды. Дэбют Рыкарду ў партугальскай Супэрлізе прыйшоўся на матч супраць «Порту». У сэзоне 2002—2003 гадоў вынікі «Спортынга» не ўражвалі заўзятараў, якія абвінавачвалі ў гэтым трэнэра Ласла Бёлёні, які не выпускаў на поле адначасова Куарэжму й Крыштыяну Раналду.

«Барсэлёна»

У 2003 годзе Куарэжма быў прададзены ў «Барсэлёну» за 6 млн эўра. Ён дэбютаваў у складзе каталёнцаў ў таварыскім матчы супраць «Міляна», дзе забіў свой ​​першы гол за клюб. Аднак зь цягам часу ўзаемаадносіны Рыкарду з галоўным трэнэрам «Барсэлёны» Франкам Райкаардам не заладзіліся, і Куарэжма зааявіў аб тым, што адмаўляецца выступаць за клюб, пакуль Райкаард не сыдзе з каманды.

«Порту»

У выніку Рыкарду пакінуў «Барсэлёну», якая атрымала Дэку з «Порту», а ў абмен аддала Куарэжму й 15 млн эўра. Сваю кар’еру ў «Порту» Куарэжма пачаў з голу ў Супэркубку УЭФА й пераможнага мяча ў браму «Бэнфікі» у матчы на ​​Супэркубак Партугаліі.

«Інтэрнацыянале»

1 верасьня 2008 года Рыкарду падпісаў пяцігадовы кантракт зь італьянскім клюбам «Інтэрнацыянале» тэрмінам да 30 чэрвеня 2013 года[1]. Аднак за 2 няпоўных года ў складзе мілянцаў Куарэжма па розных прычынах, галоўнай зь якіх стаў недахоп трэнэрскага даверу, гэтак і ня здолеў наблізіцца да свайго ўзроўню часоў «Порту», правёўшы ў асноўным складзе нікчэмную колькасьць гульняў.

«Бэшыкташ»

13 чэрвеня 2010 года Куарэжма перайшоў у турэцкі «Бэшыкташ»; сума трансфэру склала 6 млн фунтаў[2]. Першыя галы за новы клюб Рыкарду забіў у матчах Лігі Эўропы 2010 году. У пачатку сакавіка 2012 году зьявілася інфармацыя, што Куарэжма адхілены ад працы з камандай пасьля сваркі з галоўным трэнэрам Карласам Карвалалам. Паводле паведамленьняў турэцкіх СМІ, прычынай сваркі паслужыла замена партугальца ў перапынку матчу Лігі Эўропы супраць мадрыдзкага «Атлетыка»[3]. Неўзабаве Куарэжма прынёс выбачэньні за свае выказваньні[4], у выніку чаго канфлікт быў вычарпаны, і гулец вярнуўся да гульняў за клюб. А затым стала вядома, што кіраўніцтва «Бэшыкташа» адправіла Карвалала у адстаўку[5].

Міжнародная кар’ера

У нацыянальнай зборнай Партугаліі Рыкарду дэбютаваў у чэрвені 2003 году ва ўзросьце 20 гадоў у таварыскім матчы супраць зборнай Балівіі. 24 сакавіка 2007 года ён забіў свой ​​першы гол за зборную ў гульні супраць зборнай Бэльгіі[6].

Дасягненьні

Клюбныя

Сьцяг Партугаліі Спортынг

Сьцяг Партугаліі Порту

Сьцяг Ангельшчыны Чэлсі

Сьцяг Італіі Інтэрнацыянале

Сьцяг Турэччыны Бэшыкташ

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Рыкарду Куарэжмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Накід:Футбаліст