Украінская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Mr. Sрock (гутаркі | унёсак) у 19:10, 10 чэрвеня 2013. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Украінская мова
Українська мова
Сучасныя славянскія мовы, традыцыйная клясыфікацыя па геаграфічным прынцыпе.

     украінская мова

Ужываецца ў Украіна, Расея, Беларусь, Польшча, Малдова, Славаччына, Румынія, Казахстан
Рэгіён Усходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў

мова камунікацыі ад 41 млн[1] да ~ 45 млн. Родная~ 37 млн[2]

Другая мова ~15 млн[3]
Клясыфікацыя Індаэўрапейская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Украіны Украіна

Сьцяг краіны або тэрыторыі Прыднястроўе[4] (непрызнаная рэспубліка)
Рэгіянальная:
Сьцяг Малдовы Малдова

Сьцяг Румыніі Румынія[6][7]

  • Жудзец Марамурэш[a]
    • 7 камунаў
  • Жудзец Сучава
    • 3 камуны
  • Жудзец Караш-Сэвэрын
    • 2 камуны
  • Жудзец Тыміш
    • 2 камуны

Сьцяг Славаччыны Славаччына[6][8]

  • 18 населеных пунктаў
  • 68 населеных пунктаў (русінская)

Сьцяг Сэрбіі Сэрбія[6]

Сьцяг Польшчы Польшча[6]
Сьцяг Харватыі Харватыя[9]
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія і Герцагавіна[6]
Мова нацыянальнай меншасьці:
Сьцяг Чэхіі Чэхія[10]

Рэгулюецца Нацыянальная акадэмія навук Украіны: Інстытут украінскай мовы, Украінскі моўна-інфармацыйны фонд, Інстытут мовазнаўства імя А. А. Патэбні
Статус: 1 дзяржаўная[d][11]
Пісьмо кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1 uk
ISO 639-2(Б) ukr
ISO 639-2(Т) ukr
ISO 639-3 ukr
SIL UKR

Украі́нская мова (па-ўкраінску: українська мова, IPA: [ukrɑˈjɪɲsʲkɑ ˈmɔwɑ], гістарычныя назвы — рус[ь]кая, русінская [12][13][14]) — нацыянальная мова ўкраінцаў. Адносіцца да славянскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і. Колькасьць носьбітаў — каля 45 млн, большасьць зь якіх жыве ва Ўкраіне. Зьяўляецца дзяржаўнай мовай ва Ўкраіне[15], адна зь дзяржаўных у Прыднястроўі. Распаўсюджаная таксама ў Беларусі[16], Малдове[17][18], Польшчы[19], Расеі[20][21], Румыніі[22], Славаччыне[23], Казахстане[24], Аргентыне, Бразыліі, Вялікабрытаніі[25], Канадзе[26], ЗША[27] і іншых краінах, дзе жывуць украінцы. Украінскай мовай у сьвеце карыстаюцца ад 41 да 45 млн чалавек, яна зьяўляецца другой або трэцяй славянскай мовай паводле колькасьці носьбітаў (пасьля расейскай і, магчыма, польскай) і ўваходзіць у трэці дзясятак распаўсюджаных моваў сьвету[b].

Навука аб украінскай мове завецца лінгвістычнай украіністыкай або ўкраіназнаўствам.

Для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірыліцуграмадзянка»), зрэдку — лацінку ў розных варыянтах. Правілы ўкраінскай мовы рэгулюе Нацыянальная акадэмія навук Украіны, у прыватнасьці Інстытут ўкраінскай мовы НАН Украіны (гісторыя, граматыка, лексыкалёгія, тэрміналёгія, анамастыка, стылістыка і культура маўленьня, дыялекталёгія, сацыялінгвістыка), Украінскі моўна-інфармацыйны фонд НАН (кампутарная лінгвістыка, слоўнікі), Інстытут мовазнаўства ім. А. А. Патэбні НАН (украінская мова ў стасунках зь іншымі мовамі). Штогод 9 лістапада ва Ўкраіне адзначаецца Дзень украінскага пісьменства і мовы.

Клясыфікацыя

Паводле традыцыйнай генэалягічнай клясыфікацыі, украінская мова належыць да ўсходнеславянскай падгрупы славянскай групы індаэўрапейскай моўнай сям’і[28][29][30].

Сучасныя дасьледаваньні, аднак, паказваюць, што ўкраінская мова ў фанэтыцы і граматыцы мае больш агульных рысаў зь верхнелужыцкай ды беларускай мовамі (29 агульных рысаў), ніжнелужыцкай мовай (27 агульных рысаў), чэскай і славацкай мовамі (23 агульныя рысы), польскай (22 агульныя рысы), харвацкай і баўгарскай мовамі (21 агульная рыса), сэрбскай і македонскай мовамі (20 агульных рысаў), вымерлай палабскай мовай (19 агульных рысаў), славенскай мове (18 агульных рысаў), чым з расейскай (11 агульных рысаў)[31] — прымаючы пад увагу такія дадзеныя, аб’яднаньне ўкраінскай, расейскай і беларускай моваў у адну падгрупу ўсходнеславянскіх моў не зьяўляецца бясспрэчным.

Найбліжэйшай генэалягічна да ўкраінскай ёсьць беларуская мова[32][33][34] (пачынаючы з IXXI стагодзьдзяў абедзьве мовы часткова фармаваліся на сумеснай дыялектнай базе — у прыватнасьці паўночная дыялектная група ўкраінскай мовы ўдзельнічала ў фармаваньні гутарковай беларускай мовы Палесься[35], абодва народы ў сярэднявеччы мелі агульную пісьмовую кніжную ўкраінска-беларускую мову[36][37]).

Паводле тыпалягічнай клясыфікацыі, украінская — флектыўная мова[38].

Графіка

Традыцыйна для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі кірылічныя літары. Гэта зьвязана з усходнім абрадам украінскай царквы, якая доўгі час была магутным, амаль адзіным распаўсюднікам адукацыі. Да XVIII стагодзьдзя ўжываўся клясычны кірылічны шрыфт, у XVIXVII стагодзьдзях паралельна выкарыстоўваўся таксама «казацкі хуткапіс», у якім напісаньне літар было іншым («хвалістым» або «барочным»)[39]. У XVII стагодзьдзі Пётар Магіла[40] распрацаваў спрошчаны кірылічны шрыфт, які пазьней у Расейскай імпэрыі ўвёў Пётар I пад назваю «грамадзянка». З Расеі выкарыстаньне гэтага шрыфту распаўсюдзілася і на іншыя народы, якія ўжывалі кірылічнае пісьмо. Такім чынам стварэньне новай украінскай артаграфіі адбывалася на базе грамадзянкі.

Сёньня для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўваюць адаптаваную кірылічную азбуку з 33 літар. Асаблівасьцямі ўкраінскага альфабэту ў параўнаньні зь іншымі кірылічнымі зьяўляецца наяўнасьць літар ґ, є ды ї (ґ ўжываюць таксама ва ўрумскім і, часам, у беларускім альфабэтах).

Украінскі альфабэт (па-ўкраінску: абетка)
А а Б б В в Г г Ґ ґ Д д Е е Є є Ж ж З з И и
І і Ї ї Й й К к Л л М м Н н О о П п Р р С с
Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ь ь Ю ю Я я
  • Таксама як і ў беларускай мове, ва ўкраінскай ёсьць апостраф: дев’ять (дзевяць), пам’ять (памяць)[c];
  • Е е — адпаведнік беларускай літары і гука Э э;
  • Є є — гук [йэ], адпаведнік беларускай літары Е е.
  • И и — адпаведнік беларускай літары і гука Ы ы;
  • Ї ї — гук [йі], ужываны і ў беларускай мове: да іх [да йіх], выбаіна [выбайіна];
  • Щ щ — гук [шч], у адрозьненьне ад беларускай мовы, можа быць як цьвёрдым, так і мяккім[d].

У розныя гістарычныя эпохі для запісу ўкраінскай мовы выкарыстоўвалі таксама лацінскі альфабэт розных рэдакцыяў. Сёньня ўкраінская лацінка ня мае адзінага стандарту і афіцыйнага статусу (на афіцыйным узроўні замацаваныя толькі правілы трансьлітарацыі з кірыліцы на лацінку). Яе ўжываньне вельмі абмежаванае: як правіла гэта публікацыі на тэму ўласна ўкраінскай лацінкі[41]. Дыскусіі па ўніфікацыі і магчымым ўкараненьні лацінкі ва ўкраінскім правапісе адбываліся спачатку ў Галіцыі і Букавіне ў 1830-я, 1850-я гады, пасьля ў 1920-я гады ва УССР, а пасьля ў 1991 годзе яны аднавіліся ўжо ў незалежнай Украіне.

Адрозьненьні ад іншых славянскіх моў

Украінская мова як асобная славянская мова, мае шматлікія рысы, якія збліжаюць або аддаляюць яе ад суседніх славянскіх моваў — польскай, беларускай, расейскай, баўгарскай і славацкай[e].

З пункту гледжаньня лексыкі бліжэйшай да ўкраінскай зьяўляецца беларуская мова (ад 75% да 84% агульнай лексыкі[42]), затым польская (70% агульнай лексыкі), славацкая (68% агульнай лексыкі) і расейская мова (62% агульнай лексыкі[43]). Напрыклад, па сваім лексычным складзе ангельская мова адрозьніваецца ад галяндзкай на 37%, а швэдзкая ад нарвэскай на 16%.

Сваю спэцыфіку мова выяўляе на ўзроўні словаўтваральных мадэляў і, найбольш рэльефна, на ўзроўні лексыкі — гэтак званых лексычных украінізмаў[44].

На фанэтычным і марфалягічным узроўні ўкраінскую мову адрозьнівае:

  • найбольшая колькасьць гукаў (фанэмаў) з усіх славянскіх моваў — 48;
  • высокая вакальнасьць — «празрыстасьць», гучнасьць[45];
  • пасьлядоўна захаваная флексія клічнага склону (у адрозьненьне ад іншых усходнеславянскіх моў)[46];
  • паралельна выкарыстоўваюцца флексіі давальнага склону для назоўнікаў мужчынскага роду: директор-у, директор-ові' (дырэктару);
  • захаваны паралельныя формы стварэньня будучага часу: ходитиму, буду ходити (буду хадзіць).

Лексыка

Асноўны слоўнікавы фонд украінскай мовы зьмяшчае чатыры пласты славянскіх словаў: агульнаіндаэўрапейская лексыка (батько (бацька), матір (маці), сестра (сястра), дім (дом), вовк (воўк), бути (быць), жити (жыць), їсти (есьці) і г. д.); праславянскія словы (коса (каса), сніп (сноп), жито (жыта), віл (вол), корова (карова), ловити (лавіць) і г. д.); уласна ўкраінскія словы, уласьцівыя ў асноўным украінскай мове (кисень (тлен), водень (вадатвор), мрія (мроя), зволікати (марудзіць), зайвий (лішні), байдуже (абыякава), примхи (прымхі), перекотиполе (павей) і г. д.); запазычаньні зь іншых славянскіх моваў[47][48][49] (зь беларускайрозкішний (раскошны), обридати (абрыднуць), нащадок (нашчадак), ззаду; з польскайперешкода (перашкода), недолугий (шалапутны), дощенту (дашчэнту), обіцяти (абяцаць), цікавий (цікавы), гасло (лёзунг), міць (імгненьне), шлюб, раптом (раптам); з чэскайбрама, огида (агіда), ярко (ярка), паркан, карк (карак); з сэрбскайхлопець (хлопец), з баўгарскайхрам, глава, владика (уладыка), сотворити (зьдзейсьніць); з царкоўнаславянскай мовы — приязнь (прыхільнасьць), злочин (злачынства)[50]), запазычаньні з розных цюркскіх моваў — кавун, тютюн (тытунь), запазычаньні з германскіх моваў — фарба, дах. Рэшту лексыкі складаюць позьнія запазычаньні, сярод якіх найбольш зь мёртвых клясычных моваў — старажытнагрэцкайогірок (агурок), троянда (ружа); лацінымета (мэта), раптом (раптам). За савецкім часам у лексычны склад увайшло шмат расеізмаў — копійка (капейка), вертоліт (верталёт). Апошнім часам лексычны склад актыўна папаўняецца запазычаньнямі з ангельскае мовы. Агульнае разьвіцьцё мовы адбываецца за кошт унутраных рэсурсаў украінскае мовы: новыя словы ўзьнікаюць на базе ўжо існых[51].

Антрапаніміка[f] ўкраінскай мовы зазнала моцны ўплыў хрысьціянства і грэцкай мовы.

Лексычна ўкраінская мова паўплывала на іншыя суседнія славянскія мовы, перш за ўсё на польскую[52] і расейскую літаратурныя мовы[g]. Да многіх моў сьвету ўвайшлі ўкраінскія словы[53]: «гопак», «козак», «стэп», «бандура», «борщ» (да польскай былі запазычаны ўкраінскія словы „hreczka”гречка, „chory”хворий, да расейскай «вареники»вареники, «пасека»пасека, «бублик»бублик, «подполковник»підполковник і інш.

Дыялекты

Мапа ўкраінскіх дыялектаў:

     Паўночная група

     Паўднёва-ўсходняя група

     Паўднёва-заходняя група

У сучаснай украінскай мове вылучаюць тры асноўныя дыялекты[54][55][56]:

  • паўночны (палескі) дыялект[57] — да паўночнага дыялекту належыць усходнепалеская, сярэднепалеская і заходнепалеская гаворкі[56]. На поўначы дыялекты мяжуюць зь пераходнымі ўкраінска-беларускімі дыялектамі Берасьцейшчыны і Піншчыны[58]. Гаворкі гэтых рэгіёнаў адрозьніваецца ў бок фанэтычнага зьмяшэньня ўкраінскай мовы з расейскаю і беларускаю мовамі.
  • паўднёва-заходні дыялект [59] — да паўднёва-заходняга дыялекту адносяцца валынская, падольская, надднястранская, надсянская, покуцка-букавінская, гуцульская, байкаўская, закарпацкая гаворкі[56]. Паўднёва-заходні дыялект адрозьніваецца значнай дыялектнай раздробленасьцю, абумоўленай іншамоўным уплывам (польскім, славацкім, вугорскім, румынскім), працяглым адасабленьнем тых ці іншых гаворак у межах розных дзяржаваў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, часткова геаграфічнымі ўмовамі (адноснай ізаляцыяй у горных раёнах Карпат). Фанэтычныя асаблівасьці: цьвёрды гук р: бура, гира, радно (літаратурна буря, гиря, рядно́ — бура, гіра, коўдра); канчатак замест і адсутнасьць даўжыні зычнага: житє, весілє, зілє (життя, весілля, зілля — жыцьцё, вясельле, зельле); адрозьненьні ў склонавых канчатках: батькови, ковальови, коньом, земльою, на поли (батькові, ковалеві, конем, землею, на полі — бацьку, кавалю, канём, зямлёю, на полі); канчатак -ий замест -ій: синий, третий (синій, третій — сіні, трэці).

Апроч таго да паўднёва-заходняга дыялекту некаторыя лінгвісты адносяць асобную русінскую мікрамову.

  • паўднёваўсходні дыялект[60] — да гэтага дыялекту належыць сярэднепадняпроўская, стэпавая і слабажанская гаворкі[56]. Гаворкі Сярэдняй Наддняпраншчыны ляглі ў аснову сучаснай украінскай літаратурнай мовы. Асаблівасьці: зьмяшэньне ў маўленьні безнаціскных е і и: сеило, веишневий, зеилений (літаратурна село, вешневий, зелений — сяло, вішнёвы, зялёны); канчаткі і ў 1-ай і 3-ай асобах: ходю́, носю́, хо́де, но́се (літаратурна ходжу, ношу, ходить, носить — хаджу, нашу, ходзіць, носіць).

Суржык

Асноўны артыкул: Суржык

Суржыкам называюць ненарматыўнае маўленьне ўкраінскаю, якое ўвабрала ў сябе элемэнты расейскае мовы — перш за ўсё лексычныя і ў меншай ступені марфалягічныя (фанэтыка і граматыка застаюцца ўкраінскімі).

Гэтая зьява ўзьнікла ў канцы XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў, калі асыміляцыйная палітыка Расейскай імпэрыі перапыніла разьвіцьцё стараўкраінскай пісьмовай традыцыі на захопленых землях усходняй Украіны[61]. Тэрмін «суржык» для абазначэньня моўнай зьявы пачалі выкарыстоўваць у першай чвэрці XX стагодзьдзя. Верагодна, гэты тэрмін паходзіць з народнае гаворкі, дзе ў літаральным сэнсе абазначаў сумесь розных відаў збожжа, а ў пераносным — чалавека зьмешанага паходжаньня[61].

Ва Ўкраіне суржык зьяўляецца варыятыўным і пазасыстэмным: адзін чалавек можа ўжываць у адным сказе і ўкраінскае слова, і расейскі аналяг. Па-за Ўкраінаю суржык можа ўнармавацца і перайсьці ў статус украінскага дыялекту (прыкладам зьяўляецца кубанская «бала́чка»).[Крыніца?]

Пры гэтым даць агульную характарыстыку суржыку вельмі цяжка з прычыны шырокай рэгіянальнай і індывідуальнай варыятыўнасьці. Нягледзячы на агульныя рысы, на індывідуальным узроўні суржыкамоўцы прымаюць розную колькасьць расеізмаў, ступень марфалягічнага скажэньня лексыкі таксама розная[61].

Фанэтыка

Асноўны артыкул: Фаналёгія ўкраінскай мовы

Украінская мова мае найбольшую колькасьць фанэмаў сярод славянскіх моваў — 48[62]:

Галосныя гукі

Галосных гукаў ва ўкраінскай мове шэсьць ([ɑ] — a, [ɛ] — e, [i] — i, [u] — y, [ɔ] — o, [ɪ] — и), акрамя таго ёсьць напаўгалосны [j] — й (паводле іншай клясыфікацыі гэта шчылінны санорны сярэднеязыкавы цьвёрдападнёбны мяккі зычны).

Украінскія галосныя — поўнага ўтварэньня. Яны вымаўляюцца дакладна і выразна як у націскной пазыцыі, так і ў ненаціскной, але ў ненаціскных пазыцыях вымаўляюцца прыкладна ўдвая карацей, і, як вынік, больш выразна, што найбольш прыкметна для галосных зь вельмі падобнымі артыкуляцыйнымі парамэтрамі. Аднак ва ўкраінскай мове няма кароткіх рэдукаваных галосных, ненаціскныя галосныя, гэтак жа як і націскныя зьяўляецца гукамі поўнага ўтварэньня.

Спалучэньне й з галоснай перадаюць адной літарай (я, є, ї, ю). Няма звыклай для беларускага альфабэту літары ё, на пісьме перадаецца спалучэньнем «йо», а таксама (толькі ў асобных дыялектах) спалучэньнем «йи».

Зычныя гукі

Большасьць зычных мае 3 разнавіднасьці: цьвёрды, мяккі (паляталізаваны) і доўгі, напрыклад: л, ль, лл або н, нь, нн. На пісьме разнавіднасьць зычнага звычайна абазначаюць наступным галосным. У асобных выпадках ужываюць асаблівы знак мяккасьці — ь і цьвёрдасьці — апостраф. Для пазначэньня даўгаты зычны пішуць двойчы запар.

Гукі d͡z (дз) і гук d͡ʒ (дж), як і ў беларускай мове, ня маюць адмысловых літараў для пазначэньня: кожны зь іх пазначаюць дзьвюма літарамі.

Ва ўкраінскай ёсьць доўгія зычныя гукі, якія зьяўляюцца рэалізатарамі дзьвюх аднолькавых зычных фанэмаў.

/nʲ/ знання (веды/[аў]) [znɑˈɲːɑ] [знан':а́]
/dʲ/ суддя (судзьдзя) [suˈɟːɑ] [суд':а́]
/tʲ/ життя (жыцьцё/[ця]) [ʒɪ̞ˈcːɑ] [жиет':а́]
/lʲ/ зілля (зельле/[ля]) [ˈzʲiʎːɑ] [з’і́л':а]
/t͡sʲ/ міццю (моцай) [ˈmʲit͡sʲːu] [м’і́ц':у]
/zʲ/ мотуззя (вяроўка/[кі]) [moˈtuzʲːɑ] [моуту́з':а]
/sʲ/ колосся (калосьсе/[ся] [kɔˈlɔsʲːɑ] [коло́с':а]
/t͡ʃ/ обличчя (твар/[ру]) [ɔˈblɪt͡ʃʲːɑ] [обли́ч’:а]
/ʒ/ збіжжя (збожжа) [ˈzbʲiʒʲːɑ] [зб’і́ж’:а]
/ʃ/ затишшя (зацішша) [zɑˈtɪʃʲːɑ] [зати́ш’:а]

У некаторых паўднёва-ўсходніх гаворках /rʲ/ таксама асыміляваў наступны /j/, утвараючы мяккі доўгі [rʲː], напрыклад пірря (пёры) [ˈpirʲːɐ] [п’і́р':а], літаратурна пір’я [ˈpirjɐ] [п’і́рйа].

Вымаўленьне

Асноўны артыкул: Артаэпія ўкраінскай мовы

Ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўленьне слоў і словазлучэньняў падпарадкоўваецца наступным правілам:

Галосныя гукі

  • Галосныя гукі ва ўкраінскай літаратурнай мове пад націскам вымаўляюцца выразна, дакладна: [нака́з], [го́рдість] (гонар), [у́сно] (вусна), [се́ла] (вёскі), [кри́ца] (сталь), [лі́вий] (левы). Для літаратурнай мовы характэрнае таксама выразнае вымаўленьне [а], [у], [і], [о] у ненаціскных складах: [малина] (маліна), [кувати] (куваць), [пішоў] (пайшоў), [молоко] (малако).
  • У ненаціскных складах [е] вымаўляецца з набліжэньнем да [и], а [и] гучыць падобна да [е]. Напрыклад: [сеило] (вёска), [теиче] (цячэ), [диевис] (глядзі). Аднак у залежнасьці ад месца ў слове, ад характару суседніх гукаў набліжэньне [е] да [и] і [и] да [е] не заўсёды аднолькавае. Перад складам з націскным [е] галосны [и] вымаўляецца як [еи], a галосны [е] перад складам з націскным [и] гучыць як [иі] [теихенький] (ціхенькі) [миіні] (мне). Ненаціскны [и] перад наступным [й] вымаўляецца выразна [добрий] (добры), [чеирвоний] (чырвоны)[63].

Зычныя гукі

  • Звонкія зычныя [дж], [дз], [дз'] ва ўкраінскай літаратурнай мове вымаўляюцца як адзіны гук, што адрозьнівае іх ад вымаўленьня гукаспалучэньняў [д] + [ж], [д] + [з], [д] + [ з '].
  • Шыпячыя зычныя [ж], [ч], [ш], [дж] перад галоснымі [а], [о], [у], [е], [и] і перад зычнымі вымаўляюцца ва ўкраінскай літаратурнай мове цьвёрда.
  • У маўленчым струмені зычныя гукі [ж], [ч], [ш] прыпадабняюцца наступным гукам [з], [ц], [з], а гукі [з], [ц], [з] прыпадабняюцца наступным [ж], [ч], [ш]. Вымаўляецца [звазься], [стезьці], [смієсься], [не муцься], [ріцьці], [зрішши], [жчепленьня], пішацца зважся (наважся), стежці (сьцежцы), смієшся (сьмяешся), не мучся (не пакутуй), річці (рэчцы), зрісши (павялічыўшыся), зчеплення (счапленьне).
  • У маўленчым струмені спалучэньне мяккага гуку [т '] зь мяккімі [з'] або [ц '] утварае падоўжаны мяккі гук [ц':] або [ц ']. Вымаўляецца [робиецьца], [тіцьці], [брацький], пішацца робиться (робіцца), тітці (цётцы), братський (братэрскі).
  • У маўленчым струмені звонкі гук [з] у спалучэньні зь іншымі зычнымі вымаўляецца звонка: [з]'їзд (зьезд), [з]боку, [з]года, лі[з]ти (лезьці), Моро[з]ко (Марозка). Прэфікс з, як прыназоўнік, перад глухім зычным пераходзіць у с-: вымаўляецца [сьцідити] пішацца зцідити (зцадзіць), вымаўляецца [ссушити] пішацца зсушити (засушыць). Зьмена прэфікса з- на с- замацоўваецца правапісам, калі прэфікс стаіць перад [к], [п], [т], [х], [ф]: сказати (сказаць), спитати (спытаць), стурбований (занепакоены), схилити (схіліць), сфотографувати (сфатаграфаваць).
  • У маўленчым струмені глухія зычныя перад звонкімі прыпадабняюцца да парных звонкіх, азванчаюцца: вымаўляецца [бородьба], але пішацца боротьба (барацьба), вымаўляецца [прозьба], але пішацца просьба, вымаўляецца [ходжби], але пішацца хоць би (хоць бы).
  • У маўленчым струмені зычныя [д], [т], [л], [н], [з], [с], [ц] — у спалучэньні зь мяккімі мякчэюць: [міцьнісьть], [пісьля] [сьвято] [гідьні], пішацца: міцність (моцнасьць), після (пасьля), свято (сьвята), гідні (годныя).
  • Зычны [в] у канцы склада, у пачатку слова перад зычным вымаўляецца як нескладовы гук [ў], які ня можа прыпадабняцца глухому зычнаму [ф]. У маўленчым струмені адбываецца чаргаваньне гукаў [у][в], [і][й], што дазваляе пазьбягаць непажаданага, цяжкага для вымаўленьня зьбегу зычных гукаў.
  • Чаргаваньне [у][в], [і][й] залежыць ад таго, якім гукам — зычным ці галосным — сканчаецца папярэдняе слова і пачынаецца наступнае: А скільки в[ў] нас багатства і щастя золотого (а колькі ў нас багацьця і шчасьця залатога).
  • У пачатку маўленьня перад словам, якое пачынаецца зычным гукам, вымаўляецца і адпаведна пішацца [у]: У лісі був, а дров не бачив[ў] (У лесе быў, а дроваў ня бачыў). Перад словам, якое пачынаецца з галоснага, гучыць зычны [в]: В[ў] автобусі ба­гато людей (у аўтобусе багата людзей). Чаргаваньне [у][в] у пачатку словаў залежыць ад значэньня слова. Правапіс замацоўвае напісаньне некаторых словаў толькі з [у] ці толькі з [в]: утиск (уціск), угруповання (групоўка), уряд (урад), указ (указ), влада (улада), власний (уласны), вплив (уплыў), вправа (управа [накірунак]), але зь іншым значэньнем — управа(управа [на кагосьці]), враження (уражаньне), але ура­ження (паражэньне), вступ (уступленьне), але уступ (уступ [прыступка]).

Граматыка

Словаўтварэньне

Ва ўкраінскай мове вылучаюць марфалягічныя і немарфалягічныя спосабы словаўтварэньня[64].

Да марфалягічных спосабаў адносяцца наступныя тыпы ўтварэньня[65].

  • суфіксальны (спосаб утварэньня словаў з дапамогай суфікса: гарячий → гаряченький (гарачы → гарачанькі), слухати → слухач (слухаць → слухач), вітер → вітерець (вецер → ветрык);
  • прыставачны (спосаб утварэньня словаў з дапамогай словаўтваральных прэфіксаў: давати → надавати (даваць → надаваць), хто → ніхто, в'язати → вив'язати (вязаць → зьвязаць);
  • прыставачна-суфіксальны (дазваляе ствараць словы адначасовым даданьнем да утваральнай асновы словаўтваральнга прэфіксу і суфікса: межа → безмежний (мяжа → бязьмежны), при дорозі → придорожній (пры дарозе → прыдарожны);
  • безафіксны (спосаб утварэньня словаў шляхам скарачэньня зыходнага слова: переходити → перехід (пераходзіць → пераход), нічний → ніч (начны → ноч);
  • складаньня асноваў і словаў (спосаб утварэньня словаў, пры якім дзьве і больш асновы аб'ядноўваюцца ў адно слова: хмари чесати → хмарочос (часаць хмары → хмарачос), синій + жовтий → синьо-жовтий (сіні + жоўты → сіня-жоўты).

Пры немарфалягічных спосабах утварэньне новага слова адбываецца:

  • празь зьліцьцё цэлага словазлучэньня: цього дня → сьогодні (сяго дня → сёньня), добра ніч → добраніч (добрая ноч → дабранач;
  • праз набыцьцё словам новага значэньня: корінь у рослин → коріньу математиці (корань у расьлін → кораньу матэматыцы); супутниклюдинасупутниккосмічний апарат (спадарожнікчалавек → спадарожніккасьмічны апарат);
  • шляхам пераходу адной часьціны мовы ў іншую: операційна (апэрацыйная), швидка (хуткая).

Яшчэ адной разнавіднасьцю словаўтварэньня зьяўляецца абрэвіяцыя: медсестра ← медична сестра (мэдсястра ← мэдычная сястра), ЛПУ ← Ліберальна партія України (ЛПУ ← Лібэральная партыя Ўкраіны), ДЕК ← державна екзаменаційна комісія (ДЭК ← дзяржаўная экзамэнацыйная камісія) і г.д.

Марфалёгія

Ва ўкраінскай мове традыцыйна вылучаюць дзесяць часьцін мовы[66][67]:

Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеньнік і дзеяслоў зьяўляюцца зьменнымі часьцінамі мовы (скланяюцца), іншыя часьціны зьяўляюцца нязьменнымі. Ва ўкраінскай мове вылучаюць сем склонаў[68]: (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, клічны) і два лікі (адзіночны і множны)[69]. Парны лік, які быў уласьцівы стараславянскай мове, толькі часам праяўляецца ў сучаснай украінскай мове[h], напрыклад, у творным склоне: очима, плечима (вачыма, плячыма), нароўні з очами, плечами (вачамі, плячамі)[70]. Існуе тры граматычныя роды: мужчынскі, жаночы і ніякі[71].

Назоўнік зьмяняецца па ліках, скланяецца:

Скланеньне назоўнікаў
Склон (укр.) Прыклад (укр.) Склон (бел.) Прыклад (бел.)
називний хто / що? брат, мова назоўны хто/што? брат, мова
родовий кого / чого? брата, мови родны каго / чаго? брата, мовы
давальний кому / чому? братові/у, мові давальны каму / чаму? брату, мове
знахідний кого / що? брата, мову вінавальны каго / што? брата, мову
орудний ким / чим? братом, мовою/й творны кім / чым? братам, моваю/й
місцевий о/на/у/по/ кому / чому? по браті/ові, у мові месны аб/па/на/па кім / чым? аб браце, у мове
кличний хто / що? брате, мово клічны (асобна не вылучаецца) браце[i],

Дзеяслоў мае 4 часы: цяперашнічитає (чытае), мінулычитав (чытаў), будучы, які мае тры формы: простую — читатиме (будзе чытаць / чытацьме), складзеную — буде читати (будзе чытаць) і даўномінулую — був читав (быў чытаў). Усе дзеясловы дзеляцца на два трываньні — закончанага і незакончанага. У мінулым часе дзеяслоў ня мае характарыстыкі асобы, затое мае характарыстыку роду[72]. Да дзеяслова таксама традыцыйна адносяць дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік[73].

Прыметнік — нязначная колькасьць прыметнікаў мужчынскага роду разам з агульнаўжывальнай поўнай формай мае кароткую (нязьменную) форму: ясен (ясны), дрібен (дробны), зелен (зялёны), повен(поўны), славен (слаўны), красен (красны), винен (вінны), потрібен (патрэбны), певен (пэўны), годен (годны), ладен (ладны), рад (рады)[j]. Поўныя формы прыметнікаў могуць мець не ўласьцівую ўкраінскай мове нясьціслую форму (толькі прыметнікі жаночага і ніякага роду, сустракаюцца ў асноўным ў народнай творчасьці і паэтыцы) у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага і множнага лікаў[74]: гарная (пекная), гарнеє (пекнае), гарнії (пекныя), синяя (сіняя), синєє (сіняе), синії (сініі); замест традыцыйнага ўжываньня гарна, гарне, гарні, синя, синє, сині.

Гісторыя

Аб паходжаньні і станаўленьні ўкраінскай мовы існуе шмат вэрсіяў [75], найбольш вядомыя зь якіх праславянская[76][77][78], старажытнаруская[79][80], паўднёваруская[81][82]. Паводле нядаўна апублікаванай гіпотэзы ўкраінскага мовазнаўцы К. Н. Цішчанка, украінская мова зьяўляецца вынікам інтэграцыі трох дыялектаў праславянскай мовы (палянскага, драўлянскага і севяранскага)[83].

Сярэднявечча

Файл:Слоўнік 1596 г. Лаўрына Зызанія Тустаноўскага.jpg
Аркуш зь першага слоўніка Лаўрэнція Зізанія (1596), зьлева словы на царкоўнаславянскай мове, справа — адпаведнікі «простай мовай»

Гісторыя ўкраінскай мовы пачынаецца ад праславянскага моўнага адзінства (да VI стагодзьдзя н. э.). Дакладна ўстаноўлена, што спэцыфічныя моўныя рысы ўкраінскай мовы сустракаюцца ўжо ў помніках XI-XII стагодзьдзяў, якія паходзяць з Паўднёвай Русі[84]. Яны сыстэматычна выяўляюцца ў помніках позьняга часу (XIV-XV стагодзьдзяў). Украінскі этнас фармаваўся ў нетрах Кіеўскай Русі, перш за ўсё на аснове насельніцтва Кіеўскага, Чарнігаўскага, Пераяслаўскага, Галіцкага і Валынскага княстваў. Кансалідацыі ўкраінскага народу, станаўленьню ягонай мовы перашкаджала тая акалічнасьць, што пасьля мангольскага нашэсьця ў XIII стагодзьдзі ўкраінскія землі ўваходзілі ў склад розных дзяржаваў. Так, Чарнігава-Севершчына, Падольле і Кіеўшчына зь Пераяслаўшчынай, а таксама вялікая частка Валыні належалі Вялікаму княству Літоўскаму з афіцыйнаю «рус[ь]кай», г. зн. агульнай старабеларуска-ўкраінскай мовай; Паўночная Букавіна стала часткаю Малдаўскага княства — тут таксама доўгі час усе дзяржаўныя справы вяліся на «рус[ь]кай» мове; частку Заходняй Валыні і Галічыну захапіла Польшча, а ЗакарпацьцеВугоршчына.

Асабліва вялікае значэньне для кансалідацыі ўкраінскага народу і ягонай мовы, разьвіцьця яго самасьвядомасьці і дзяржаўнасьці меў Кіеў. Гэты горад стаў магутным цэнтрам разьвіцьця і распаўсюду навукі, адукацыі і культуры, тут зарадзіліся ідэі народна-вызваленчай барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту. У 2-й палове XVI — 1-й палове XVII стагодзьдзяў украінцы засялялі ў асноўным Кіеўшчыну, Чарнігаўшчыну, Палтаўшчыну, Брацлаўшчыну (Падольле), Запорожжа, Валынь, Галічыну, Паўночную Букавіну і Закарпацкую Русь. У гэты час узмацняецца міграцыйны рух ўкраінцаў з захаду на ўсход — на поўдзень Кіеўшчыны, Брацлаўшчыну, левабярэжную Ўкраіну, Слабажаншчыну.

Характэрныя фанэтычныя, граматычныя і лексычныя рысы ўкраінскай народнай мовы ўвайшлі ў яе першую літаратурную форму — агульную старабеларуска-ўкраінскую літаратурную мову. У некаторых тагачасных пісьмовых помніках фіксуюцца такія напісаньня, як шість замест шесть, адбываецца чаргаваньне в з у (ужитивжити, утисквтиск), ужываюцца мясцовыя народныя словы (верховина — верхняя плынь ракі, грунь — пагорак, криничина — мясцовасьць, багатая на крыніцы, полонина — горная паша і інш.), юрыдычная тэрміналёгія (дідич, дідизна, займище, закоп, нащадок, осадити, податок) і інш.

З XV стагодзьдзя ва Ўкраіну пранікаюць рэфарматарскія ідэі, выкліканыя зьяўленьнем перакладаў эвангельскіх тэкстаў стараўкраінскаю (старабеларускаю) літаратурнаю мовай, якая з адзінафункцыянальнай (дзелавой) становіцца поліфункцыянальнай, што значна пашырае яе слоўнік і ўзбагачае выражэнчыя магчымасьці.

Новы і найноўшы час

На пачатку XVIII стагодзьдзя ўказам расейскага цара Пятра I ва Ўсходняй Украіне было забаронена друкаваць на ўкраінскай мове рэлігійную літаратуру. Гэта адбілася на кнігавыдавецкай справе ў цэлым. Украінская мова прымусова выцясьнялася расейскай[85]. Тым ня менш, украінская мова працягвала функцыянаваць на заходнеўкраінскіх землях, якія знаходзіліся ў складзе Аўстра-Вугоршчыны.

З канца XVIII стагодзьдзя зараджаецца новая ўкраінская літаратурная мова на народнай аснове. Такія ўкраінамоўныя пісьменьнікі як Іван Катлярэўскі, Тарас Шаўчэнка, Іван Франко, Панас Мірны, Міхайла Кацюбінскі, Леся Ўкраінка і іншыя сваёй творчасьцю ўзьнялі новую ўкраінскую літаратурную мову да ўзроўню агульнанароднай[86][87][88][89][90][91]. У 60-80-х гадох XIX стагодзьдзя разьвіцьцё ўкраінскай літаратурнай мовы штучна абмяжоўвалася царскімі забаронамі (Валуеўскі цыркуляр 1863, Эмскі акт 1876)[92][93].

З пачатку XX стагодзьдзя ўкраінская літаратурная мова была адзначана ня толькі ў мастацкай, але ў навуковай і публіцыстычнай літаратуры. Асабліва бурна яна разьвіваецца пасьля аднаўленьня ўкраінскай дзяржаўнасьці (1917) і практычна да канца 1-й трэці XX стагодзьдзя яна ўваходзіць ва ўсе сфэры грамадзкага жыцьця, стаўшы інструмэнтам асьветы, навукі і культуры, спрыяе росту новай украінскай інтэлігенцыі. І хоць у гады бальшавіцкіх рэпрэсіяў рабілася ўсё, каб замарудзіць працэс разьвіцьця ўкраінскай мовы[94][95], аднак зьнішчыць мову, укаранёную ў сыстэме адукацыі і культуры, сродках масавай інфармацыі, было ўжо немагчыма. Новы наступ на яе быў зьдзейсьнены ў часы застою — украінская мова пачала зьнікаць з навучальных установаў, навукі, іншых сфэраў грамадзкага жыцьця.

У 1989 годзе дзякуючы намаганьням патрыятычнай грамадзкасьці быў прыняты Закон УССР «Пра мовы ва Ўкраінскай ССР», які надаў украінскай мове статус дзяржаўнай. Гэты статус быў замацаваны ў Канстытуцыі Ўкраіны 1996 году.

Назвы

Файл:Шкільне свідоцтво з гімназії з руською мовою навчання 1932-33 роки.jpg
Школьнае пасведчаньне з гімназыі з «руськой мовой» навучаньня 1932—1933 гады

Назву «ўкраінская мова» ўжывалі, пачынаючы з XVI стагодзьдзя, для абазначэньня мовы паўднёварускіх зямель Рэчы Паспалітай, аднак да сярэдзіны XIX стагодзьдзя асноўнай назвай гэтай мовы была «рус[ь]кая мова»[k]. Гэта пачало ўносіць блытаніну з моманту далучэньня Ўкраіны да Масковіі (пазьней да Расейскай імпэрыі), бо расейцы пачынаючы з XVIII стагодзьдзя пачалі пазначаць сваю мову падобным прыметнікам (па-расейску: русский язык).

Пасьля пэўнага пэрыяду ваганьняў між тымі ці іншымі назвамі менавіта назва «ўкраінская мова» паступова перамагла ва ўсіх ўкраінскіх рэгіёнах.

У розны час, між іншага, мелі ўжытак наступныя назвы:

  • проста мова ў позьнім сярэднявеччы ў процівагу кніжнай[96];
  • маларасейская / маларуская мова ці паўднёварасейская / паўднёваруская гаворка ў Расейскай імпэрыі;
  • русінская мова (афіцыйна), рус[ь]кая мова (гутаркова) ў Аўстра-Вугоршчыне;
  • вуграрус[ь]кая або карпатарус[ь]кая гаворка ў Вугоршчыне[97].

Правапісныя нормы

«Рукописна азбука велика» (1861) Т. Шаўчэнкі, складзена украінскага правапісным варыянтам 1876-1905 гадоў.

З XVIII стагодзьдзя існавалі і канкуравалі некалькі сыстэм украінскага правапісу (да 50-ці рознай ступені распаўсюджанасьці, у тым ліку і чыста індывідуальныя[98]) з розным складам альфабэту і заснаваныя на розных прынцыпах. Іх можна падзяліць на тры асноўныя групы:

  • (Паў)-фанэтычныя сыстэмы на аснове кірыліцы :
  • правапіс І. Катлярэўскага (1798): пераходны ад этымалягічнага да фанэтычнага;
  • правапіс граматыкі А. Паўлоўскага (1818): гук [i] незалежна ад паходжаньня перадаецца цераз і, [je], ['е] цераз ѣ, [jo], ['о] цераз іô, [g] цераз кг; няма и;
  • правапіс слоўніка Бялецкага-Насенка (1840-я);
  • афіцыйны варыянт ўкраінскага правапісу 1876-1905 гадоў у Расейскай імпэрыі (на ім пісаў свае вершы, між іншага, Т. Шаўчэнка): максымальна набліжаны да дарэформеннга расейскга правапісу, існавалі літары ы, ъ, не існавала є, ї, апострафа.
  • Этымалягічныя сыстэмы:
  • сыстэма Максімовіча - «максімовічэўка» (1827);
  • закарпацкі правапіс (да 1940-х).
  • Фанэтычныя сыстэмы на аснове зьмененага альфабэту:
  • правапіс «Русалкі Днястровай» (1837): и, i, ѣ, є, џ, ў; няма ы, ъ;
  • сыстэма П. Куліша - «кулішоўка» (1850-я): і, i, е, є, разьдзяляльны ъ; g або ґ; няма ы;
  • сыстэма М. Драгаманава - «драгаманаўка» (1870-я): і, i, j; няма ѣ, ю, я, ш, ы, ъ;
  • сыстэма Я. Жэляхоўскага - «жэляхоўка» (1886): склад альфабэту тоесны цяперашняму ўкраінскаму;
  • цяперашні ўкраінскі афіцыйны правапіс (слоўнік Б. Грынчанка (1907-1909), афіцыйныя зводы артаграфіі 1921, 1928, 1933, 1946, 1960, 1990, 1993 гадоў[99].
  • у 19281933-я гады афіцыйна існаваў так званы «Харкаўскі правапіс»[l] (па назьве тагачаснай сталіцы Украіны Харкава), называны таксама «скрыпнікаўскім» (па прозьвішчы аднаго з аўтараў правапіснага зводу М. Скрыпніка). З канца 1930-х гадоў пачынаецца плянамернае зьбліжэньне ўкраінскага правапісу з расейскім і адначасовае выцясьненьне польскіх запазычаньняў. Новы правапіс, які ўвайшоў у абарот яшчэ да вайны, замацоўваецца рэформай 1946 году У той жа час, «Харкаўскі правапіс», больш блізкі да нормаў галіцкіх гаворак, працягвае выкарыстоўваць украінская дыяспара за мяжой аж да цяперашняга часу.

Распаўсюджанасьць

Геаграфія распаўсюджаньня

Геаграфічна тэрыторыя распаўсюджаньня ўкраінскай мовы разьмяшчаецца між арэалам распаўсюджаньня расейскай мовы на паўночным усходзе (пазьней таксама і на ўсходзе), беларускай на поўначы, польскай і славацкай на захадзе, баўгарскай на паўднёвым-захадзе. Зь неславянскіх моваў украінская прыкладна ад 895 году мяжуе на захадзе з вугорскай, якая належыць да фіна-вугорскай сям’і, на паўднёвым захадзе з румынскай і ейных малдаўскіх гаворак (раманская група), якія прынамсі з XIII стагодзьдзя разарвалі непасрэдны кантакт між украінскай і баўгарскай мовамі; да 1945 году і з пачатку 90-х гадоў XX стагодзьдзя таксама і з крымскататарскай мовай, якая належыць да цюрскай моўнай сям’і.

Раней кантакты ўкраінскай мовы зь цюрскімі былі больш моцныя і разнастайныя: печанегі (X-XI стагодзьдзі), полаўцы (XIXIII стагодзьдзі) і татары (ад XIII стагодзьдзя) межавалі зь ёй на ўсходзе і паўднёвым усходзе, а часам пранікалі і ўглыб украінскай тэрыторыі, туркі межавалі з украінскімі землямі на поўдні (асабліва ў XVIIXVIII стагодзьдзях). У асобных рэгіёнах украінская мова мела цесныя кантакты таксама з румынскай (Букавіна, Паўночная Бэсарабія, Буджак, Прыднястроўе), вугорскай (Закарпацьце), славацкай (Прашыўшчына ў Славакіі) і беларускай (Берасьцейшчына, Чарнігаўшчына) мовамі. Кантакты зь нямецкімі, армянскімі, сэрбскімі і іншымі народамі былі абмежаваныя ў часе і тэрытарыяльна[100].

Колькасьць носьбітаў

Украінская мова як родная па абласьцёх, вынік перапісу 2001 году.

Украінская мова зьўляецца роднай мовай украінцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Ўкраіны (па перапісе 2001 году роднай яе лічылі 32 млн 600 тыс. чалавек — 67,5% насельніцтва Украіны, і 85,2% этнічных ўкраінцаў[101]) і за межамі Украіны: ў Расеі (валодае 1 млн 800 тыс. чалавек [102]), Малдове (без уліку Прыднястроўя ўкраінская зьяўляецца роднай для 181 тыс. чалавек[103][104], Канадзе (валодае 174 тыс. чалавек[105]), ЗША (129 тыс. носьбітаў[106]), Казахстане (размаўляюць украінскай 128 тыс. чалавек[107]), Беларусі (роднай называе 116 тыс. чалавек[108][109]), Румыніі (57 тыс. носьбітаў[110]), Польшчы (23 тыс. чалавек, якія стала пражываюць на тэрыторыі Польшчы[111] і ад 20 да 450 тыс. чалавек зь ліку працоўных эмігрантаў[112][113]), Бразыліі (ня менш за 17 тыс. носьбітаў), Славаччыне (11 тыс. чалавек, якія назвалі сваю мову ўкраінскай[114] і 24 тыс. чалавек, якія назвалі сваёй мовай русінскую[115]) і іншых краінах.

Украінская мова займае па колькасьці яе носьбітаў, паводле розных крыніц, 25[116] або, магчыма, 22 месца[117] у сьвеце. Яна таксама трэцяя[116] або другая[117] па распаўсюджанасьці сярод славянскіх моваў. Па розных ацэнках у сьвеце ў цэлым на ўкраінскай мове размаўляе ад 41 млн[1] да 45 млн чалавек[118].

Статус

Да 1990-х гадоў украінская мова больш за 350 год знаходзілася пад забаронай ці ў прыгнечаным становішчы, зазнала рэпрэсіі й ня мела паўнапраўнага дзяржаўнага статусу ў тых краінах, у склад якіх уваходзілі ўкраінскія землі[m].

Ранейшыя часы

Украінская мова была дзяржаўнай ці рэгіянальнай, між іншым, у такіх дзяржавах і адміністрацыйных суб'ектах, як:

Сучаснасьць

Надпіс украінскаю «Придністровський Республіканський Банк» , грошы Прыднястроўя.

У адпаведнасьці з артыкулам 10 (Разьдзел I — «Агульныя палажэньні») Канстытуцыі Ўкраіны[125], украінская мова зьяўляецца адзінай дзяржаўнай мовай Украіны.

У адпаведнасьці з артыкулам 12 Канстытуцыі непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, украінская мова, нароўні з малдаўскай і расейскай, зьяўляецца адной з трох афіцыйных моў ПМР[4].

За межамі Ўкраіны і Прыднястроўя статус украінскай мовы рэгулюе «Эўрапейская хартыя рэгіянальных моў»[6].

Статус рэгіянальнай мовы:

  • Жудзец Марамурэш
    • 7 камунаў
  • Жудзец Сучава
    • 3 камуны
  • Жудзец Караш-Сэвэрын
    • 2 камуны
  • Жудзец Тыміш
    • 2 камуны
  • 18 населеных пунктаў
  • 68 населеных пунктаў (русінская)

Мова нацменшасьці:

Рэлігійныя ўстановы і цэрквы

  • Праваслаўныя цэрквы

Паводле артыкула 14 разьдзела II «Памесны Сабор» Статуту аб кіраваньні Украінскай праваслаўнай царквой Кіеўскага патрыярхату[прыбраць шаблён] яе афіцыйнай мовай сабору і вядзеньня пратаколаў зьяўляецца ўкраінская мова[129]. Таксама ўкраінская выкарыстоўваецца як мова набажэнстваў, навучаньня, пропаведзяў, тэалягічнай і царкоўнай літаратуры[130]

З 1919 году ўкраінская мова нароўні з царкоўнаславянскай зьяўляецца мовай набажэнстваў ва Ўкраінскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве(uk)[131].

Украінская мова выкарыстоўваецца для правядзеньня набажэнстваў у некаторых парафіях Украінскае Праваслаўнае Царквы маскоўскага патрыярхату, якая ўваходзіць у склад Расейскай Праваслаўнай Царквы на правах самаўраднай царквы з правамі шырокай аўтаноміі[132].

Украінская мова нароўні з ангельскай выкарыстоўваецца ва Ўкраінскай праваслаўнай царкве Канады, якая зьяўляецца самаўраднай царквой у складзе Канстантынопальскай праваслаўнай царквы[133]

Украінскія супольнасьці Польскай Праваслаўнай Царквы ўжываюць украінскую мову ў чытаньні Сьвятога Пісаньня і ў пропаведзі[134].

  • Ватыкан, Сьвяты Прастол і Каталіцкая Царква

Паводле першага пункту «Рашэньняў і пастаноў ухваленых Сынодам Біскупаў Украінскае Грэка-Каталіцкай Царквы, які адбыўся ў Рыме ў дні з 24 верасьня па 8 кастрычніка 1939 году» Украінская грэка-каталіцкая царква ў сваім набажэнстве выкарыстоўвае ўкраінскую мову, хоць яе афіцыйнай літургічнай мовай зьяўляецца царкоўна-славянская[135].

Міжнароднае тэле- і радыёвяшчаньне

Украінская мова выкарыстоўваецца шэрагам міжнародных дзяржаўных тэлеканалаў, сярод іх:

  • Сьцяг Украіны Закарпацкая абласная дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Тиса-1» — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 1968 годзе[n][136].
  • Сьцяг ЗША Голас Амэрыкі — амэрыканскі дзяржаўны тэлеканал, вяшчае на ўкраінскай мове з 1933 году[137].
  • Сьцяг Украіны УТР (Дзяржаўная тэлерадыёкампанія Сусьветная служба «Українське телебачення і радіомовлення») — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 2003 годзе[138].
  • Euronews — тэлеканал Эўрапейскага вяшчальнага саюзу, вядзе вяшчаньне на ўкраінскай мове з 2009 году[139].
  • Сьцяг Украіны Перший Ukraine — украінскі дзяржаўны тэлеканал, заснаваны ў 2012 годзе[140].

Таксама ўкраінскаю вядуць сваё вяшчаньне такія прыватныя міжнародныя тэлеканалы, як: Міжнародны славянскі канал, Інтер +, 1+1 International.

Украінскаю моваю вядзе радыёвяшчаньня шэраг дзяржаўных міжнародных радыёстанцыяў, сярод якіх:

  • Сьцяг Ватыкану Радыё Ватыкан — дзяржаўнае радыё Ватыкану, вядзе радыёвяшчаньне на ўкраінскай мове з 1939 году[141][142].
  • Сьцяг Румыніі Сусьветная служба Радыё Румынія — дзяржаўнае радыё Румыніі, вядзе радыёвяшчаньне на ўкраінскай мове з 1941 году (рэгулярныя перадачы з 1994 году)[141][143].
  • Сьцяг краіны або тэрыторыі Радыё Прыднястроўя — дзяржаўнае радыё непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі, створанае ў 1991 годзе[144].
  • Сьцяг Польшчы Польскае радыё для замежжа — дзяржаўнае радыё Польшчы, вядзе радыёвяшчаньне на ўкраінскай мове з 1992 году[141][145].
  • Сьцяг Расеі Голас Расеі — дзяржаўнае радыё Расеі, вядзе радыёвяшчаньне на ўкраінскай мове з 2003 году (праграма «Мая Ўкраіна» Нацыянальнага радыё Ўкраіны, уласнае вяшчаньне з 2009 году)[141][142].
  • Сьцяг Кітаю Міжнароднае радыё Кітаю — дзяржаўнае радыё КНР, украінскамоўны сайт быў запушчаны ў 2008 годзе[142].

Таксама ўкраінскаю моваю вядуць міжнароднае радыёвяшчаньне прыватныя радыёстанцыі, такія як: Радыё Свабода, ТрансСусьветнае радыё — Украіна, Голас Бібліі, Радыё Тэос, Адвэнтысцкае сусьветнае радыё — Голас Надзеі.

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ Жудзец — назва паветаў у Румыніі.
  2. ^ Глядзіце таксама Сьпіс моў па колькасьці носьбітаў (анг.).
  3. ^ Тут і далей курсівам пазначаны ўкраінскія словы паводле афіцыйнага ўкраінскага правапісу, у дужках — беларускія пераклады, акрамя выпадкаў поўнага супадзеньня ў напісаньні.
  4. ^ Астатнія літары ўкраінскага альфабэту пазначаюцца і вымаўляюцца гэтаксама як і ў беларускай мове.
  5. ^ Глядзіце таксама сьпіс Сўодэша для славянскіх моў Swadesh lists for Slavic languages  (анг.)
  6. ^ Антрапаніміка — тут: украінскія імёны
  7. ^ Абумоўлена перш за ўсё даволі працяглым знаходжаньнем украінскіх зямель у складзе гэтых суседніх дзяржаў.
  8. ^ Гэтаксама як і ў сучаснай беларускай мове.
  9. ^ Нягледзячы на тое, што асобна клічны склон у беларускай мове не вылучаюць, у ёй захаваўся шэраг слоў з падобнаю клічнаю формаю.
  10. ^ Калі-некалі, асабліва ў мастацкай літаратуры, падобныя кароткія формы дзеепрыметнікаў сустракаюцца і ў беларускай мове: патрэбен, красен, вінен і г.д.
  11. ^ Руская мова — гэтую назву ў той час ужывалі і да мовы сучасных беларускіх зямель.
  12. ^ Шмат зь якіх пунктаў граматыкі і правапісных правілаў харкаўскага правапісу блізкія да нормаў тарашкевіцы.
  13. ^ У Рэчы Паспалітай ад 1614 году, калі польскай мовай замест кніжнай ўкраінска-беларускай упершыню быў складзены Літоўскі статут, да часоў развалу СССР, калі ўкраінскай мове быў нададзены статус афіцыйнай ва Ўкраіне.
  14. ^ Тут і далей: вяшчае на ўкраінскай мове з моманту стварэньня (калі не ўказана асобна іншага).

Крыніцы

  1. ^ а б «Ethnologue», 13 выданьне.  (анг.)
  2. ^ Статыстыка моў з сайту «ethnologue.org».  (анг.)
  3. ^ Апытаньне цэнтру эканамічных і палітычных дасьледваньняў ім. А. Разумкова.  (рас.)
  4. ^ а б Конституція ПМР.  (рас.)
  5. ^ а б Закон № 173 от 22.07.2005 об основных положениях особого правового статуса населенных пунктов левобережья Днестра (Приднестровья). Статья 6  (рас.)
  6. ^ а б в г д е ё ж з і к List of declarations made with respect to treaty No. 148 (Status as of: 21/9/2011) // Council of Europe. Рэгулюецца «Эўрапейскай хартыяй рэгіянальных моў»  (анг.)
  7. ^ HOTARARE nr. 1.206 din 27 noiembrie 2001 pentru aprobarea Normelor de aplicare a dispozitiilor privitoare la dreptul cetatenilor apartinand unei minoritati nationale de a folosi limba materna în administratia publica locala, cuprinse în Legea administratiei publice locale nr. 215/2001
  8. ^ а б У Словаччині збільшиться кількість населених пунктів, де офіційно вживатиметься мова нацменшин — Karpatnews  (укр.)
  9. ^ а б Украінская мова ў Харватыі.  (анг.)
  10. ^ а б National Minorities Policy of the Government of the Czech Republic  (анг.)
  11. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 2022. — ISSN 1946-9675
  12. ^ С. Я. Єрмоленко Історія української літературної мови // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  13. ^ Іван Огієнко. Історія української літературної мови.  (укр.)
  14. ^ Історичний розвиток української мови.  (укр.)
  15. ^ Конституція України // ст. 10-я  (укр.)
  16. ^ О. I. Скопненко Українська мова в Білорусі // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  17. ^ Н. П. Прилито. Українська мова в Молдові // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  18. ^ Убийвовк H. Українська мова в Придністров'ї: минуле і перспективи // «Мово­знавство. Доповіді та повідомлення на IV Міжнар. конгресі україністів». К., 2002  (укр.)
  19. ^ Й. O. Дзендзелівський Українська мова в Польщі // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  20. ^ Н. П. Прилито. Українська мова в європейській частині Росії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  21. ^ Н. П. Прилито. Українська мова в Сибіру та на Далекому Сході // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  22. ^ C. В. Семчинський. Українська мова в Румунії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  23. ^ Й. О. Дзендзелівський. Українська мова у Словаччині // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  24. ^ С. Ф. Клименко, В. В. Степаненко. Українська мова в Казахстані // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  25. ^ P. П. Зорівчак. Українська мова у Великій Британії // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  26. ^ Р. П. Зорівчак. Українська мова в Канаді // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  27. ^ Р. П. Зорівчак. Українська мова у США // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  28. ^ Сучасна українська мова : Підручник / Пономарів О. Д., Різун В. В., Шевченко Л. Ю. та ін.; за ред. Пономарева О. Д. — вид.2-ге —К. : Либідь , 2001 — 400 с. — ISBN 966-06-0173-5. — стор. 5  (укр.)
  29. ^ Васенко Л. А., Дубічинський В. В., Кримець О. М. Фахова українська мова. Центр учбової літератури — К., 2007. — стор. 7  (укр.)
  30. ^ C. В. Семчинський. Генеалогічні класифікація мов // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  31. ^ Правда про походження української мови.  (укр.)
  32. ^ Беларуска-украінскіе ізалексы. — Мінск, 1971. — 125 с.
  33. ^ Сцяцко П. У. Словаутваральныя регіяналізмы беларускай мовы, агульные з украінскай мовай // Проблеми дослідження діалектної лексики і фразеології української мови. Тези доповідей. — Ужгород, 1978. — С. 66-67.
  34. ^ Янкова Т. С. Із спостережень над перехідними говірками між українською та білоруською мовами (за матеріалами фразеології) // Праці ХІІ Республіканської діалектологічної наради. — К.: Наук. думка, 1971. — С. 382—388.  (укр.)
  35. ^ Бузук П. Взаємовідносини між укр. та білорус. мовами. «Зап. Істор.-філол. відділу УАН», 1926, кн. 7 — 8  (укр.)
  36. ^ Гумецька Л. Л. Уваги до укр.-білорус. мовних зв’язків періоду XIV — XVII ст. // Дослідження з укр. та рос. мов. К., 1964  (укр.)
  37. ^ Анічэнка У. В. Беларус.-укр. пісьмовамоўныя сувязі. Менск, 1969
  38. ^ С. В. Семчинський Типологічна класифікація мов // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  39. ^ Віталій Мітченко. Мистецтво скоропису в просторі українського бароко  (укр.)
  40. ^ Всероссийский «словарь-толкователь» / Под ред. В. В. Жукова. — 1-е изд. — СПб.: А. А. Каспари, 1893—1895. — Т. 1. — С. 445.  (рас.)
  41. ^ Ігор Чорновол. Латинка в українському правописі: ретроспектива і perspektyva
  42. ^ «Мови Європи: відстані між мовами за словниковим складом.» (укр.)
  43. ^ Мови Європи: відстані між мовами за словниковим складом.  (укр.)
  44. ^ Українська мова серед інших слов’янських: етнологічні та граматичні параметри: Монографія / О. Царук. — Дніпропетровськ: Наука і освіта, 1998. — 324 с  (укр.)
  45. ^ Тимошенко П. Д. Засоби милозвучності (евфонії) української мови. УМШ, 1952, № 4  (укр.)
  46. ^ Тимченко Є. Вокатив і інструменталь в українській мові. — К.:ДУАН, 1926.  (укр.)
  47. ^ Етимологічний словник української мови: У 7 т. / Редкол. О. С. Мельничук (голов. ред.) та ін. — К.: Наук. думка, 1983 — . — ISBN 966-00-0816-3. Т. 5: Р — Т / Уклад.: Р. В. Болдирєв та ін. — 2006. — 704 с. ISBN 966-00-0785-X. — стор. 27-28  (укр.)
  48. ^ Запозичення до української мови.  (укр.)
  49. ^ Історія запозичення слів до українського словника.  (укр.)
  50. ^ Старослов'янізми.  (укр.)
  51. ^ Українська мова.  (укр.)
  52. ^ Харченко І. До проблеми польсько-українських мовних зв’язків  (укр.)
  53. ^ З ЕНЦИКЛОПЕДІЇ «УКРАЇНСЬКА МОВА»  (укр.)
  54. ^ Жилко Ф. Т. Нариси з діалектології української мови. К., 1966;  (укр.)
  55. ^ Бевзенко С. П. Українська діалектологія. К., 1980  (укр.)
  56. ^ а б в г Атлас української мови у 3-ох томах  (укр.)
  57. ^ Никончук М. В. Північне наріччя // Українська мова: Енциклопедія. — Киев: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  58. ^ Дыякталагічны атлас беларускай мовы. Менск, 1963
  59. ^ Гриценко П. Е. Південно-західне наріччя // Українська мова: Енциклопедія. — Киев: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  60. ^ Железняк М. Г. Південно-східне наріччя // Українська мова: Енциклопедія. — Киев: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  61. ^ а б в Лариса Масенко. Суржик: між мовою і язиком. Київ, 2011  (укр.)
  62. ^ Коструба П. П.  Фонологічна система української літературної мови. Чергування фонем і його функції // Сучасна українська літературна мова. Вступ. Фонетика / Відп. ред. М. А. Жовтобрюх. — К., 1969.  (укр.)
  63. ^ Тоцька Н. І. Сучасна українська літературна мова. Фонетика, орфоепія, графіка, орфографія. — К., 1981  (укр.)
  64. ^ Словотвір сучасної української літературної мови. К., 1979.  (укр.)
  65. ^ Клименко Н. Ф. Система афіксального словотворення сучасної української мови. К., 1973  (укр.)
  66. ^ Жовтобрюх М А., Кулик Б. М. Курс сучасної української літературної мови. — К., 1965. — Ч. І.  (укр.)
  67. ^ Вихованець І. Р. Части­ни мови в семантико-граматичному аспекті. К., 1988  (укр.)
  68. ^ Вихованець І. Р. Система відмінків української мови. К., 1987  (укр.)
  69. ^ І. Р. Вихованець. Відмінювання // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  70. ^ М. А. Жовтобрюх. Двоїна // Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9  (укр.)
  71. ^ Самійленко С. П. Категорія роду // Українська мова і література в школі. — 1965, № 10; 1966, № 5 (укр.)
  72. ^ Русанівський В. М. Дієслово // Безпояско О. К., Городенська К. Г., Русанівський В. М. Граматика української мови: Морфологія. — К.: Либідь, 2003  (укр.)
  73. ^ Гнатюк Г. М. Дієприкметник у сучасній українській літературній мові. — К., 1982  (укр.)
  74. ^ Пронь К. Л. Нестягнені форми прикметників в українській мові // Українська мова і література в школі. — 1972. — № 7  (укр.)
  75. ^ Онуфрієнко Г. С., Хваткова С. О. Проблема походження й періодизації української мови в концепціях і гіпотезах ХХ століття: Зб. наук. пр. VI Всеукр. наук.-практ. конф. «Державна етнонаціональна політика: правовий та культурологічний аспекти в умовах Півдня України» / Під заг. ред. М. В. Дєдкова. — Запоріжжя: Облдержадміністрація, ЗНТУ, 2005.  (укр.)
  76. ^ Півторак Г. П. Українці — звідки ми і наша мова. — К., 1993.  (укр.)
  77. ^ Німчук В. В. Аспекти дослідження етноглотогенезу українців // Пам'ятки писемності східнослов'янськими мовами ХІ-XVIII ст. — К., 1995  (укр.)
  78. ^ Півторак Г. П. Хронологічні межі формування української мови як мовної системи // Пам'ятки писемності східнослов'янськими мовами ХІ-XVIII ст. — К., 1995.  (укр.)
  79. ^ Шахматов А. А. Очерк древнейшего периода истории русского языка.  (укр.)
  80. ^ Шахматов О. О., Кримський А. Ю. Нариси з історії української мови та хрестоматія з пам'ятників письменської староукраїнщини ХІ-XVIII вв. // Короткий нарис історії української мови. — К., 1924.  (укр.)
  81. ^ Житецький П. Г. Очерк звуковой истории малоруського наречия. — К., 1876.  (укр.)
  82. ^ Потебня А. А. К истории звуков руського язика. — Воронеж, 1876.  (укр.)
  83. ^ Тищенко К. Н. Правда про походження української мови  (укр.)
  84. ^ Франко І. Студії над найдавнішим київським літописом. // Франко І. Зібрання творів, т. 6. К., 1976  (укр.)
  85. ^ І. В. Діяк. У братніх обіймах. (Українська мова в Російській імперії) // Українське відродження або нова русифікація (2000)
  86. ^ Левченко Г. А. Нариси з історії української літературної мови першої половини XIX ст. К.-Х., 1946.  (укр.)
  87. ^ Білодід І. К. Т. Г. Шевченко в історії укр. літ. мови. К., 1964.  (укр.)
  88. ^ Білодід I. K. Каменяр українського слова. K., 1966.  (укр.)
  89. ^ Тимошенко П. Д. Хрестоматія мат-лів з історії української літературної мови, ч. 2. К., 1961.  (укр.)
  90. ^ Грицютенко І. Є. Питання розвитку української літературної мови XIX ст. у висвітленні Панаса Мирного. УМШ, 1957, № 5;  (укр.)
  91. ^ Статєєва В. І Українські письменники про проблеми літературної мови та мовознавства кінця XIX — поч. XX ст. Ужгород, 1997.  (укр.)
  92. ^ Національні процеси в Україні. Історія і сучасність. — К., 1997. — Ч. 1. — С.260-261.  (укр.)
  93. ^ Грушевский М. Очерк истории украинского народа. — К., 1991. — С. 332—333.  (рас.)
  94. ^ Мовна політика в УРСР: історія лінгвоциду // Українська мова у ХХ сторіччі: історія лінгвоциду. Документи і матеріали. За ред. Л. Масенко. К.: Вид. дім Києво-Могилянська академія — 2005.  (укр.)
  95. ^ Дзюба І. М. Інтернаціоналізм чи русифікація? — К. : Видавничий дім «KM Academia», 1998, — с. 276  (укр.)
  96. ^ Вс. Иванов. Славянские диалекты в соотношении с другими языками Великого княжества Литовского  (рас.)
  97. ^ Національна свідомість закарпатських українців у ХХ столітті. Павло Чучка  (укр.)
  98. ^ Український правопис. Київ: Наукова думка, 1993. С. 3  (укр.)
  99. ^ [http://izbornyk.org.ua/pravopys/pravopys2012.htm УКРАЇНСЬКИЙ ПРАВОПИС). (укр.)
  100. ^ Історична фонологія української мови. Ю. Шевельов.  (укр.)
  101. ^ Всеукраїнський перепис населення 2001 р.  (укр.)
  102. ^ Всероссийская перепись населения 2002 г.  (рас.)
  103. ^ Перепись населения Молдовы 2004 р.  (рум.),  (рас.),  (анг.)
  104. ^ Національності Молдови за регіоном.  (рум.)
  105. ^ Перапіс насельніцтва Канады 2006 году  (анг.)
  106. ^ Перапіс насельніцтва ЗША 2000 г.  (анг.)
  107. ^ Колькасьць украінцаў, якія валодаюць украінскаю моваю ў Казахстане.  (анг.)
  108. ^ Марына Носава. За студзень—ліпень 2009 года колькасьць насельніцтва Беларусі зьменшылася на 12,9 тысячы чалавек // БелаПАН, 26 жніўня 2009 г. Праверана 5 чэрвеня 2013 г.
  109. ^ Большасьць насельніцтва карыстаецца расейскай мовай, але і беларуская нам родная // Зьвязда : Газэта. — 19 верасьня 2009. — № 177 (26535). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  110. ^ Нацыянальны перапіс насельніцтва 2002 г.  (анг.)
  111. ^ Польскі перапіс насельніцтва 2002 г.  (пол.)
  112. ^ Мовы меншасьцяў Польшчы.  (анг.)
  113. ^ Трудова міграція українців за кордон.  (укр.)
  114. ^ Мовы меншасьцяў у Славаччыне.  (анг.)
  115. ^ Сайт амбасады Ўкраіны ў Славаччыне.  (анг.)
  116. ^ а б 30 найбуйнейшых моў сьвету.  (анг.)
  117. ^ а б Мови світу за демографічною потужністю.  (укр.)
  118. ^ Про українську мову на сайті МЗС України.  (укр.)
  119. ^ Заруба В.М. Історія держави і права України  (укр.)
  120. ^ Закон Української Національної Ради про уживання української мови у внутрішнім і зовнішнім урядуванні державних властей і урядів, публічних інституцій і державних підприємств у Західній області Української Народної Республіки  (укр.)
  121. ^ В.Я Марковський ПРАВОВИЙ СТАТУС УКРАЇНСЬКОЇ МОВИ В АВСТРО-УГОРСЬКІЙ ІМПЕРІЇ  (укр.)
  122. ^ Василь Офіцинський ДИСТРИКТ ГАЛИЧИНА (1941-1944)  (укр.)
  123. ^ Рішення Конституційного Суду України щодо застосування державної мови органами державної влади, органами місцевого самоврядування та використання її у навчальному процесі в навчальних закладах України  (укр.)
  124. ^ З 1 червня українська — офіційна мова у Сербії  (укр.)
  125. ^ Конституція України.  (укр.)
  126. ^ Predpis č. 184/1999 Z. z. Zákon o používaní jazykov národnostných menšín  (слав.)
  127. ^ Статут Аутономне Покрајине Војводине  (сэрб.)
  128. ^ Украінская мова ў Харватыі.  (анг.)
  129. ^ СТАТУТ ПРО УПРАВЛІННЯ УКРАЇНСЬКОЇ ПРАВОСЛАВНОЇ ЦЕРКВИ КИЇВСЬКИЙ ПАТРІАРХАТ  (укр.)
  130. ^ Патріарх Філарет: Київський Патріархат проти другої державної мови — Релігійно-інформаційна служба України  (укр.)
  131. ^ Українська Автокефальна Православна Церква — Ближче до Бога, грудень 8, 2011  (укр.)
  132. ^ В УПЦ (МП) готові перейти на українську мову Богослужінь — Релігійно-інформаційна служба України  (укр.)
  133. ^ Українська Православна Катедра Святої Софії  (укр.)
  134. ^ Польська православна церква стає … польськомовною — Автокефалія  (укр.)
  135. ^ Феномен літургійної мови — Релігійно-інформаційна служба України  (укр.)
  136. ^ Про нас — Тиса  (укр.)
  137. ^ Про нас — Голос Америки  (укр.)
  138. ^ Державна телерадіокомпанія „Всесвітня служба „Українське телебачення і радіомовлення”  (укр.)
  139. ^ Мовлення — Euronews  (укр.)
  140. ^ Перший Ukraine. Про канал  (укр.)
  141. ^ а б в г МІЖНАРОДНЕ РАДІОМОВЛЕННЯ УКРАЇНСЬКОЮ МОВОЮ. З ІСТОРІЇ  (укр.)
  142. ^ а б в МІЖНАРОДНЕ РАДІОМОВЛЕННЯ УКРАЇНСЬКОЮ МОВОЮ. РАДІОСТАНЦІЇ  (укр.)
  143. ^ Частоти — Всесвітня служба Радіо Румунія  (укр.)
  144. ^ Радио Приднестровья  (рас.)
  145. ^ Polskie Radio dla Zagranicy  (пол.)

Літаратура

  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор В. Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989. (укр.)
  • Українська мова: Енциклопедія. — К.: Українська енциклопедія, 2000. ISBN 966-7492-07-9 (укр.)
  • Словник української мови в 11-ти т. — К.: Наукова думка, 1970—1980. (укр.)
  • Словник української мови. У 20-ти т. / Український мовно-інформаційний фонд НАН України; за ред. В. М. Русанівського. — Київ: Наукова думка, 2010. — Т.1. А — Б. — 911 с. (укр.)
  • Український орфографічний словник: понад 175 тис. слів / уклали: В. В. Чумак [та ін.]; за ред. В. Г. Скляренка. — Вид. 9-е, переробл. і доповн. — Київ: Дніпро, 2009. — 1011 с. — (Словники України). — ISBN 978-966-507-260-7 (укр.)
  • Етимологічний словник української мови: В 7 т. / АН УРСР. Ін-т мовознавства ім. О. О. Потебні; Редкол. О. С. Мельничук (головний ред.) та ін. — К.: Наук. думка, 1982. (укр.)
  • Фразеологічний словник української мови у 2-х т.- К.:Наук.думка, 1993. (укр.)

Вонкавыя спасылкі

Украінская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў