Вікіпэдыя:Дні году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wizardist (гутаркі | унёсак) у 02:39, 5 красавіка 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Абмеркаваньне плянуемага правіла праводзіцца на старонцы абмеркаваньня.

Дні году — шэраг артыкулаў у Вікіпэдыі, якія ў выглядзе сьпісу зьмяшчаюць падзеі, якія адбыліся ў розныя гады ў пэўны дзень. Усе артыкулы пра дні мусяць мець адзін стыль афармленьня запісаў, а таксама агульныя патрабаваньні да сьвятаў, падзеяў, нараджэньняў/сьмерцяў, якія адбыліся ў той дзень. Падчас папаўненьня ці стварэньня адпаведных артыкулаў удзельнікі мусяць карыстацца тэзамі, зьмешчанымі ў гэтай рэкамэндацыі.

Афармленьне запісаў

Запіс — асобны элемэнт сьпісу, які складаецца са спасылкі на год і кароткай зацемкі пра падзею. Афармленьне запісу адбываецца наступным чынам:

* [[год]] — зацемка пра падзею з маленькай літары, на канцы кропка.

Напрыклад:

Структура

Артыкул пачынаецца з прэамбулы, тэкст якой генэруецца адмысловым шаблёнам {{Дзень}}. Пасьля прэамбулы ідуць разьдзелы падзеяў паводле відаў:

  • Падзеі — сьпіс значных падзеяў у гісторыі.
  • Нараджэньні — сьпіс людзей, якія нарадзіліся ў гэты дзень.
  • Сьмерці — сьпіс людзей, якія памерлі ў гэты дзень.
  • Сьвяты — сьпіс сьвятаў.

Пасьля акрэсьленых вышэй разьдзелаў, калі патрэбна (для крыніц, літаратуры і г. д.) могуць разьмяшчацца разьдзелы, выкарыстаньне якіх рэгулюецца Пагадненьнем па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула.

Крытэры значнасьці

Усе запісы ў артыкуле падпарадкоўваюцца агульным крытэрам значнасьці. Тым ня менш, для кожнага разьдзела ўласьцівыя свае, болей вузкія, патрабаваньні.

Падзеі

У разьдзел Падзеі звычайна дадаюцца значныя падзеі, якія адбыліся ў гісторыя: бітвы, утварэньні новых дзяржаў і зьнішчэньні існаваўшых, пабудовы вядомых будынкаў, вынаходніцтвы (напр., радыё ці тэлефона), агулам — усё, для чаго ёсьць матэрыяльныя зьвесткі, і што падпарадкоўваецца агульным крытэрам значнасьці. Дадаюцца запісы пра падзеі, якія апісаныя ў адпаведных артыкулах.

Нараджэньні/сьмерці

Дадаюцца запісы пра людзей, пра якіх ёсьць напісаныя артыкулы.

Сьвяты

Сьвяты запісваюцца без узгадваньня году (іначай гэта падзея). Дадаюцца міжнародныя сьвяты, нацыянальныя сьвяты розных дзяржаў, рэлігійныя сьвяты.