Č

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Літара лацінкі C з гачкам
Čč
Выява
 Ą Ć Ĉ Ċ Č Ď Đ Ē Ĕ 
Зьвесткі
Мова Мова арыгіналу — чэская.
Тып пашыраная лацінская літара, альфабэтны;
Гук [t͡ʂ]
Альфабэтная пазыцыя 5 (у беларускай лацінцы)
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе latin capital letter c with caron
latin small letter c with caron
Юнікод Č: U+010C
č: U+010D
HTML Č‎: &#268, &#x10c
č‎: &#269, &#x10d
UTF-16 Č‎: 0x10C
č‎: 0x10D
URL-код Č: %C4%8C
č: %C4%8D
Разьвіцьцё
Іншае
Кірунак пісьма зьлева направа
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Č, č (c з га́чкам; курсіў: Č č) — літара лацінскага альфабэту, 5-ая літара беларускага лацінскага альфабэту[1][2][3]. Утвораная ад літары C з дапамогай дыякрытычнага знаку гачак. Звычайна пазначае гук, аналягічны кірылічнай Ч.

Характэрная перш за ўсё для славянскіх моваў (чэскай, славацкай, горна- й ніжнелуцкай, харвацкай, славенскай, басьнійскай, лацінскіх варыянтаў беларускае, сэрбскае й македонскае моваў), балцкіх (летувіскай і латыскай), саамскіх моваў.

Лацінізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літара таксама ўжываецца пры трансьлітэрацыі кірылічных тэкстаў зь беларускае (беларуская лацінка), расейскае і ўкраінскае моваў. У гэтых альфабэтах зьяўляецца чацьвёртай літарай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаная Янам Гусам для чэскае мовы замест ранейшага спалучэньня літараў Cz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзяяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкае мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, басьнійскую, сэрбскую й македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе у беларускі лацінскі альфабэт.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ J. H. Alfabet // Лемантар для школаў і хатняга навучаньня. — Нью-Ёрк, ЗША: выд. Zaranka, 1964. — С. 53. — 97 с.
  2. ^ Наша Ніва (10 верасьня 2016) Як правільна пісаць беларускай лацінкай? (бел.) Праверана 14 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Ян Станкевіч Лемантар пераходны з лацініцы на кірыліцу. — Менск: Беларуская народная самапомач, 1942.
Вытворныя літары «C»
Ç Ć Ĉ Ċ Č Ƈ Ȼ Ch Sch