Ігнацы Скарупка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнацы Скарупка
па-польску: Ignacy Skorupka
Помнік ксяндза Скарупкі на варшаўскай Прадзе, ля катэдры й школы, дзе была сфармаваная вайсковая частка, да якой быў прымацаваны.
Дата нараджэньня 31 ліпеня 1893(1893-07-31) або 1893[1]
Месца нараджэньня Варшава
Дата сьмерці 14 жніўня 1920(1920-08-14) або 1920[1]
Месца сьмерці Восаў
Прычына сьмерці загінуў у баі[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак капэлян, вайсковы капэлян, каталіцкі сьвятар
Навуковая сфэра сьвятарства[d][1] і армія[1]
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары
Срэбны Крыж ордэна Віртуці Мілітары

Ігнацы Ян Скарупка (па-польску: Ignacy Jan Skorupka; нар. 31 ліпеня 1893 году ў Варшаве[2] — пам. 14 жніўня 1920 году ў Восаве[3][4]) — польскі каталіцкі сьвятар, вайсковы капэлян.

Выпускнік Пецярбурскай сэмінарыі (1916), працаваў у Расеі. З 1918 году ў Польшчы. У ліпені 1920 году добраахвотнікам служыў у Войску Польскім у якасьці ваеннага капэляна. Удзельнічаў у бітве за Восаў[5]. Загінуў у атацы на бальшавіцкія пазыцыі, калі ішоў супраць ворагаў з крыжам у высока паднятай руцэ[4]. Пахаваны быў на варшаўскіх могілках Павонзкі.

Пасьмяротна узнагароджаны Срэбным Крыжам Ордэна Віртуці Мілітары (1920)[4], а таксама Ордэнам Белага Арла (2010)[6].

Яго асобу прыпамінаюць у якасьці прыкладу патрыёты й героя[7], а таксама сымбаля Варшаўскай бітвы. Маляваны на шматлікіх карцінах, заўсёды з крыжам у паднесенай руцэ (Jerzy Kossak, «Cud nad Wisłą»; Wiktor Gutowski, «Ksiądz Ignacy Skorupka prowadzący do ataku pod Radzyminem», іншыя). У яго памяць паставілі таксама помнікі і скульптуры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Skorupka, Ignacy // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Skorupka Ignacy Jan(недаступная спасылка) // Encyklopedia Internetowa PWN  (пол.)
  3. ^ У даце сьмерці ў крыніцы Encyklopedia Internetowa PWN відавочная памылка.
  4. ^ а б в gen. Tadeusz Płoski, biskup polowy Wojska Polskiego, Za Boga i Ojczyznę. Ksiądz Ignacy Skorupka, Wołomin w obronie Polski i Europy (wydawnictwo okolicznościowe), Urząd Miejski w Wołominie, strony nienumerowane.  (пол.)
  5. ^ Skorupka Ignacy Jan // Encklopedia WIEM  (пол.)
  6. ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 11 sierpnia 2010 r. o nadaniu orderu, M.P. Nr 62, poz. 813.(недаступная спасылка)  (пол.)
  7. ^ SKORUPKA Ignacy (1893-1920) // Encyklopedia Internautica  (пол.)